Абмеркаваньне:Генрык Валезы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Для нас ён Генрык Валезы, назва ў артыкула мусіць быць такая. Ніякіх Генрыкаў І і ІІ у нас ніколі не было. Калі ласка, глядзіце артыкулы ў ЭГБ і Энц. ВКЛ. — W.V.-S. 21:43, 03.06.2006 (UTC)

Мо і так, я спачатку сам гэтак лічыў, але пасьля прыслухаўся да слушнай парады AntonBryl, бо гэта энцыкляпэдыя плянуецца (спадзяюся гэтак і будзе) не як выключна аб беларускіх справах. Генрык Валезы ж невялічкі час у жыцьці гэтай асобы - францускага караля. Калі ўсёж такі пісаць яго Валезым, тады ўжо трэба пасьлядоўна ўсіх Валуа (Валюа ?) пісаць Валезымі (мо так і дакладней будзе), але нумары ў любым выпадку трэба пакідаць. А ўжо ў артыкуле трэба дадаваць, што нейкі час ён быў к.п. і в.к.л. пад імем Генрык Валезы (ці Валежыч). --MaximLitvin 06:04, 04.06.2006 (UTC)
Выдатна, што ты параіўся з AntonBryl. Але, каб ты параіўся з энцыкляпэдыямі, дык было-б непараўнальна лепш. — W.V.-S. 21:14, 08.06.2006 (UTC)
Паразважаўшы мяркую, што Ваша парада больш слушная - артыкулы і перанакіраваньні перарабіў. Але, Ваша высокароднасьць, мы з Вамі здаецца разам кавы, ці яшчэ нечага, не пілі. --MaximLitvin 08:50, 09.06.2006 (UTC)
Амаль што ва ўсіх моўных версіях суполка на "Ты". І ў такіх суполках адчуваеш сябе куды больш камфортна. Толькі ў нас лорд на лордзе і лордам паганяе. Блакітнай крыві суполка... Пасля "бутэлькі разам" на "Ты", а сумесны артыкул — гэта яшчэ не падстава... --Alexander Gouk 13:25, 09.06.2006 (UTC)
Асабліва ў ангельскай... :-) Калі ласка, зазірніце ў расейскую вэрсію — там нават шаблён адпаведны ёсьць. Дарэчы, усё залежыць ад выхаваньня... --EugeneZelenko 13:36, 09.06.2006 (UTC)
Ня ведаю, як і дзе, і каму больш камфорта, мо ў іх традыцыя такая. Але ёсць толькі тры чалавекі які кажуць мне "ты" і якім я кажу "ты", і ў бліжэйшы час кола гэтых людзей пашыраць я не планую. А пра каву, гэта прымаўка - калі Вы ня ведаеце. --MaximLitvin 13:44, 09.06.2006 (UTC)