Абмеркаваньне:Вольны тэатар

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
  1. Што да першага шаблёну, дык артыкул мусіць складацца з частак — разьдзелаў. Ва ўступ я б лепей зьмясьціў частку зьвестак з другога абзацу. Ну і — спасылкі на крыніцы.
  2. Цяпер — пра неаб’ектыўнасьць. «Вольны тэатар» — незалежны тэатральны калектыў... Не зразумеў: ад каго незалежны?
  3. Ён таксама зьяўляецца ляўрэатам прэміі Францускай Рэспублікі ў вобласьці абароны правоў чалавека і ў той жа час ня мае ў Беларусі ўласнай сцэны і фінансаваньня... — ня бачу сувязі. Дакладней, разумею, канечне, да якой высновы падштурхоўвае гэтае выказваньне, але так ня мусіць быць у сапраўды нэўтральным артыкуле.
  4. У траўні 2005 году ў склад «Вольнага тэатру» увайшоў рэжысэр Уладзімер Шчэрбань. Ммм, можа лепей «далучыўся да тэатру»?
  5. «ВТ» выступаў на лепшых пляцоўках Эўропы, такіх як Швэцкі каралеўскі тэатар і прымаў удзел у самых прэстыжных эўрапейскіх фэстах... Спасылкі, калі ласка, на пацьвярджэньне «найпрэстыжнасьці» пералічаных фэстаў.
  6. Найбольш удалы — апошні абзац. Але й там не стае спасылкі на крыніцу інфармацыі пра арышт усіх прысутных на спэктаклі. Ды й увогуле — артыкул выглядае поўны на заблытаныя сьцьвярджэньні. Яшчэ раз простыя фармулёўкі вам у напуцьце.
  7. Апошняму сказу артыкулу месца ў іншым абзацы.
  8. Што да {{Абнавіць}} — гэта пра сканчэньне другога абзацу, а менавіта два апошнія сказы.
5. ...такіх, як Тэатральнае біенале ў Вісбадэне, фэст Эўрапейскай тэатральнай канвэнцыі ў Сэнт-Эцьене. Калі яны не прэстыжныя... То што тады прэстыжна?
Што тычыцца ўсяго астатняга, я ня сам выдумаў, гуглам карыстаўся :)
Нешта ў апошні час вы заўзята кінуліся ў нэўтральную плынь :) --Ліцьвін 15:22, 8 кастрычніка 2008 (UTC)
Нэўтральнасьць — адно з базавых правілаў Вікіпэдыі. І вельмі добра, што хтосьці гэтым займаецца.
Лічу, што заўвагі Taravyvan Adijene — слушныя. Дарэчы, Google ня ўмее прывадзіць інфармацыю да нэўтральнага пункту гледжаньня. Гэта адказнасьць ўдзельнікаў Вікіпэдыі.
EugeneZelenko 13:48, 9 кастрычніка 2008 (UTC)
Так хочацца, каб нашая Вікіпэдыя была адной зь лепшых па якасьці і неперадузятасьці артыкулаў… Таму і пачаў займацца, але сам, на жаль, яшчэ ня маю дастатковага ўменьня прыводзіць артыкулы да нэўтральнага пункту погляду. Таму пакуль часьцей за ўсё абмяжоўваюся крытыкай. --Taravyvan Adijene 14:37, 9 кастрычніка 2008 (UTC)