Абмеркаваньне:Вітольд Пілецкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапанова пераносу[рэдагаваць крыніцу]

Калі абгрунтаваньня прастаноўкі шаблёну ня будзе, я скасую гэтую праўку. Адгэтуль давайце дамовімся шаблёны, якія патрабуюць нейкіх удакладненьняў ці то на старонцы абмеркаваньня артыкулу, ці то дзе яшчэ, прастаўляць толькі разам з абгрунтаваньнем. --Renessaince 10:37, 21 лістапада 2013 (FET)

Дзякуй за ўвагу. Абгрунтаваньне я зьмясьціў у апісаньне зьменаў, зрэшты, магу прадубляваць яго й тут. У польскай мове ў галіне ўласна польскай лексыкі (прынамсі, як я ведаю. Аднак гэты мой тэзіс можна спраўдзіць і ў спэцыялізаваных выданьнях) націск амаль усюды прыпадае на перадапошні склад (у выпадку з Witold - гэта [i]). Адпаведна, «o» ëсьць у дадзеным выпадку безнаціскным. З гэтага вынікае, што «o» тут мае трансьлітаравацца як «а». Больш за тое, я ўпэўнены, што існуюць аўтарытэтныя бібліяграфічныя крыніцы, дзе па-беларуску падаецца менавіта «Вітальд». Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 12:56, 21 лістапада 2013 (FET)
З больш-менш аўтарытэтнага, што я знайшоў — на НН «Пілецкі» і ў цэлым пошукавых вынікаў па запыце «Вітольд Пілецкі» на парадак больш, чымся «Вітальд Пілецкі». Тое самае тычыцца і ўвогуле пары ВітольдВітальд, толькі ўжо на два парадкі. --Renessaince 14:46, 21 лістапада 2013 (FET)