Абмеркаваньне:Габрэі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падобна на тое, што гэты назоў ў Беларускую мову навязаны з Маскальскае мовы (“Евреи”). А асноўным беларускамоўным назовам для гэтага этнаса здаўна ёсьць Жыды. То бок, якраз Жыды мусіць быць асноўным вікі-артыкулам, на які ёсьць перанакіраваньне з Габрэі. --Dzjadulja 13:14, 8 траўня 2009 (UTC)

Парадак распаўсюджанасьці ў «жыдоў» і «габрэяў» прыблізна аднолькавы, я асабіста супраць пераносу ня буду. —zedlik 16:09, 8 траўня 2009 (UTC)
Мае дзяды і бацькі паходзяць з Заходняй Беларусі - ніколі ад іх нячуў слова габрэй. Заўсёды казалі жыды. Але не абразьліва як у расейскай мове, а па-звыкламу як у польскай. "Ой колькі жыдоў немцы ў вайну пабілі... Раней жа ў гарадох адныя жыды жылі, у Іўі, Лідзе, Вільні, разам з палякамі, а мы беларусы - па вёсках... " Здаецца слова габрэй прыдумаў Цішка Гартны...--Ruslan Raviaka 18:44, 18 жніўня 2010 (UTC)
Дарэчы 24 ліпеня 1925 Бюро ЦК КПБ выпусьціла пастанову з наступнае нагоды: «Лічыць неабходным выкараняць з ужываньня ў беларускай мове слова „жыд“ і замяніць яго словам „яўрэй“». Менавіта ад гэтай пастановы і пачалося ўжываньне ў беларускай мове пазычанага з расейскай слова «яўрэй». Дагэтуль па-беларуску можна было сказаць толькі «жыд», і гэтае слова, у адрозьненьне ад расейскай мовы, не было ў нас абразьлівым. Варта згадаць верш Янкі Купалы «Ўсебеларускія жыды» або працу Зьмітрака Бядулі «Жыды ў Беларусі». Вось жа менавіта 24 ліпеня 1925 у беларускай мове зьявілася новае слова — «яўрэй» - 24 ліпеня 1925 года. Яўрэі і жыды --Ruslan Raviaka 18:49, 18 жніўня 2010 (UTC)
І тут яшчэ будзе пазнавальна пачытаць הוּדִים --Ruslan Raviaka 18:53, 18 жніўня 2010 (UTC)
Статут ВКЛ 1588 - «А естли бы который жид або жидовка до веры християнское приступили, тогды кождая такая особа и потомство их за шляхтича почитаны быти мають» (разьдзел 12 артыкул 7: «О головщинах и навезках жидовских» І во варты атыкул: Слова Жыд ў Беларускай мове, згодна слоўніку Ластоўскага, запазычана с Фрацузкай мовы. Да гэтага ўжывалася слова Юд(Юдка), запазычанае з Нямецкай мовы. Слова Гебрай або яўрэй не ўжываецца ні ў воднай мове, акрамя Расійскай, с часу Бабілонскага пляненьня.--Ruslan Raviaka 21:28, 18 жніўня 2010 (UTC)

+ 1 за нармальнае слова ЖЫДЫ / ŽYDY ад Беларускага Будыста са Spakoj.eu. Мая жонка мае Жыдоўскае паходжаньне і да Жыдоў стаўлюся прыязна (нейтральна). Годзе прагінацца пад Маскалямі!--Serge Kaleyeu (гутаркі) 23:14, 2 сакавіка 2013 (FET)

па-габрэйску: יְהוּדִי[рэдагаваць крыніцу]

יְהוּדִי to Habrej, Habrei - יְהוּדִים, dzie ים i kropka pad ד "daje" sens množnaha liku. Redahuju --Comp1089 09:48, 23 лістапада 2009 (UTC)

Dziakuj za vypraŭleńnie! —zedlik 00:28, 25 лістапада 2009 (UTC)

"Жыды" або "габрэі"?[рэдагаваць крыніцу]

Перанесена са старонкі Абмеркаваньне:Баранавічы

1. Артыкул аб гэтым народзе ў беларускамоўнай Вікіпэдыі мае назву "Габрэі".
2. Большасьць сайтаў і пэрыядычных выданьняў на "тарашкевіцы" выкарыстаюць слова "габрэі". -- Al.Neuland 18:47, 18 жніўня 2010 (UTC)

Для мяне беларуская вікіпэдыя (школьным правапісам) ня прыклад... Той правапіс абрублены і аблегчаны бальшавікамі. каб мовы зьліліся ў адну рускую. Для мяне прыклад Янка Купала "Усебеларускія жыды", Зьмятрок Бядуля "Жыды на Беларусі", Статут ВКЛ 1588 году, іншыя летапісы і дакуманты, мова дзядоў, Сакрат Яновіч "Усе мы патроху жыды", Віктар Шалкевіч нарэшце "Не ўцякаейце жыды, не ўцякайце". І зе гэта вы бачылі большасьць сайтаў "клясычным правапісам", што выкарыстоўваюць слова гарэй? Дзе тая статыстыка і графікі? Про праводзіў апытаньне?--Ruslan Raviaka 14:04, 19 жніўня 2010 (UTC)
Перанесена са старонкі Абмеркаваньне:Жыды ў Баранавічах

Жыды гэта паланізм[1]. Прапаную перанесьці ў Габрэі ў Баранавічах --Jauhienij 20:35, 18 жніўня 2010 (UTC)

хэх.. паланізм... Дзе доказы? Калі ласка сюды - Абмеркаваньне:Габрэі --Ruslan Raviaka 20:39, 18 жніўня 2010 (UTC)
Таму што жыд — гэта польскае слова. Габрэй — беларускае. У польска-беларускім слоўніку сьпярша падаецца габрэй. БКП згадвае толькі (габрай і габрэй). --Jauhienij 20:43, 18 жніўня 2010 (UTC)
Стрэчнае пытаньне. А дзе доказы таго, што паланізм або дыялектызм «жыд» павінен ужывацца на месцы беларускага «габрэя». --Jauhienij 20:50, 18 жніўня 2010 (UTC)
На вёску трэба ехаць, пакуль жывуць носьбіты... Ці пачуў бы хто тады "габрэй" ці "паліць", - "жыд" і Курыць (бо курыць дым), але запрашаю да Абмеркаваньне:Габрэі... --Ruslan Raviaka 20:52, 18 жніўня 2010 (UTC)
Дык едзьце на вёску і шукайце філёзафаў і катэдраў (ня знойдзеце). Гэта ня доказ. Тое, што ў вашай асобнай вёсцы (ці ў тваёй бабулі) насельніцтва апалячылася, гэта вам не дае права ігнараваць норму. --Jauhienij 21:02, 18 жніўня 2010 (UTC)
Гэтае абмеркаваньне варта перанесьці ў Абмеркаваньне:Габрэі бо тычыцца адной і той жа тэмы і кансэнсус варта шукаць у адпаведным абмеркаваньні. —zedlik 20:57, 18 жніўня 2010 (UTC)
Дык я пра што! Бязвынікова запрашаю ўсіх туды... Але, пакуль дарэмна...--Ruslan Raviaka 21:01, 18 жніўня 2010 (UTC)
Я зараз зраблю адпаведныя шаблёны і перанясу ўсе папярэднія абмеркаваньні. —zedlik 21:05, 18 жніўня 2010 (UTC)

Думаю, паколькі абодва варыянты выкарыстоўваюцца і на пісьме, і ў жывой гаворцы, нельга ігнараваць існаваньне аднаго зь іх. Jauhienij, я табе знойду стос аргумэнтаў розных людзей, што Граматыка для школ... і БКП-2005, як de facto яе спадкаемца — гэта яскравыя праявы палянізмаў (ня буду казаць, што палянізацыя, бо тое іншае), і табе шмат прыйдзецца шукаць абвяргаючыя крыніцы (ня знойдзеш). Але, паколькі з-за даволі моцнага расейскага ўплыву маецца нэгатыўнае стаўленьне да этноніму «жыд» (у мяне асабіста ніякіх нэгатыўных думак падчас выкарыстаньня ня маецца), ды й сталай зафіксаванасьці «габрэяў» у слоўніках, трэба зрабіць «габрэяў» абавязковым да выкарыстаньня прынамсі ў назвах артыкулаў. Але дастасоўваць у адносінах да гэтага даволі ігнаравальную палітыку, як да места ці року, якія куды болей беларускія, ня хочацца. Wizardist г 21:17, 18 жніўня 2010 (UTC)

Жыд - жыхар ізраэльскай даліны падаецца нават, што гэта больш славянскае, чым габрэй... Зрэшты як даваў дасылку вышэй (у катэгорыі Габрэі)... старое слова са Статуту ВКЛ --Ruslan Raviaka 21:31, 18 жніўня 2010 (UTC)
Гугль дае болей спасылак на «жыд» прыкладна ў два разы. І адмоўная канатацыя да слова, як падаецца тут, прыйшла за савецкім часам. Ruslan Raviaka зацытаваў колькі ўрыўкаў са Статуту, дзе слова жыд ужывалася на дзяржаўным узроўні без адмоўнай канатацыі. Некаторыя цытаты з Купалы таксама сьведчаць пра адстунасьць адмоўнае канатацыі ў гэтым слове. Я здымаю свае прэтэнзіі, але, нажаль, праблема прэамбульнай назвы і назвы артыкула застаецца ў сіле. --Jauhienij 21:41, 18 жніўня 2010 (UTC)
Адмоўная канатацыя слова "жыд" - гэта факт нашага сёньняшняга жыцьця, і Вікіпэдыя, на маю думку, ня тое месца, дзе трэба спрабаваць з гэтым змагацца. Прапаную выкарыстоўваць выключна нэўтральнае "габрэі" --Czalex 16:35, 12 лютага 2012 (FET)
  • Хацеў толькі адцеміць наўздагон, што слова «жыд» зьяўляецца не паланізмам, а агульнаславянскім (праславянскім) запазычаньнем з італьянскае мовы(ЭСБМ, т. 3, с. 262) + паводле таго ж ЭСБМ ня мае адмоўнае канатацыі ў беларускае мове. --Казімер Ляхновіч 17:56, 28 жніўня 2010 (UTC)

Тэрміналёгія[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную спыніць тэрміналягічныя спрэчкі ў іншых абмерваньнях, якія тычыцца выключна тэрміналёгіі «жыд» аб «габрэй» і пряцягнуць абмерваньне ў абмеркаваньні гэтага артыкула. З гэтай мэтай я перанёс папярэднія абмеркаваньні сюды. Заклікаю да спыненьня зьмены тэрміналёгіі да часу выпрацоўкі кансэнсусу па гэтым пытаньні, бо абодва варыянты зьяўляюцца распаўсюджанымі і ніводны зь іх пакуль ня мае відавочнай перавагі. Думаю, варта вырашаць пытаньне назвы гэтага артыкула, іншых артыкулаў з гэтай нацыянальнасьцю ў назьве, а таксама пытаньне дапушчальнасьці ўжываньня той ці іншай назвы ў тэксьце гэтага і іншых артыкулаў. —zedlik 21:28, 18 жніўня 2010 (UTC)