Абмеркаваньне:Віскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

IMHO пра спэлінг: Я-б асноўны артыкул зрабіў пад назвай "віскі", а "ўіскі" і "уіскі" хіба як redirect. --Rydel 15:58, 2 Dec 2004 (UTC)

Дык зараз пра замежныя словы амаль столькі імхаў, колькі людзей. Ёсьць «Наша Ніва», Інбелкульт, наркамаўка, плюс розныя сумесі ды кампрамісы. Узяць хоць той жа сымбаль/сымболь/сімвал/сымбал... Відавочна, ў рэшце рэшт спатрэбіцца нейкае «ўнутрывікавае» пагадненьне — але ж дзе яно зараз, і дзе яго ўзяць? (Не такое ўжо й рытарычнае, дарэчы, пытаньне. ;) --Forion 20:46, 2 Dec 2004 (UTC)
З сымбалем ніякіх праблемаў дагэтуль не было: сімвал (наркамаўка) - сымбаль (клясычны правапіс, слоўнік НН). Іншыя варыянты - гэта нейкія аўтарскія глюкі.
Зь віскі сытуацыя яшчэ больш простая: "віскі" (наркамаўка) - "віскі" (клясычны правапіс). А "ўіскі" мажліва (але яшчэ зусім няпэўна) будзе дазволена ў новым стандарце клясычнага правапісу, які ўжо некалькі гадоў рыхтуюць нашы мовазнаўцы (Вячорка, Бушлякоў энд компані). Ну а "уіскі" наагул няма; я яго прапанаваў як redirect проста так, на ўсялякі выпадак. --Rydel 21:13, 2 Dec 2004 (UTC)
«Сымболь», дарэчы, стаіць у інбелкультаўскім слоўніку 1923 году (Купала-Байкоў-Некрашэвіч-Лёсік-...) ;) Ды не аб гэтым размова. Вось пагадзімся мы зараз на «віскі» ці «сымбаль», а потым нехта напіша артыкул «к{а,о}мунізм» ці «рэв{а,о}люцыя» — «і внов прадалжаіцца бой»... :) Таму пытаньні застаюцца: 1) зь якіх сыстэмаў правапісу можна браць назвы артыкулаў? 2) на якія варыянты напісаньня трэба ставіць рэдырэкты? 3) ці неабходна ў тэксьце артыкула згадваць усе напісаньні? --Forion 07:42, 3 Dec 2004 (UTC)
тыя хто пажадаюць пісаць артыкулы карыстаючыся даўнімі слоўнікамі і ўзорамі мовы - лепш хай створаць асобную вікі - для старабеларускай мовы. і вецер ім у сьпіну!
гэтая вікі пішацца сучаснай бел.мовай. асноўны артыкул - сучаснай тарашкевіцай. калі хто адчувае неабходнасьць - можна зрабіць старонку з назвай ў наркамаўскім варыянце, якая будзе адсылаць на тую, галоўную. гл. Мінск - Менск, гуслі - гусьлі.
--ŹmiŁa 08:58, 3 Dec 2004 (UTC)
Ізноў да таго ж: азначэньне сучаснай беларускай мовы? адсылкі на патрэбныя слоўнікі ды граматыкі, якія ўбачаць усе ўдзельнікі? Бываюць жа й такія людзі, якія наогул толькі пра наркамаўку маюць уяўленьне, — ім таксама вецер у сьпіну? Павінна быць нейкая галосная дамова, а ня толькі словы кшталту «тут прынята так». Ну хай хаця б той жа Rydel, які зараз кожны выпадак паасобку тлумачыць, напіша нейкі «глабальны» дысклэймер, праставіць спасылку з галоўнай старонкі — і будзе ўсё так, як там напісана. ;) --Forion 10:19, 3 Dec 2004 (UTC)
Калі будуць праблемы, будзем іх вырашаць. Па-мойму, зараз праблемаў мовы у бел.Вікіпэдыі няма. Усе пішуць прыгожа ;) --Rydel 21:00, 7 Dec 2004 (UTC)

Ірляндыя != Рэспубліка Ірляндыя[рэдагаваць крыніцу]

Ці ў Паўночнай Ірляндыі віскі ня п'юць? :-) --EugeneZelenko 03:26, 7 Dec 2004 (UTC)
Пэўна, п'юць, але лінк усё-ткі павінен быць на артыкул пра краіну, а не пра выспу :)

(Ірляндыя (выспа) ≠ Рэспубліка Ірляндыя (краіна)) а там можна будзе зрабіць лінк на Паўночную Ірляндыю--Vilkas 20:57 UTC, 7 Dec 2004