Абмеркаваньне:Вяліж

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Згодна з Radzima.org варта перанесьці ў Вяліж --Казімер Ляхновіч 18:34, 21 красавіка 2009 (UTC)

Менавіта так. --Ліцьвін 19:30, 21 красавіка 2009 (UTC)

Перанёс, перанакіраваньне хай застаецца. —zedlik 21:09, 21 красавіка 2009 (UTC)

Існуе старадаўняя беларуская назва места Веліж. Навошта яго мяняць? Віцебск, Ворша, Полацак, Ліда, Гомель, Невель і інш. беларускія назвы пачынаюцца з націску на першы склад! У расейскае мове захавалі беларускую вымову. Не! Трэба перарабіць беларускую назву, каб толькі не было падобнае на расейскую назву.

Па-першае, сьпярша новая назва абмяркоўваецца, а потым толькі робіцца перанос. Па-другое, дзеля абгрунтаваньня ўласных сьцьверджаньняў варта прыводзіць вартыя даверу крыніцы (пагатоў, калі такія крыніцы ўжо ёсьць у артыкуле). Па-трэцяе, галаслоўнае (без крыніцаў) сьцьверджаньне «беларускія назвы пачынаюцца з націску на першы склад» не вытрымлівае простай праверкі: Нясьвіж, Мазыр, Лагойск, Бабруйск, Капыль, Прапойск, Чачэрск (думаю, хопіць прыкладаў). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:45, 23 кастрычніка 2021 (+03)[адказаць]