Абмеркаваньне:Вялікая Паўночная вайна

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Варта зрабіць наадварот: «Паўночную вайну» перанакіраваць на Вялікая Паўночная вайна, бо першая назва зьяўляецца няслушнай (выкарыстоўвалася толькі ў СССР). Нагадаю, былі й іншыя Паўночныя войны. Нажаль, пакуль няма часу прыводзіць крыніцы, паглядзіце пакуль назву ў іншых моўных разьдзелах (en, fr, de etc).--Lesnas ättling (гутаркі) 11:13, 16 траўня 2012 (FET)

Таксама я бы рэкамэдаваў устрымацца ад простага капіяваньня з расейскага альбо бел.афіцыйнага разьдзелаў па гэтай тэматыцы.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:29, 16 траўня 2012 (FET)
Магчыма, мае сэнс. Я ня супраць, калі так дакладней. Стварыў першапачаткова старонку па кароткай назве з-за таго, што чырвоных спасылак на Паўночная вайна было болей за Вялікая Паўночная вайна. Таксама сустракаўся варыянт Паўночная вайна (1700—1721). --The-verver (гутаркі) 13:07, 16 траўня 2012 (FET)
Я Вас разумею. Ведаю таксама што ў Беларускай гісторыяграфіі й дагэтуль даволі часта выкарыстоўваюць савецкую назву Паўночная вайна (1700—1721). Сам я нажаль, ня ведаю, як выправіць няслушнае перанакіраваньне. Шаноўныя адміністратары, ці дапаможаце?--Lesnas ättling (гутаркі) 13:43, 16 траўня 2012 (FET)

Я бы прапанаваў не сьпяшацца, а падаць зьвесткі пра выкарыстаньне тэрміну Паўночная вайна і варыятываў у дачыненьні да ўсіх войнаў пад гэтай назвай. Такім чынам, можна будзе вырашыць, якую вайну перш за ўсё асацыююць з Паўночнай вайной у першую чаргу ў аўтарытэтных крыніцах. — Wizardist г 14:13, 16 траўня 2012 (FET)

Першая Паўн.вайна адбылася ў 1558–1583 паміж Швэцыяй, Рэччу Паспалітай і Расеяй. Другая Паўн.вайна— 1655–1660 (Шв,РП,Рас, Аўстр,Брандбг,Данія). У Шв. яе падзяляюць адразу на чатыры, але не ў астатніх краінах. Вялікая Паўночная вайна ў Заходняй традыцыі мае ТОЛЬКІ гэтую назву, а «Паўночная вайна (1700–1721)» ёсьць выключна расейская традыцыя, якую мы ня мусім капіяваць. Прыклад выкарыстаньня тэрміну Вялікая Паўночная вайна: Катлярчук, Андрэй. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Мн: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985–6599–58–Х — С.88 — крыніца вельмі аўтарытэтная! Як я ўжо зазначыў, тэрмін «Паўночная вайна (1700–1721)», нажаль, пераважае, але нагадаю што «Мінск» сустракаецца ЗНАЧНА ЧАСЬЦЕЙ за «Менск», дык што — ці проста пагадзіцца з гэтым?--Lesnas ättling (гутаркі) 21:45, 16 траўня 2012 (FET)
Падтрымліваю ваш падыход, пагатоў пан Катлярчук адзін з найбольш аўтарытэтных адмыслоўцаў у гісторыі беларуска-швэдзкіх стасункаў. Дарэчы, перанесьці артыкул можа кожны ахвочы з дапамогай гузіка «Перанесьці» (пасьля пункту «Паказаць гісторыю» і зоркі «Дадаць гэтую старонку ў сьпіс назіраньня»). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 22:06, 16 траўня 2012 (FET)
Дзякуй за падтрымку. Што да пераносу, дык старонка Вялікая Паўночная вайна ўжо існуе (зь яе зроблена перанакіраваньне на «Паўночная вайна»), таму я не магу яе перанесьці: наколькі я разумею, для гэтага варта яе спачатку выдаліць, таму я й зьвярнуўся да адміністратараў :-)--Lesnas ättling (гутаркі) 12:27, 17 траўня 2012 (FET)
У выпадку, калі немагчыма самастойна перанесьці старонку, можна зьвярнуць увагу адміністратараў на яе з дапамогай шаблёну {{Перанесьці}}. --Red_Winged_Duck 00:01, 18 траўня 2012 (FET)
Дзякуй за перанос, спадар Wizardist.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:26, 17 траўня 2012 (FET)