Абмеркаваньне:Год

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Скасаваньне праўкі 582047 удзельніка Bacian[рэдагаваць крыніцу]

Я нязгодны з гэтым скасаваньнем. Інфармацыя сапраўды лішняя. Ёсьць інтэрвікі. Каб не пачынаць вайну правак, абмяркуйма тут. Wizardist г 19:54, 21 сьнежня 2009 (UTC) + заўвага: гэтая Вікіпэдыя ня мусіць быць нейкім лінгвістычным музэем. Ніхто амаль ня кажа «рок» з вытворнымі. Таму, паважаны Казімер Ляхновіч, супыніце вандалізм! Ніхто не зразумее «рр» і гэтак далей. Хопіць! Wizardist г 19:59, 21 сьнежня 2009 (UTC)

Слова «рок» і вытворныя заўжды былі ў беларускай мове, ужываюцца гэтыя словы і цяпер, таму я настойваю на тым, каб яны прысутнічалі тут, у вольнай (між іншым) энцыкляпэдыі. Мяркую, што гістарычнага абгрунтаваньня ў самім артыкуле ўжо дастаткова (гл. спасылкі на старабеларускую мову, дзе ніякага «году» увогуле не было, акадэмічны слоўнік М. Байкова і С. Некрашэвіча, устаўныя граматы БНР, творы Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча і г.д., працу прафэсара М. Федароўскага), таму засяроджу сваю аргумэнтацыю на сучасным становішчы. У прыватнасьці, слова «рок» і вытворныя ўжываюцца:
— у сучасных пэрыядычных выданьнях, прыклад — часопіс Літва [1]
— у навуковых артыкулах, прыклад — артыкул Фaрэрскія выспы: крaінa, людзі, пaлітыкa, гaспaдaркa. з часопіса Праўнік. 2005. № 1
— легітымнасьць гэтых словаў пацьвярджваюць і сучасныя мовазнаўцы, напрыклад — Юрась Пацюпа: Слова «рок» — звыклая й сталая зьява ў паўднёва-заходнім дыялекце. Ад гэтага слова ёсьць цэлы шэраг цікавых дэрыватаў: такрок - летась, такрошні - леташні, пазАтакрак - пазалетась, пазАтакрашні - пазалеташні. [2]
Увогуле, існуе такое паняцьце, як фармальныя прыкметы, дык вось на маю думку, іх цалкам дастаткова для таго, каб не абмяжоўваць маё (і ня толькі) права на ўжываньне варыятыўнай і поўнасьцю легітымнай (прынамсі для клясычнага правапісу) лексыкі ўва ўласных дапаўненьнях і артыкулах.
--Казімер Ляхновіч 20:32, 21 сьнежня 2009 (UTC)
Паглядзіце на каляндар, сп. Ляхновіч! Ужо дзесяцігодзьдзе новага тысячагодзьдзя прайшло! :) :P Я пра тое, што, так — у нас БКП, з шахматамі і бібліятэкаршамі :) Але спрабаваць у гэткіх маленькіх маштабах вярнуць у абарот лексыкон тых часоў... я мяркую, што гэта дурацтва, як кажа User:Bladyniec. Wizardist г 20:47, 21 сьнежня 2009 (UTC)
Наконт Пацюпы: гэта проста вынаходкі... Які б там дыялект ня быў. Я ведаю, у Гомлі кажуць "заёдываць", але гэта ня значыць, што гэтак мовяць Віцебску ці ў Горадні... Wizardist г 20:55, 21 сьнежня 2009 (UTC)
Глупства ня глупства, але права маю, і астатняе мяне, па вялікім рахунку, ня надта хвалюе =) Зрэшты, дастаткова паглядзець у старабеларускія тэксты, каб зразумець, што паводле частасьці — «рок» тамака адно з найбольш ужываных словаў, і асабіста я ня бачу аб'ектыўных прычынаў, каб штучна парываць адно з асноўных злучных зьвёнаў паміж сучаснай і даўняй мовай нашага народу. Да таго ж, у адрозьненьні ад року слова «заёдываць» ніякія беларускія слоўнікі не фіксуюць. --Казімер Ляхновіч 21:00, 21 сьнежня 2009 (UTC)
Тады й ня трэба парушаць права астатніх на выкарыстаньне варыятыўнае лексыкі. Толькі памятайце: нічога тут вам не належыць, я маю наўвазе, асабіста Вам. ;) На гэтым скончым.
Стварайце Вікіпэдыю на старабеларускай мове і пішыце ў ёй свой "рок" колькі ўлезе.--Bacian 15:58, 9 студзеня 2010 (UTC)

Мой асабісты вэрдыкт: вашыя скасаваньні безгрунтоўныя, якія патэнцыйна могуць распачаць вайну правак. Мяркую, лепш устрымацца ад такіх дзеяньняў, не абмеркаваўшы свае наступныя дзеяньні. Wizardist г 21:09, 21 сьнежня 2009 (UTC)

Дык перапрошваю: чаму тады ўдзельнік Bacian зрабіў свае праўкі без папярэдняга абмеркаваньня — здаецца, тут ува ўсіх роўныя правы. І дарэчы, правоў іншых удзельнікаў на варыятыўную лексыку я не абмяжоўваю — ува ўласных дапаўненьнях і артыкулах кожны ўжывае тое, што яму бліжэй. --Казімер Ляхновіч 21:23, 21 сьнежня 2009 (UTC)
User:Bacian выдаліў інфармацыю, якая не нясе ніякае, паўтараю, ніякае інфарматыўнасьці. Аднай справа, калі гэта артыкул пра афшоры, напрыклад, і незразумела, што? адкуль? А «год» зразумелы ўсім. Літаральна. Wizardist г 21:29, 21 сьнежня 2009 (UTC)
З такім жа посьпехам можна выдаліць яшчэ шэраг варыятыўных паняцьцяў — напрыклад з Гарбата, Крама (магазын) або Кавярня. Першыя назвы таксама цалкам усім зразумелыя --Казімер Ляхновіч 21:39, 21 сьнежня 2009 (UTC)


Сябры, Вікіпэдыя ўсё ж ня поле для лінгвістычных экспэрымэнтаў і рэканструяваньняў, і ўзгадайма, што "далёкасьць ад народа" і ад шырока ўжыванай мовы - гэта асноўны аргумэнт праціўнікаў тарашкевіцы як такой. Слова "рок" (="год") у беларускай мове існуе (таксама, як і "места" = "горад"), але гэтыя словы відавочна састарэлыя і сёньня (на жаль) ня маюць шырокага ўжытку. Вы можаце выкарыстоўваць іх ува ўласным прыватным ужытку, ва ўласных публікацыях і г.д., але паўсюдна замяшчаць слова "горад" на "места" на старонках свабоднага, але агульнага праекта, - гэта, я лічу, не зьяўляецца слушным. Вікіпэдыя прызначаная быць энцыкляпэдыяй, зразумелай шырокаму колу людзей і таму мусіць грунтавацца на пэўных агульных правілах. Як слушна піша Удзельнік:Bacian, у той жа расейскай вікіпэдыі пры існаваньні ў слоўніках словаў "око" ці "перст", гэтыя словы маюць сваё месца, але не замяняюць шырока ўжываных сучасных сынонімаў. Пагатоў не зьяўляецца слушным наўпрост атаесамляць фармальнае паняцьце "пасёлак гарадзкога тыпу" і слова "мястэчка", якое такімі фармальнымі крытэрамі не зьвязанае - з такім даводзіцца ўсё болей сутыкацца. Будзьма разважлівымі і дарослымі, беларуская мова і з "гадамі-гарадамі" застаецца беларускаю ;) --Czalex 15:02, 12 лютага 2010 (UTC)

Хацелася б выказацца датычна аргумэнта пра расейскія «око» і «перст»: адразу зазначу, што ёсьць цэлы шэраг слоўнікаў (той жа ABBYY Lingvo), у якіх гэтыя словы значацца як састарэлыя. Аднак ці існуюць аўтарытэтныя для карыстальнікаў клясычнага правапісу слоўнікі, дзе б падобныя пазнакі мелі памянёныя беларускія словы? Дарэчы, «зразумелае шырокаму колу людзей» — паняцьце вельмі адноснае і ніводны ўдзельнік дагэтуль ня здолеў прывесьці бясспрэчнага навуковага кшталту крытэру, па якім бы варыятыўная, ужываная ў беларускай мове лексыка яўным чынам падзялялася на «зразумелую» і «незразумелую», вартую для ўжываньня тут і наадварот, ня вартую. Асабіста я ня бачу ніякіх прычынаў, чаму беларуская мова з агульнымі для заходніх ды ўсходніх (апроч расейцаў) славянаў «рокамі-местамі» не зьяўляецца для кагосьці зразумелай, асабліва пры ўмове што фармат электроннай энцыкляпэдыі дазваляе рабіць унутраныя спасылкі. Таму на маю думку, разьвязаны ўдзельнікам Bacian канфлік абсалютна беспадстаўны, а сам удзельнік сваімі паводзінамі толькі перашкаджае нармальнай працы праекту, якая назіралася тут апошнія два рокі. --Казімер Ляхновіч 16:52, 12 лютага 2010 (UTC)
Калі быць па-сапраўднаму разважлівым і дарослым), то найбольш «блізкім да народу» зьяўляецца общепонятный язык або, як варыянт, наркамаўская трасянка з «паяздамі», «вадзіцелямі», «членамі» і г.д. --Казімер Ляхновіч 17:52, 12 лютага 2010 (UTC)
Варта адкінуць эмоцыі і па-халоднаму, даросламу і навуковаму, зірнуць на пытаньне. Я цалкам згодзен, што слова "рок" у беларускай зьяўляецца лягічным на фоне польскага "рок" ці ўкраінскага "рік" і дапушчаю, што яно сапраўды выкарыстоўвалася ў беларускай мове. Але я не сустракаў слова "рок" і слова "места" ў будзь-якіх заўважных, нават тарашкевічных, публікацыях апошняга часу - ані Радыё Свабода, ані Наша Ніва (да пераходу на наркамаўку), ані Польскае радыё для Замежжа. У вуснай мове таксама ня чуў. Дзе яшчэ? У якіх сучасных кнігах можна знайсьці гэтае слова? У тарашкевічных блёгах гэтага слова я таксама не сустракаў амаль нідзе (шкада, пошук праз гугл па словах "рок" ці "места" нам ня можа дапамагчы). Так што таксама ня бачу падставаў лічыць слова "рок" і "места" агульнаўжыванымі, хаця і ня быў бы супраць іх папулярызацыі. Паводле свайго вызначэньня, артыкулы ў Вікіпэдыі сродкам гэтай папулярызацыі быць не павінны. --Czalex 10:58, 15 лютага 2010 (UTC)
Вы памыляецеся наконт гугла: пры адпаведнай слушнасьці запыту ён выдае больш-менш прыймальныя вынікі. Прыкладам, паспрабуйце пашукаць ня «места», а «местаў» — мяркую, пытаньні па сучаснай ўжыванасьці гэтага слова ў вас адразу жа зьнікнуць. Што жа датычыцца слова рок=год, то зноў жа можаце паспрабаваць пагугліць па запыце «рокаў» (пажадана менавіта ў двукосьсі). Але каб зэканоміць ваш час — магу прапанаваць уласнае абгрунтаваньні, дзе я сабраў сучасныя крыніцы з «рокамі», якія падпадаюць пад статус аўтарытэтных. Адпаведна, як ужо неаднаразова падкрэсьлівалася, ужыванае ў АК па-за межамі Вікіпэдыі ў адпаведнасьці з ВП:НПГ ня можа быць забаронена да выкарыстаньня тут без пераканаўчага на тое абгрунтаваньня. І пакуль што асабіста я такога абгрунтаваньня ня бачу. --Казімер Ляхновіч 12:21, 19 лютага 2010 (UTC)
І яшчэ: прапаную вам азнаёміцца з адпаведным галасаваньнем і асабліва з маімі тамтэйшымі пытаньнямі да ўдзельнікаў, што галасавалі супраць «року». Пытаньнямі, якія між іншым так і засталіся без адказаў. --Казімер Ляхновіч 12:25, 19 лютага 2010 (UTC)
Галасаваньні для галасаваньняў, абмеркаваньні - для абмеркаваньняў. Я навогул за скарачэньне разьдзелу "Этымалёгія", бо сутнасьць артыкулу ў раскрыцьці сэнсу, а не паходжаньня. Дзеля гэтага існуе ВікіСлоўнік. Тым больш, гэты разьдзел мае адзіную мэту давесьці - што слова "рок" калісьці шырока ўжывальнае і бла-бла-бла. Тое, што вы, сп. Ляхновіч, пытаецеся прасунуць - дык гэта нейкую маргінальную тэорыю, калі выказвацца вікіпэдыйнымі тэрмінамі. Wizardist г 15:21, 19 лютага 2010 (UTC)
У такім разе варта было ўдзельнічаць у абмеркаваньні. Ну а проста прагаласаваць «супраць» і пры гэтым быць ня ў стане нармальна абгрунтаваць сваю думку — выглядае прынамсі не па-даросламу. Дарэчы, наконт этымалёгіі: магу дадаць з ЭСБМ зьвесткі пра «год», мне гэта ня цяжка зрабіць. А вось да таго, што «маргінальнае», а што не, а таксама што мусіць быць у Вікіпэдыі, а што не мусіць, гэта калі ласка са спасылкамі на канкрэтныя пункты правілаў (можна буйных іншамоўных разьдзелаў, калі няма беларускага аналягу). Самадзейнасьць ня пройдзе, можаце нават не спадзявацца ;) --Казімер Ляхновіч 16:55, 19 лютага 2010 (UTC)
Я такі пашкадаваў, што працягнуў трэд, калі пабачыў паведамленьне Зэдліка з запытаньнем скончыць непрадуктыўную дзейнасьць (~абмеркаваньні), але ж прывяду ў прыклад ВП:ВЕС у Расейскай Вікіпэдыі, ці аналягічны WP:WEIGHT у Ангельскай. Спадзяюся на неэскаляцыю новага абмеркаваньня, каб сапраўды скончыць гэта. Калі што, выбачаюся, але не выбачаюся за свой пункт гледжаньня. Wizardist г 17:56, 19 лютага 2010 (UTC)
Мне падалося, што просьба Zedlik'a датычылася зусім іншага абмеркаваньня, хоць тое пэўным чынам і зьвязанае з дадзеным. ВП:ВЕС або WP:WEIGHT — гэта ня тое, што я меў на ўвазе пад вытрымкамі з правілаў. Увогуле, я здаецца напісаў, што гатовы для нэўтральнасьці дапоўніць этымалёгію зьвесткамі для «году» (хоць падкрэсьліваю, што не абавязаны рабіць гэта ўласнаруч), пры гэтым можна яшчэ скараціць зьвесткі пра «рок». Калі ласка, я за канструктыў. --Казімер Ляхновіч 18:32, 19 лютага 2010 (UTC)

Спроба пагадненьня[рэдагаваць крыніцу]

З улікам меркаваньняў, прыведзеных вышэй крыніцаў, без асабістай зацікаўленасьці ў пытаньні (мне па вялікім рахунку ўсё роўна, якое слова будзе выкарыстоўвацца), але з улікам практыкі ўжываньня і ВП:НПГ прапаную наступны варыянт вырашэньня праблемы:

  • У гэтым артыкуле прыводзяцца магчымыя факты пра рок і год, прычым словы выкарыстоўваюцца як сынонімы;
  • У іншых артыкулах прапаную захаваць прапорцыю сучаснага ўжываньня/разуменьня словаў рок і год у суадносінах, напрыклад, 1:5 адпаведна. Тобо на прыблізна 6 трапляньняў у артыкул словаў рок/год, можна ўжыць прыблізна 5 словаў з коранем «год» і прыблізна 1 слова з коранем «рок», прычым усе словы з коранем «рок» мусяць мець спасылку на гэты артыкул.

Што мяркуеце? —zedlik 01:27, 22 сьнежня 2009 (UTC)

  • Дзякуй за спробу! Аднак нажаль, не магу пагадзіцца, бо такі кансэнсус спрычыніцца да шматлікіх бессэнсоўных (т.б. не спрыяльных разьвіцьцю праекту) выпраўленьняў ува ўжо існых артыкулах. Тым больш пара «год»/«рок» не зьяўляецца адзінай у сваім родзе, існуюць яшчэ «шпіль»/«сьпічак», «жывапісец»/«маляр», «горад»/«места», «месца»/«мейсца», «плошча»/«пляц», «свабода»/«воля», «чарцёж»/«рысунак», «крэпасьць»/«фартэцыя»/«цьвердзь», «фон»/«тло», «подзьвіг»/«вычын» і шматлікія-шматлікія іншыя. Вызначаць нейкія прапорцыі па ўсіх гэтых словах (і тым больш іх прытрымлівацца) — марная справа... На маю думку, найлепшым выйсьцем будзе дазволіць аўтарам самім абіраць словы з параў падобнага кшталту для ўласных дапаўненьняў або артыкулаў (т.б. забараніць выпраўленьне варыятыўнай лексыкі ўва ўнёску іншых удзельнікаў). Мяркую, што апрача выказваньня павагі да чужой працы, такое рашэньнем будзе яшчэ й выдатным стымулям для пашырэньня праекту з боку тых, для каго гэтыя моманты насамрэч зьяўляюцца прынцыповымі. --Казімер Ляхновіч 01:59, 22 сьнежня 2009 (UTC)
    Дзякуй за тлумачэньне, згодны, лягічна. Як варыянт, можна дастаць старое-старое правіла разьвязаньня правапісаў у артыкулах: калі дадаеш у артыкул большы аб’ём, чым ужо ёсьць, — можаць зьмяніць усе «рокі» на «гады» ў існым тэксьце, ну і наадварот :) —zedlik 02:36, 22 сьнежня 2009 (UTC)
    Каб не загрувашчваць папярэдні свой допіс вырашыў прытрымаць гэтую прапанову да наступнага, але ты мяне апярэдзіў =) --Казімер Ляхновіч 12:03, 22 сьнежня 2009 (UTC)
    гг, файна :) —zedlik 21:34, 22 сьнежня 2009 (UTC)
    Прапаную аформіць Вікіпэдыя:Кансэнсус і далучыць гэта туды. Wizardist г 12:05, 22 сьнежня 2009 (UTC)
    Калі супраць гэтага пярэчаньняў няма, а такі варыянт, відавочна, будзе прыносіць праекту толькі карысьць у выглядзе стымула да павелічэньня артыкулаў, то я паспрабую прыдумаць фармулёўку і вынесьці на галасаваньне, але крыху пазьней, бадай, што ня сёньня. Пасьля створым старонку пра кансэнсус — добрая прапанова, дарэчы. —zedlik 21:34, 22 сьнежня 2009 (UTC)
    З майго боку, вядома, ніякіх пярэчаньняў :) Толькі трэба будзе улічыць пэўныя нюасы з вызначэньнем самой варыятыўнай лексыкі, але гэта ўжо пры стварэньні старонкі пра кансэнсус. А ідэя, сапраўды, дарэчная — каб больш не ўзьнікала падобных сытуацыяў. --Казімер Ляхновіч 19:12, 24 сьнежня 2009 (UTC)

Фармулёўка галасаваньня[рэдагаваць крыніцу]

Вось прататып фармулёўкі для галасаваньня для вырашэньня спрэчных пытаньняў зь лексыкай. Зроблены на падставе колішняга рашэньня пра правапісы.

Прадмова[рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове існуюць словы, якія зьяўляюцца сынонімамі і маюць аб’ектыўныя падставы ўжываньня ў беларускай мове ўвогуле і ў Вікіпэдыі ў прыватнасьці. Гэта такія пары словаў як год — рок, горадместа і іншыя. Для аднастайнасьці стылю тэксту вельмі пажадана ў межах аднаго артыкула выкарыстоўваць адзін набор лексыкі, то бок, напрыклад, пераважна толькі горад альбо толькі места. Гэтае галасаваньне прызначанае рэглямэнтаваць спосаб ужываньня такіх словаў у Вікіпэдыі для ейнага разьвіцьця і прадухіленьня войнаў рэдагаваньняў на гэтай глебе.

Сутнасьць[рэдагаваць крыніцу]

У межах аднаго артыкула варта прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, удзельнік, які дапаўняе артыкул, мусіць выкарыстоўваць такія самыя формы словаў. Удзельнік можа зьмяніць набор словаў артыкула на той, які яму даспадобы, калі аб’ём тэксту, які ён дадае ў артыкул, перавышае існы памер артыкула. У спрэчных выпадках, калі аб’ём ацаніць немагчыма, удзельнік мусіць спачатку зрабіць сваё дапаўненьне з выкарыстаньнем існага набору лексыкі для падліку аб’ёму. Аб’ём падлічваецца паводле значэньня памеру ў гісторыі правак артыкула.

Аўтар новага артыкула вольны выбраць набор лексыкі на ўласны густ.

Гэтае правіла дзейнічае толькі для сынонімаў, яўна прыведзеных ніжэй. Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо выключыць зь яго існыя можна іншым галасаваньнем. Пры гэтым на кожнае слова сьпісу накладаецца ўмова дапушчальнасьці ягонага ўжываньня ў Вікіпэдыі, то бок слова мусіць быць дастаткова распаўсюджаным, прысутнічаць у слоўніках, мець гістарычныя падставы ўжываньня, альбо іншую падставу паводле ўзгадненьня з удзельнікамі суполкі.

Сьпіс сынонімаў[рэдагаваць крыніцу]

  • год — рок
  • горад — места
  • месца — мейсца
  • свабода — воля
  • плошча — пляц

Якія яшчэ ёсьць сынонімы? Ці ўсё карэктна апісана? Ці варта ўключаць сюды менш распаўсюджаныя сынонімы кшталту «чарцёж»/«рысунак», «крэпасьць»/«фартэцыя»/«цьвердзь»? —zedlik 02:14, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Вялікі дзякуй за напісаньне прапановы! Ужо настроіўся ісьці спаць, таму выкажу, імаверна, не зусім адэкватныя заўвагі =) Карацей, прынамсі мне б ня вельмі хацелася прымушаць іншых удзельнікаў выкарыстоўваць прыязную мне, але больш рэдкую лексыку — магчыма, мае сэнс дазволіць рабіць дапаўненьні з выкарыстаньнем аб'ектыўна больш распаўсюджаных словаў (да прыкладу, па крытэры таго гуглаўскага пошуку ці яшчэ якому), а ўжо права на ўніфікацыю лексыкі ў іх пакінуць за аўтарам большай часткі артыкула (т.б. рэкамэндаваць выкарыстоўваць аднолькавую лексыку, а не прымушаць)? Датычна параў варыятыўнай лексыкі, мяркую мае сэнс улучыць сюды як мага больш падобных выпадкаў, бо невядома што можа зрабіцца наступным прадметам спрэчак... Астатняе, напэўна, лепей напішу заўтра, на дабранач :) --Казімер Ляхновіч 02:38, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Ну пакуль вядома, што фармулёўка сырая, таму працягнем ужо заўтра, дабранач! :) —zedlik 02:45, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Слова «мейсца» няма ў слоўніку НН, а таксама ў БКП-2005, таму я супраць ягонага ўключэньня ў гэты сьпіс. --Red_Winged_Duck 11:47, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Цікава, а слова "рок" у слоўніку НН ёсьць? У БКП-2005 вось няма.--Bacian 16:43, 19 студзеня 2010 (UTC)
Я ня супраць неўключэньня (у сэнсе, мне гэтая пара нэўтральная). —zedlik 01:56, 29 сьнежня 2009 (UTC)

На сьвежую галаву =) мяркую, што напэўна, ня варта замарочвацца з пошукам-вышукам варыятыўнай лексыкі. Новыя пары можна дадаваць па меры зьяўленьня адпаведных непаразуменьняў між удзельнікамі (гэта датычыцца і пары «месца»/«мейсца»). Датычна фармулёвак — прапаную наступныя, пакуль што таксама сырыя варыянты: У межах аднаго артыкула рэкамэндуецца прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, то пажадана, каб удзельнік, які дапаўняе артыкул, выкарыстоўваў такія самыя формы словаў + дадаць сказ: У выпадку ўжываньня ў дапаўненьні, меншым за аб'ём артыкула, адрозных формаў словаў аўтару большай часткі артыкула або любому іншаму ўдзельніку дазваляецца ўніфікаваць гэтую лексыку ў адпаведнасьці з наяўнай. І трохі спрасьціць працэдуру: Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо выключыць зь яго існыя можна цягам абмеркаванья або галасаваньня. --Казімер Ляхновіч 13:39, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Перапрашаю, што крыху зацягнуў, перачытаў толькі што ўсё яшчэ раз :) З прапановамі ўдакладненьня цалкам згодны, але мне ня вельмі падабаецца слова цягам у фразе можна цягам абмеркаванья або галасаваньня, бо не зразумела, якім менавіта цягам, тобо можна падумаць, што абмеркаваньне альбо галасаваньне ўжо ідуць :) Я б замяніў на «шляхам». А так, здаецца, усё добра. Тады трэба вызначыцца зь першапачатковым наборам сынонімаў. Цяпер у мяне ёсьць чатыры з тых, што я прыводзіў вышэй (бяз «мейсца»), што яшчэ? —zedlik 01:56, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Шляхам, сапраўды, лепей. Што датычыцца параў, то па мне пакуль хопіць і чатырох, хаця вядома можна і па-максымуму прайсьціся — тут я пакуль сам ня да канца вырашыў, як будзе лепей... Можа, хто яшчэ выкажа меркаваньне. --Казімер Ляхновіч 02:40, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Ну мне колькасьць параў ня вельмі істотная — проста што трэба з сытуацыяй разьбірацца. Добра, тады пачакаем іншых меркаваньняў яшчэ пару дзён. —zedlik 03:15, 29 сьнежня 2009 (UTC)
Тады ўжо трэба дадаць і мястэчка. --Ліцьвін 19:17, 9 студзеня 2010 (UTC)
Гэта ў пары з гарадзкім пасёлкам/пасёлкам гарадзкога тыпу? —zedlik 20:19, 9 студзеня 2010 (UTC)
Так. Ці ня так? --Ліцьвін 20:28, 9 студзеня 2010 (UTC)
Так, усё добра, здаецца :) —zedlik 20:37, 9 студзеня 2010 (UTC)

Перанесена са старонкі карыстальніка Kazimier Lachnovič[рэдагаваць крыніцу]

Скажыце, чаму вы так упарта выкарыстоўваеце ў сваіх артыкулах польскае слова "рок" замест беларускага "год"? Ані ў наркамаўцы, ані ў тарашкевіцы такога слова няма. Абы не як па-расейску было?--Bacian 15:10, 4 студзеня 2010 (UTC)

Паспрабую ўлезьці. Глядзіце, напрыклад, частку «Этымалёгія» ў артыкуле Год. Вось яшчэ цікавая спасылка: [3]. Скажу адразу, што мне асабіста неістотна, якое слова будзе ўжывацца. Дарэчы, у нас плянуецца галасаваньне пра магчымасьць ужываньня такіх варыятыўных словаў, толькі трэба выпрацаваць фармулёўку. —zedlik 00:51, 6 студзеня 2010 (UTC)
А можна пацікавіцца, на падставе якіх крыніцаў вы вырашылі, што беларускае слова «рок» насамрэч зьяўляецца польскім? Да таго ж, гэтае слова ёсьць у клясычным правапісе — гл. слоўнікі М. Байкова і С. Некрашэвіча. --Казімер Ляхновіч 13:37, 7 студзеня 2010 (UTC)
Давайце спасылкі на хоць больш-менш аўтарытэтныя выданьні на тарашевіцы, якія выкарыстоўваюць слова "рок", тады і пагаворым. Слова "рок" польскае, таму што яно польскае. У сучаснай беларускай мове незалежна ад правапісу гэта слова не выкарыстоўваецца. Спыніце маргіналізацыю гэтага раздзелу Вікіпэдыі.--Bacian 15:47, 9 студзеня 2010 (UTC)
Па-першае, слоўнік Міколы Байкова і акадэміка Сьцяпана Некрашэвіча — адна з найбольш аўтарытэтных крыніцаў на тарашкевіцы, падабаецца вам гэтае ці не. Па-другое, слова "рок", апроч часопісаў «Праўнік» [4] і «Літва» [5], ужываецца ў асяродку беларускае эміграцыі, пра што ўласна піша беларускі пісьменьнік Іван Ласкоў у сваім артыкуле Адкуль пайшла беларуская мова: беларусы-эмігранты таксама ўжываюць рок (год). Мяркую, гэтага цалкам дастаткова, каб вы ці хто іншы не абмяжоўвалі праз уласнае суб'ектыўне ўспрыняцьце агульнаславянскага слова "рок" (якое апроч польскай, ёсьць таксама ўва ўкраінскай, чэскай ды славацкай мовах) неад'емнае права іншых удзельнікаў праекту на выкарыстаньне варыятыўнай беларускай лексыкі. --Казімер Ляхновіч 00:26, 10 студзеня 2010 (UTC)
Шаноўны, ня трэба думаць, што я не пагляджу вашыя спасылкі-"аргументы". У онлайн-часопісу "Праўнік" прыведзены вамі артыкул - адзіны, у якім сустракаецца слова "рок", ва ўсіх іншых - "год". Да таго ж слова "год" выкарыстоўваецца і ва ўсіх іншых артыкулах аўтара Кірылы Касьцяна, які, напэўна, выключна дзеля экспэрыменту выкарыстаў гэтае слова аднойчы, нават не падазраючы, што яго артыкул будзе выкарыстаны кімсьці як нейкі аргумент. Што датычыцца "часопісу" "Літва", то вам увогуле павінна быць сорамна даваць на яго спасылку, бо там, апрача слова "рок", можна ўбачыць яшчэ такія "спрадвечна беларускія" словы як "стычань", "грудзень", "католіцкі", "базпэка" (у сэнсе "бясьпека", калі хто не здагадаўся), "марц", "ктора" ("каторая") і вельмі шмат чаго яшчэ цікавага на нейкай невядомай мне мове, ня кажучы ўжо пра зьмест. Каму цікава, можаце самі паглядзець. Так што гэтыя часопісы просьба больш не ўзгадваць, бо гэта проста сьмешна. Што датычыцца беларусаў-эмігрантаў, то, калі ўжо пра іх пайшла гаворка, спачатку дайце спасылкі на аўтарытэтныя эмігранцкія выданьні, якія стала выкарыстоўваюць слова "рок", каб не быць галаслоўнымі. Узгадваньне гэтага факта пісьменьнікам не лічыцца. Да таго ж старыя эмігранты застылі ў мінуўшчыне і наўрад ці могуць быць заканадаўцамі сучаснай беларускай мовы. Так што вашыя "аргументы" пакіньце пры сабе. Можаце кіравацца імі на сваёй уласнай старонцы, але ў Вікіпэдыі выкарыстоўваюцца агульнапрынятыя стандарты. І суб'ектыўнае ўспрыняцьце беларускай мовы не ў мяне, а ў вас. Але нічога, гэта ўзроставае, мне таксама ў 15 гадоў здавалася, што словы "места" і "рок" больш "правільныя". Нічога, перарасцеце.--Bacian 18:20, 10 студзеня 2010 (UTC)
Мне па вялікім рахунку абыякава, што вы там думаеце і лічыце. Усе свае аргумэнты я агучыў і лічу іх цалкам легітымнымі ў адпаднасьці з прынятымі на цяперашні момант правіламі ды існай практыкай. Хочаце зьмяненьняў — прыдумвайце фармулёўку, праводзьце галасаваньне. Ну а пакуль пераканаўча прашу не займацца вандалізмам. --Казімер Ляхновіч 18:27, 10 студзеня 2010 (UTC)
І гэта адказ на аргументаваны разбор вашых "аргументаў"? Так справы ня робяцца, шаноўны юнак. Настойліва прапаноўваю вам не пераходзіць на хамства, а паводзіць сябе цывілізавана. Мае аргументы вышэй, вам па справе адказаць няма чаго. На тым і скончым. "Слив засчитан"--Bacian 18:31, 10 студзеня 2010 (UTC)
Трэба сапраўды правесьці галасаваньне, бо рок - гэта суцэльная маргінальшчына. --Jauhienij 18:43, 10 студзеня 2010 (UTC)
Здаецца, у выпадку «полюс» / «канцавосьсе» вы прытрымліваліся зусім іншых прынцыпаў. Мяркую, варта быць пасьлядоўным. --Казімер Ляхновіч 18:49, 10 студзеня 2010 (UTC)
Дарэчы, зь цікавасьці за 5 хвілінаў у мяне знайшліся там яшчэ прынамсі 4 артыкулы з выкарыстаньнем «року» замест «году», 3 Касьцяна і 1 Міхала Рынкоўскага: [6], [7], [8], [9]. —zedlik 18:47, 10 студзеня 2010 (UTC)
4 з 200 ці больш? У любым выпадку няважна.--Bacian 19:12, 10 студзеня 2010 (UTC)
І калі ласка, давайце ня будзем пераходзіць на асобы. —zedlik 18:48, 10 студзеня 2010 (UTC)
З хамамі трэба размаўляць так, як яны таго заслугоўваюць. Але я пастараюся :)--Bacian 19:12, 10 студзеня 2010 (UTC)
З хамамі — магчыма (толькі ня ў межах Вікіпэдыі), але з боку ўдзельніка Казімер Ляхновіч, на мой погляд, усё было дастаткова карэктна. Маю на ўвазе спосаб падачы аргумэнтаў, не кранаючы сутнасьць, гэта розныя рэчы, вы ж разумееце :) Дзякуй! —zedlik 19:26, 10 студзеня 2010 (UTC)
Дзякуй за спасылкі. Вось увогуле, калектыўнае віншаваньне Рэдактарскай рады «Праўніка» з Новым Рокам [10]. --Казімер Ляхновіч 18:55, 10 студзеня 2010 (UTC)
Па-першае, усе вашыя аргумэнты выключна суб'ектыўнага характару і не заснаваныя ні на якіх дзейных у праекце правілах. Па-другое, вы ніяк не пракамэнтавалі наяўнасьць слова «рок» у слоўніку Байкова-Некрашэвіча. --Казімер Ляхновіч 18:46, 10 студзеня 2010 (UTC)
Мае аргументы маюць аб'ектыўны характар, у адрозьненьні ад вашых. Вы, здаецца, не зусім разумееце значэньне словаў "суб'ектыўны" і "аб'ектыўны", а дакладней увогуле блытаеце іх. Пачытайце дзе-небудзь, перш чым працягваць іх выкарыстоўваць. Узгаданы вамі слоўнік, калі я не памыляюся, 1925 году выпуску. З таго часу ня толькі афіцыйная беларуская мова, але і тарашкевіца значна зьмянілася. Зараз слова "рок" выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да музычнага кірунку. Ніхто не карыстаецца гэтым словам, яго няма ў граматыцы Вячоркі, на сайтах Пазьняка, Радыё Свабода, ранейшай НН і г.д. Дый і ў часы беларусізацыі гэтае слова было малаўжываным. У слоўніку яно падавался як варыятыўнае, але выкарыстоўвалася надзвычай рэдка. Асабіста я ў бачаных мной крыніцах гэтага слова ніколі не сустракаў. Ані ў арыгіналах працаў Луцевічаў, ані ў Арсеньневай, Купалы, Цёткі дый іншых безумоўна выдатных дзеячаў гэтага слова вы ня знойдзеце. Нават у часы акупацыі, калі беларускую мову радыкальныя нацыяналісты перараблялі як хацелі, гэта слова не выкарыстоўвалася. Калі ваш юнацкі максымалізм дыктуе, што гэтае слова так неабходна Беларусі, то прыкладзіце намаганьні, каб распаўсюдзіць сферу яго ўжытку. А толькі тады ўжо ўводзьце яго ў Вікіпэдыі.--Bacian 19:12, 10 студзеня 2010 (UTC)
Няхай спачатку супольнасьць прыме пагадненьне, паводле якога слоўнікі аўтарства М. Байкова і С. Некрашэвіча ды практыка беларускай эміграцыі (асабіста мне цалкам дастаткова сьцьвярджэньня І. Ласкова) будуць пазбаўленыя статусу аўтарытэтных крыніцаў (т.б. ня толькі датычна «року», але прыкладам і ў выпадку «канцавосься» ды інш.), а таксама ўвядзе цэнз на ўжываньне ў крыніцах клясычным правапісам таго ці іншага слова для яго выкарыстаньня тут як варыятыўнага. Ня ведаю, праўда, колькі часу зойме выдумляньне такіх правілаў і ці будуць яны, увогуле, распрацаваныя ды прыдатныя да ўжываньня, аднак толькі ў гэтым выпадку вы можаце патрабаваць ад мяне выкарыстоўваць іншую лексыку. Што датычыцца памянёных агульнанацыянальных мэдыяў, то тут усё проста і натуральна — прафэсійныя рэдактары аддаюць перавагу больш распаўсюджаным лексычным адзінкам. Што да выдатных пісьменьнікаў ды беларускіх дзеячоў, то неўжываньне слова «рок» кімсьці зь іх яшчэ ня значыць адсутнасьці ў гэтага слова правоў быць варыятыўным. Прыкладам, стваральнік БНР (сярод якіх было нямала беларускіх нацыянальных дзеячоў) тое слова ўжывалі, што даводзяць тэксты ўстаўных граматаў, спасылкі на якія прыведзеныя ў артыкуле. Што жа датычыцца сучасных пісьменьнікаў ды паэтаў, то гэтае слова выкарыстаў, прыкладам, Р. Барадулін Пакланяемся, не лічачы рокаў [11], а з зусім мадэрнавых — С. Балахонаў: Той самай Людвікі Спадобы, зь якою Даніла ўжо пару рокаў знaемасьць меў і неўпрыкмет для сябе сэрцам да яе ўзьбег [12]. --Казімер Ляхновіч 19:46, 10 студзеня 2010 (UTC)
Калі я дзесьці дазволіў сабе некарэктныя выразы або звароты, то перапрошваю, не хацеў нікога пакрыўдзіць. Асабіста я паважаю апанэнта, бо ведаю яго па-за межамі Вікіпэдыі як апантанага аматара гісторыі Менску, які выклаў у LJ даволі шмат каштоўных матэрыялаў. Аднак хацелася б бачыць прынамсі карэктнае стаўленьне і да сябе таксама. --Казімер Ляхновіч 20:35, 10 студзеня 2010 (UTC)
Паважаны Казімер Ляхновіч, дзякуй, канешне, за камплімэнт, вы таксама робіце добрую і карысную справу, пішучы тут свае артыкулы, але ж да сутнасьці справы ўсё гэта ня мае дачыненьня. Асабіста мне, як аматару беларушчыны, непрыемна, што вы, самі таго, магчыма, ня хочучы, маргіналізуеце беларускую мову і, ў прыватнасьці, тарашкевіцу, якія і бяз гэтага знаходзяцца, прызнаем, у гаротным стане. Калі я бачу масу па сутнасьці добрых артукулаў, якія перапоўненыя неўжываным зараз словам "рок", то нават мне гэта рэжа вочы і раздражняе. Што ўжо казаць пра чалавека, менш блізкага да беларускай мовы, але пры гэтым маючага да яе добрае стаўленьне? Давайце вызначымся, дзеля чаго, уласна кажучы, існуе гэтая вэрсія Вікіпэдыі? Наколькі я разумею, у нашым выпадку гаворка ідзе не ў апошнюю чаргу пра папулярызацыю беларускай мовы і пашырэньне людзей, якія будуць заходзіць на старонкі артыкулаў Вікіпэдыі і практычна карыстацца ёю. Ці ж яна існуе выключна для касты людзей, якія пішуць у яе, ня лічучыся з моўнай практыкай, а кіруючыся толькі ўласным эстэтычным пачуцьцём? У такім выпадку тое, чым мы (усе зацікаўленыя ў разьвіцьці гэтай вэрсыі Вікіпэдыі) займаемся, з'яўляецца лінгвістычным ананізмам. Нават уласна ў артыкуле "Год" значная частка прысьвечана моўнаму боку пытаньня, г.зн. спробам аргумэнтацыі правамернасьці ўжываньня слова "рок", а не ўласна сутнасьці прадмета артыкула. У Барадуліна гэтае слова знайшлі - цудоўна, але ў паэзіі часьцяком выкарыстоўваюцца анахранізмы, у слоўніках яны пазначаюцца абрэвіятурай паэт., але ж такія словы не выкарыстоўваюць у энцыклапедыях. Граматы БНР? Дык вы ж цудоўна ведаеце, што ў 1918-м годзе ўвогуле не было правілаў беларускай мовы і ўсе пісалі, як хацелі. Слоўнікі 1920-х? Так, гэта фармальная зацэпка, але ж вы напэўна працавалі з крыніцамі тых гадоў, і нават там ні разу не сустрэлі тое слова. Я і сам гэта слова не адмаўляю, але толькі як гістарызм. Чаму ж вы ідзяце на прынцып у гэтым не прынцыповым для вас пытаньні? Вы ж цудоўна ведаеце, што на практыке гэтае слова зусім ці амаль зусім не ўжываецца, што ў 99,999999% выпадках карыстальнікі тарашкевіцы скажуць "год", а "рок" можна сустрэць толькі ў якасьці выключэньня, дык навошта пляваць супраць ветру толькі таму, што асабіста вам гэтае слова так даспадобы? Няўжо ад таго, што вы напішаце "год", а не "рок", вы станеце ў меншай ступені беларусам? Мая прапанова: Пакінуць у загалоўку слова "год", пакінуць у артыкулу частку з інфармацыяй пра тое, што гістарычна існавала і выкарыстоўвалася такое слова, як "рок", якое і зараз зрэдчасу ўжываецца, а ў артыкулах спыніць практыку выкарыстаньня слова "рок". Вы, канечне, можаце бясконца спрачацца, прыбягаючы да фармальных доказаў, але я заклікаю вас праявіць мудрасьць. Дзякуй за ўвагу.--Bacian 17:35, 18 студзеня 2010 (UTC)
Давайце пачнем з таго, што ні я (не адмаўляю гэтага), ні вы (па ўсім відаць) не зьяўляемся прафэсійнымі філёлягамі. Узяць хаця б вашае выказваньне датычна дакумэнтаў БНР: ну якое дачыненьне мае адсутнасьць або наяўнасьць граматычных правілаў да такога сталага, малазьмяняльнага ў часавай прасторы паняцьця як лексыка? Увогуле, няўжо вам не здаецца нонсэнсам, што слова, якое па-вашаму ў 1920-я амаль ніхто нідзе не ўжываў, трапіла практычна ўва ўсе тагачасныя слоўнікі?
Вас раздражняе слова «рок» замест «году», а прыкладам хтосьці вар'яцее, калі бачыць «маляра» замест «жывапісца» або «места» замест «гораду», яшчэ камусьці не даспадобы «кіроўца» замест «вадзіцеля» або «чалец» замест «члена», іншым жа муляюць вочы «цягнік» замест «поезда» або «крама» замест «магазіна», а хтосьці ўвогуле лічыць клясычны правапіс суцэльнай маргіналізацыяй «сучаснай» беларускай мовы. Усім не дагадзіш. Зазначу толькі, што па-сапраўднаму цікавую інфармацыю будуць чытаць як з «рокамі»/«местамі», так і з «членамі»/«паяздамі», як клясычным правапісам, так і наркамаўкай.
Выдатна разумею, што прымусіць іншага рабіць па-свойму прасьцей, чым самому дапоўніць любы артыкул больш чым на палову і паводле агучанага вышэй пагадненьня зьмяніць тамака ўсю варыятыўную лексыку на свой густ. Але выбачайце, я вашую прапанову не прымаю.
Увогуле, ня маю часу на доўгія бессэнсоўныя ідэалягічныя дыскусіі і да таго ж не хачу ні з кім сварыцца, таму прашу альбо распачаць працэдуру, якую я апісаў ніжэй, альбо належным чынам прыняць існае становішча. Дзякуй за паразуменьне.
--Казімер Ляхновіч 03:26, 19 студзеня 2010 (UTC)
Ок, тады будзе вайна правак. Да мадэратара: мае довады дасканала выкладзены ў аьмеркаваньні, таму мае выпраўленьні цалкам аргументаваныя.--Bacian 11:43, 19 студзеня 2010 (UTC)
У такім выпадку паводле правілаў Вікіпэдыі вас мусяць заблякаваць. Жадаю посьпехаў. --Казімер Ляхновіч 14:06, 19 студзеня 2010 (UTC)
Заблякаваць за зьнявагу апанэнта ("вы - абы што" на маёй старонцы) павінны вас, малады чалавек. А гэта свабодная энцыкляпедыя, дзе кожны можа рабіць аргумэнтаваныя праўкі, што я і раблю. Гэта не ваша асабістая старонка.--Bacian 14:28, 19 студзеня 2010 (UTC)
У вас, шаноўны, відавочна завышаная самаацэнка, з чым і віншую =) --Казімер Ляхновіч 17:20, 19 студзеня 2010 (UTC)
Дарэчы, наконт «абы што»: выбачаюся, калі зачапіў вас — ужыў гэтую канструкцыю выключна ў значэньні «нейкі чалавек». --Казімер Ляхновіч 17:25, 19 студзеня 2010 (UTC)
Вось і вызначыўся амаль што поўны сьпіс слоўнікаў са словам «рок» у значэньні «году»
  • Маскоўска-беларускі слоўнік (2-е выданьне) / Укладальнікі: Г. Гарэцкі, М. Гарэцкі. — Вільня, 1920.
  • Практычны расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, М. Гарэцкі. — Менск: Белтрэстдрук, 1924.
  • Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  • Практычны расійска-беларускі слоўнік (2-е выданьне) / Укладальнікі: М. Байкоў, М. Гарэцкі. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1926.
  • Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928.
Такім чынам перад тым, як выдаліць з дадзенеага артыкула варыянт «рок» зацікаўленаму ў гэтым дзеяньні боку варта на ўзроўні супольнасьці цалкам вывесьці ЎСЕ гэтыя слоўнікі зь ліку аўтарытэтных беларускіх лексыкаграфічных крыніцаў. А каб не разьменьвацца на дробязі — увогуле, усе слоўнікі, складзеныя да магічнага 1933 року =) Праўда, ня ведаю якая тады канцэпцыя застанецца ў клясычнага беларускага вікі-разьдзелу, але гэта ўжо будуць не мае клопаты.
Ну і вядома, пра неабходнасьць вывядзеньне зь ліку аўтарытэтных лексыграфічных крыніцаў практыкі беларускай эміграцыі таксама ня варта забывацца, бо ніякіх довадаў на карысьць неаўтарытэтнасьці друкаванай працы І. Ласкова прыведзена не было, а Вікіпэдыя, як усім вядома, толькі вітае другасныя крыніцы.
P.S. Каб не трымаць сытуацыю ў нявызначаным «падвешаным» стане, прапаную ўсім нязгодным выказацца зараз, бо інакш паводле старой добрай традыцыі, запачаткаванай яшчэ суседзямі-расейцамі на Гарадзенскім сойме, маўчаньне давядзецца лічыць за згоду. Адпаведна, прашу адміністратараў у выпадку далейшага выдаленьня інфармацыі, падмацаванай памянёнымі вышэй пакуль што аўтарытэтнымі крыніцамі, адкатваць гэтыя дзеяньні як звычайны вандалізм. Дзякуй.
--Казімер Ляхновіч 16:08, 15 студзеня 2010 (UTC)
Адзінае, што я б сказаў, дык з сэкцыяў «Этымалёгія» ў Годзе і Горадзе інфарматыўнасьці ніякай не дадалася. Хіба толькі ўпартае імкненьне давесьці сваю думку. Гэтыя сэкцыі перагружаныя. Наяўнасьць вялікае колькасьці цытатаў, нават калі яны да рэчы, не дапамогуць раскрыць, дык што ж такое гэты год, рок і бла-бла-бла. Адчуваньне, што Вікіпэдыя — нейкі слоўнік этымалягічны. Зьмест тамака сапраўды цікавы, але перашкаджае сканцэнтравацца на прадмеце артыкула. Ну, я асабіста пераканаўся, што проста зайсьці і зьмяніць усе «рок» на «год» — гэта тое самае, як некалькі год таму зайсьці, ды выдаліць усе, маўляюць, «няслушныя» мяккія знакі. :) Таму з пазыцыяй згодны. Wizardist г 20:16, 15 студзеня 2010 (UTC)
Можа крыху перафарматаваць усё так, каб асноўная думка была выражаная ў тэксьце звычайнымі словамі, а ўсе падрабязныя цытаты вынесьці ў зноскі з гэтых словаў, каб сэнс не губляўся? —zedlik 02:36, 16 студзеня 2010 (UTC)
Паспрабаваў вынесьці цытаты ў заўвагі, будзьма спадзявацца, што цяпер перагружанасьць ня надта кідаецца ў вочы. Што да ўласна этымалёгіі словаў «год» ды «рок», то апрача выказваньня Ю. Пацюпы мне нічога па гэтым пытаньні проста не траплялася, іначай б дадаў у артыкул, бо самому цікава. --Казімер Ляхновіч 14:23, 16 студзеня 2010 (UTC)
Як па мне, то чытацца стала лепей. Дзякуй! —zedlik 18:33, 16 студзеня 2010 (UTC)

Фармулёўка галасаваньня — 2[рэдагаваць крыніцу]

Карацей, як бачна, нічога добрага тут ня будзе, спосабаў вырашэньня гэтай праблемы ў цяперашняй прававой базе Вікіпэдыі я ня бачу, таму вяртаемся да галасаваньня наконт ужываньня варыятыўнай лексыкі. З улікам абмеркаваньня вышэй, атрымліваецца наступная фармулёўка:

Прадмова[рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове існуюць словы, якія зьяўляюцца сынонімамі і маюць аб’ектыўныя падставы ўжываньня ў беларускай мове ўвогуле і ў Вікіпэдыі ў прыватнасьці. Гэта такія пары словаў як год — рок, горадместа і іншыя. Для аднастайнасьці стылю тэксту вельмі пажадана ў межах аднаго артыкула выкарыстоўваць адзін набор лексыкі, то бок, напрыклад, пераважна толькі горад альбо толькі места. Гэтае галасаваньне прызначанае рэглямэнтаваць спосаб ужываньня такіх словаў у Вікіпэдыі для ейнага разьвіцьця і прадухіленьня войнаў рэдагаваньняў на гэтай глебе.

Сутнасьць[рэдагаваць крыніцу]

У межах аднаго артыкула рэкамэндуецца прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, то пажадана, каб удзельнік, які дапаўняе артыкул, выкарыстоўваў такія самыя формы словаў. Удзельнік можа зьмяніць набор словаў артыкула на той, які яму даспадобы, калі аб’ём тэксту, які ён дадае ў артыкул, перавышае існы памер артыкула. У спрэчных выпадках, калі аб’ём ацаніць немагчыма, удзельнік мусіць спачатку зрабіць сваё дапаўненьне з выкарыстаньнем існага набору лексыкі для падліку аб’ёму. Аб’ём падлічваецца паводле значэньня памеру ў гісторыі правак артыкула. У выпадку ўжываньня ў дапаўненьні, меншым за аб’ём артыкула, адрозных формаў словаў аўтару большай часткі артыкула або любому іншаму ўдзельніку дазваляецца ўніфікаваць гэтую лексыку ў адпаведнасьці з наяўнай.

Аўтар новага артыкула вольны выбраць набор лексыкі на ўласны густ.

Гэтае правіла дзейнічае толькі для сынонімаў, яўна прыведзеных ніжэй. Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо выключыць зь яго існыя можна шляхам абмеркаванья ў выпадку адсутнасьці пярэчаньняў суполкі або галасаваньня. Пры гэтым на кожнае слова сьпісу накладаецца ўмова дапушчальнасьці ягонага ўжываньня ў Вікіпэдыі, то бок слова мусіць быць дастаткова распаўсюджаным, прысутнічаць у слоўніках, мець гістарычныя падставы ўжываньня, альбо іншую падставу паводле ўзгадненьня з удзельнікамі суполкі.

Сьпіс сынонімаў[рэдагаваць крыніцу]

  • год — рок
  • горад — места
  • свабода — воля
  • плошча — пляц
  • гарадзкі пасёлак/пасёлак гарадзкога тыпу — мястэчка

+++

Калі пярэчаньняў датычна фармулёўкі няма, я заўтра ствару галасаваньне. —zedlik 12:03, 19 студзеня 2010 (UTC)

Што датычыцца першых чатырох пар словаў, то з іх раўназначнасьцю я цалкам згодны, бо гэта нам даводзіць нават просты пошук у Гугле. Што ж датычыцца пары "рок-год", то тут я катэгарычна супраць. Аргументы, якія я прывёў вышэй, простыя: слова "рок" фактычна не ўжываецца ў аніводнай з вэрсій беларускай мовы, акрамя новаязу К.Ляхновіча. Калі прыраўноўваць да агульнапрынятага "году" анахранізм "рок", то тады трэбабыць пасьлядоўнымі і дадаць да гэтай пары яшчэ адзін анахранізм - "лета", таму што гэтае слова ў мінулым таксама шырока ўжывалася ў беларускай мове.--Bacian 12:28, 19 студзеня 2010 (UTC)
Добра, якія іншыя варыянты разьвязаньня гэтага канфлікту вы бачыце? —zedlik 12:45, 19 студзеня 2010 (UTC)
Адмовіцца ад практыкі выкарыстаньня слова "рок" у артыкулах, непасрэдна ў артыкуле "Год" пакінуць інфармацыю пра этымалёгію ("лета", "рок"). Калі патрэбна - правесьці галасаваньне па гэтым пытаньні. Іншы варыянт - пачаць афіцыйна выкарыстоўваць слова "лета", каб давесьці сітуацыю да яшчэ большага абсурду.--Bacian 12:54, 19 студзеня 2010 (UTC)
На жаль, немагчыма прымусіць удзельнікаў пісаць так або іначай, калі яны таго ня хочуць, прычым аргумэнтавана. Якое галасаваньне тады вы прапануеце? «Ці дапушчальна выкарыстоўваць слова „рок“ у значэньні „год“ у Вікіпэдыі?» Давайце праводзіць. Я сур’ёзна. Толькі па сутнасьці, гэта і ёсьць папярэдняе маё галасаваньне, толькі ў іншай фармулёўцы. —zedlik 13:11, 19 студзеня 2010 (UTC)
Сапраўды, на жаль. Але ж мне здаецца, што ўсё ж такі вышэй я прывёў дастаткова аргумэнтаў, каб давесьці, што аргумэнтацыя К.Ляхновіча не зусім верная, а дакладней памылковая. Наконт галасаваньня - магчыма такая фармулёўка і верная, але ж зь іншага боку, як казаў нехта зь вялікіх, большасьць таксама можа памыляцца. Калі раптам большасьць прагаласуе за выкарыстаньне слова "рок", хіба гэта будзе аб'ектыўна, нягледзячы на тое што гэта слова яўны анахранізм, як і слова "лета"? У такім выпадку можна будзе разгарнуць слоўнік Байкова і Некрашэвіча (на жаль, ня маю яго, а вельмі цікава было б паглядзець), знайсьці там яшчэ сотню-другую словаў, якія на сёньняшні дзень выйшлі з ужытку ў беларускай мове і яўна састарэлі, і пачаць, напляваўшы на ўсіх і ўся ўводзіць іх у артыкулы Вікіпэдыі, абсалютна фармальна маючы пры гэтым рацыю. І яшчэ такое пытаньне да ўсіх: хіба тое, што чалавек робіць вялікі ўнёсак у разьвіцьцё Вікіпэдыі (бясспрэчна, К.Ляхновіч адзін з такіх людзей), дае яму права скажаць мову і інфармацыю на свой капыл (а гэта ня толькі "рок", але і, напрыклад, "расейфікацыя", і "Вялікая Францішканская" замест фактычнай "вуліцы Леніна" ў Пінску, і шмат чаго яшчэ)?--Bacian 14:15, 19 студзеня 2010 (UTC)
Зразумела. Прасьцей ператварыць абмеркаваньне на кірмаш або мітынг, чым вырашаць канфлікт у адпаведнасьці з агучанымі вышэй крокамі. --Казімер Ляхновіч 14:41, 19 студзеня 2010 (UTC)
Па-першае, рэпліка была не да вас, па-другое, калі няма чаго адказаць па сутнасьці, то лепей не адказвайце зусім. Я як раз і камэнтую недахопы агучаных вышэй крокаў, так што мой адказ, у адрозьненьне ад вашага, яўна па тэме. --Bacian 15:04, 19 студзеня 2010 (UTC)
У вашай «крытыцы» няма ані лёгікі, ані пасьлядоўнасьці. Увогуле, эмоцыі ды нейкія «звароты да масаў» — гэта не аргумэнтацыя. --Казімер Ляхновіч 16:32, 19 студзеня 2010 (UTC)
Вы не пішыце ўсялякую лухту, а суцішце лепей свой юнацкі максімалізм, які зводзіцца да формулы "абы не як па-расейску".--Bacian 16:41, 19 студзеня 2010 (UTC)
Раю вам зрабіць тое ж самае з уласнай паланафобіяй, якая тут зусім не дарэчы. Яшчэ хацеў бы пажадаць талератнасьці, ветлівасьці ды самакрытычнасьці. Варта зразумець і прыняць як належнае, што вашае прыватнае меркаваньне a priori не зьяўляецца ісьцінай у апошняй інстанцыі. --Казімер Ляхновіч 16:47, 19 студзеня 2010 (UTC)
Паланафобіяй? Ах, так пан естэсь поляцэм, вось адкуль гэтая хваравітая любоў да слова "рок" і іншых! Нешта я адразу аб гэтым і не падумаў, хоць польскае імя ўсё выдае... Вы, пан, кідайце пустую дэмагогію, калі па справе што будзе, пішыце. Для пачатку знайдзіце сваё ўлюблёнае слова ў хоць якіх "эмігранцкіх крыніцах", тады працягнем.--Bacian 16:56, 19 студзеня 2010 (UTC)
Ну вось і спаліліся), я ж кажу пакіньце свае фобіі =). Каб вы супакоіліся, магу нават зазначыць, што ў маім радаводзе няма аніводнага паляка, затое ёсьць расейцы, якіх я паважаю ня менш за сваіх продкаў-беларусаў. А што датычыцца тэмы абмеркаваньня, то каб легітымна (т.б. без кірмашова-папулісцкіх «зваротаў да масаў») адкінуць прыведзеную мною аргумэнтацыю, трэба ўсяго толькі правесьці працэдуру, апісаную у вось гэтым допісе [13]. Хай шчасьціць =) --Казімер Ляхновіч 17:12, 19 студзеня 2010 (UTC)
Першае. Мяне ваш радавод не цікавіць абсалютна, а вось на тое, што вы накідваеце тут польскія словы, я вочы заплюшчваць не зьбіраюся. Другое. Гэта грамадскі сайт, тут важнае меркаваньне ўсіх ўдзельнікаў. Вы ж непаважліва ставіцеся да грамады, другі раз запар параўноўваючы яе зь кірмашом і называючы карыстальнікаў "масай". Думайце, што пішаце.--Bacian 17:44, 19 студзеня 2010 (UTC)
Мяркую, што гэтай пазытыўнай ноце размову можна скончыць =) Не зьбіраюся браць удзел у спаборніцтве па папулізьме. --Казімер Ляхновіч 17:56, 19 студзеня 2010 (UTC)
Цудоўна. Але майце на ўвазе, што лічыцца зь іншымі, па меншай меры са мной, вам давядзецца.--Bacian 18:01, 19 студзеня 2010 (UTC)
Наконт большасьці — слушна, згодны. Але ў такой сытуацыі я (як і любы іншы адміністратар) абавязаныя дзейнічаць такім чынам, які прынясе Вікіпэдыі найбольшую карысьць (альбо найменшую шкоду), нават калі дапусьціць, што большасьць можа памыляцца. А калі сытуацыя дайшла да тыднёвай забароны рэдагаваньня артыкула, то відавочна, трэба нешта рабіць, бо справа пачынае тычыцца ўсёй суполкі.
Як я разумею, цяпер патрэбныя дзьве рэчы: дамовіцца наконт зьместу артыкула (у прыватнасьці, уступнага абзацу і этымалёгіі), а таксама вызначыцца накот ужываньня слова «рок» у Вікіпэдыі ўвогуле. Я сам не прыхільнік выкарыстаньня гэтага слова, але зрабіўшы невялікі агляд, бачу, што хоць і вельмі рэдка, але слова выкарыстоўваецца цяпер і было «словам па змоўчаньні» да рэформы 1933 году (у тым ліку яно ўжываецца ў граматыцы Тарашкевіча), таму для мяне, напрыклад, зусім не відавочна, чаму яго нельга ўжываць увогуле (хаця ўжыванасьць лексыкі ў мове аўтарытэтных цяперашніх крыніцаў на тарашкевіцы таксама зьяўляецца моцным аргумэнтам). Апроч галасаваньня, першую праблему можна паспрабаваць вырашыць шляхам пасярэдніцтва: вы і Казімер Ляхновіч выбіраеце пасярэдніка зь ліку ўдзельнікаў Вікіпэдыі, якога вы абодва маглі б лічыць аўтарытэтным, і калі ён або яна згодныя пасярэднічаць у спрэчцы, выкладаеце свае аргумэнты, а пасярэднік на аснове агульных аргумэнтаў стварае нэўтральную вэрсію артыкула. Калі нічога ня выйдзе, альбо калі пасьля гэтага другое пытаньне ня вырашыцца само сабой, то тады галасаваньне, бо арбітражнага камітэту ў нас няма. —zedlik 13:12, 20 студзеня 2010 (UTC)
Асабіста я адпачатку зьяўляюся прыхільнікам канструктыўнага вырашэньня пытаньня (будзь то пасярэдніцтва ці галасаваньне), адзіная ўмова — яно мае быць справядлівым ды пасьлядоўным, інакш гэта будзе прынамсі проста не прыгожа. Што жа датычыцца ўласна пасярэдніка, то мне насамрэч цяжка назваць якога-кольвек сталага ўдзельніка нашага праекту, якому я б не давяраў. Аднак вельмі пажадана, каб ён быў адміністратарам, бо ў такім разе рашэньне будзе больш узважаным і адказным. --Казімер Ляхновіч 17:24, 20 студзеня 2010 (UTC)
Дык калі ласка :) Я б прапанаваў запытацца ў RWD або Яўгена, мяркую, у іх з нэўтральнайсьцю выйдзе найлепей. —zedlik 03:44, 21 студзеня 2010 (UTC)
Хацелася б удакладніць. Словам па змоўчаньні гэтае слова да 1933-га году не было. Наадварот, яно зусім ці амаль зусім не ўжывалася. Канечне, ніхто чыста фізычна ня можа прагледзець усе крыніцы таго часу, каб фармальна даказаць гэта, але асабіста я ніколі ня сустракаў гэтае слова ў даваенных тэкстах, прычым ня толькі ў тых, што паходзяць з БССР, але і ў заходнебеларускіх [14]. Ня сустракаецца яно і ў дарэвалюцыйнай НН, у публіцыстыцы выдатных дзеячоў Беларусі такіх як браты Луцкевічы, Ластоўскі [15], даваенных пісьменьнікаў. Нават у дакументах часоў гітлераўскай акупацыі, калі было шмат усялякіх выкрыўленьняў мовы ("мэльдаваць" і г.д.) ужываць слова "рок" ніхто не дадумаўся. Наконт Тарашкевіча ня ведаю, што вы маеце на ўвазе, але па меншай меры ў выданьні 1928-га году (Вільня, ня Менск) мы бачым слова "год" [16]. Наколькі я разумею, нават у тыя гады слова "рок" было анахранізмам. Можна заўважыць, што з'яўляецца яно ў старабеларускай мове ў часы палітычнага збліжэньня з Польшчай, а падчас адраджэньня беларускай мовы сто гадоў таму гэтае слова ўжо не прыжываецца ў "новай" беларускай мове. У расейскай мове таксама шмат анахранізмаў, напрыклад "око" і "перст", але пагадзіцеся, што было б абсурдна, калі б у палове артукулаў расейскай Вікіпэдыі былі гэтыя словы замест словаў "глаз" і "палец", а аргументавалася б гэта наяўнасьцю гэтых слоў у слоўніках. Але ж у беларускай Вікіпэдыі аналагічная з'ява актыўна практыкуецца, прычым адным чалавекам!
Што датычыцца вашай прапановы, то я згодны. Наконт артыкулу - пасярэднік, наконт ужываньня слова "рок" - галасаваньне. Дзякуй за ўвагу.--Bacian 17:25, 20 студзеня 2010 (UTC)
"нават у тыя гады слова «рок» было анахранізмам", і менавіта таму гэты анахранізм трапіў у танюткія практычныя расейска-беларускія слоўнікі. Лягічна, нічога не скажаш. --Казімер Ляхновіч 17:44, 20 студзеня 2010 (UTC)
Дык вы толькі ў тэорыі ўсё кажаце, а вось якраз на практыке вам няма чаго супрацьпаставіць простым фактам. Выглядае вельмі бездапаможна, проста шкада вас становіцца. :) --Bacian 17:58, 20 студзеня 2010 (UTC)
Шкадаваньні пакіньце для сябе =) Што жа датычыцца слоўнікаў, то бачу вы высоўваеце іхным складальнікам абвінавачваньне ў некампэтэтнасьці. Дык вось, тэарэтычна ды практычна паводле правілаў Вікіпэдыі такія абвінавачваньні маюць быць падмацаваныя шэрагам навуковых працаў. Так што шукайце, і пакуль ня знойдзеце папрашу не трызьніць) --Казімер Ляхновіч 19:04, 20 студзеня 2010 (UTC)
У слоўніках бываюць розныя словы, у тым ліку і малаўжываныя. Тое, што малаўжыванае слова прысутнічае ў слоўніку, зусім ня значыць, што яго трэба сунуць ва ўсе артыкулы Вікіпэдыі. А казаць, што нехта трызьніць, будзеце на Камароўцы а ня тут, хамло.--Bacian 12:54, 21 студзеня 2010 (UTC)
Наконт «змоўчаньня» ня буду спрачацца, хутчэй за ўсё гэта сапраўды ня так. Толькі што перагартаў Нашу Ніву за 1911 год — там сапраўды спрэс «год». На тую маю думку, я мяркую, паўплывала тое, што ўчора я ўбачыў дзьве ці тры цытаты зь сялянскіх гутарак з «рокам», але і шукаў па гэтым слове, таму, відаць, і склалася такое ўражаньне. Адна з цытатаў была з Карскага пачатку 20 стагодзьдзя, яна і пераважыла (Што значыць быць у маскалёў: пабыў 10 рокаў і зусім язык зламаў свой, ну і там яшчэ адказ аўтара папярэднічае гэтай рэпліцы: калі аўтар кажа беларусу «рок» з мэтай давесьці яму, што ён з тутэйшых, то напэўна ён загадзя ведаў, якія словы лепей ужыць — але гэта толькі мае разважаньні) [17].
Пра Тарашкевіча я меў на ўвазе цытату з граматыкі пра ўтварэньне роднага склону, яна ніжэй ужо прыведзеная. —zedlik 03:44, 21 студзеня 2010 (UTC)
Дзякуй за новую фармулёўку. Дарэчы, парадак вывядзеньня слова «рок» са сьпісу сынонімаў я агучыў вышэй. Паказальна, што той допіс застаўся праігнараваным апанэнтам. --Казімер Ляхновіч 14:08, 19 студзеня 2010 (UTC)
  • Да пытаньня сучаснага ўжываньня слова «рок»: ня ведаю, ці зьяўляецца для удзельніка Bacian аўтарытэтатам Алесь Пашкевіч, але той у сваім рамане Пляц Волі [18] (між іншым, узнагароджаным прэміяй імя Валянціна Пікуля [19]) шмат разоў ужыў слова «рок»: У гімназію я паступіў у 1836 року ... На колішняй Сенатарскай быў раней калегіюм езуітаў, а з 1630 року – кальвінская школа ... Сабраў, было, полк з мяшчанаў і выбранцоў і на чале яго ў кампаніі 1812 року ўдзельнічаў, за Напалеона выступаў ... У 1655 року ў вайну Расіі з Польшчай князь Трубяцкой, выціснуты са Слуцку, спаліў і Трайчаны, і другое прадмесце – Востраў ... Астроўская брама ацалела аж да 1835 року, астатнія раней паразбіралі ... У 1852 року большую царкву аддалі ўланам ... А праз дзесяць рокаў па свеце ледзь не пайшлі, і дом прадалі свой, і маёмасць ... У 1815 року касцёл згарэў, і тады з добраахвотных складак пабудавалі ўжо мураваны касцёл ... Калі мне рокаў з дваццаць пяць было ... Частка казармы да дому інвалідаў адышла, што ў войнах 1800–1815 рокаў пакалечыліся... і г.д. --Казімер Ляхновіч 21:51, 20 студзеня 2010 (UTC)
Вы нешта блытаеце, у "Пляцы Волі" дзеяньне адбываецца ў першай палове дваццатага стагоддзя, а вы тут прыводзіце нейкія недарэчныя цытаты.--Bacian 12:19, 21 студзеня 2010 (UTC)
Памыляецеся тут вы, цытаты менавіта з Пляца Волі [20]. Дастаткова спампаваць кнігу і перайсьці да старонкі 82, далей да 94, 95, 96, 97 і 98. --Казімер Ляхновіч 19:39, 21 студзеня 2010 (UTC)
  • Сюды ж можна і Сакрата Яновіча дадаць зь ягонай кнігай «Хатняе стагоддзе» [21]: яны, калі праз рок павырасталі ... Гной — умова ўроду, хлеба на цэлы рок. --Казімер Ляхновіч 22:12, 20 студзеня 2010 (UTC)
Нават ня сумняюся, што ў беластоцкім дыялекце беларускай мовы можа існаваць менавіта паланізм "рок".--Bacian 12:19, 21 студзеня 2010 (UTC)
Няўжо няма больш чым заняцца, як вышукваць з соцен артыкулаў восем да трох гадзінаў ночы? Гэта так жа абсурдна, як шукаць іголку ў стозе сена.--Bacian 12:19, 21 студзеня 2010 (UTC)
Па-першае, тое чым я займаюся, вас хваляваць не павінна. Па-другое, восем якасных артыкулаў на праўніцкую тэматыку — цалкам нармальны прэцэдэнт сучаснага ўжываньня слова «рок». --Казімер Ляхновіч 19:39, 21 студзеня 2010 (UTC)
  • Вярнуся да гістарычнага абгрунтаваньня (хоць удзельнік Bacian абсалютна неабгрунтавана працягвае сьцьвярджаць, што адсутнасьць граматыкі нейкім чынам уплывае на ўжываньне той або іншай лексыкі): слова «рок» выкарыстоўвалі Кандрат Лейка [30], Аляксандар Сержпутоўскі [31], гэтае слова сустракаецца ў паўстанцкай публіцыстыцы часоў К. Каліноўскага [32] + уласна ў Каліноўскага [33]. Зрэшты я яшчэ не спасылаўся на М. Багдановіча: У гэты рок я буду ўжо ў труне. [34]. Дарэчы, наконт граматыкі Тарашкевіча zedlik мае рацыю: Іншыя прадметнiкi звычайна маюць канчатак у (ю): розуму, болю, жалю, сьмеху, смутку, грому, роду, мiру, абычаю, дару, страху, веку, року, пакою, усходу, заходу... [35]. --Казімер Ляхновіч 01:01, 21 студзеня 2010 (UTC)
Адзінкавыя выпадкі, прычым выключна ў мастацкай літаратуры, заходнія дыялектызмы, у выпадку з Каліноўскім - паланізмы (як і "ронд").--Bacian 12:19, 21 студзеня 2010 (UTC)
Для даведкі: Сержпутоўскі паходзіў са Случчыны (гэта наконт «заходніх дыялектызмаў»). Ну і вядома, ніякай крытыкі не вытрымлівае сьцьвярджэньне, што Б. Тарашкевіч улучыў «дыялектызм» у сваю агульнабеларускую граматыку. Дарэчы, прыклады ўжываньня адзінкавыя менавіта з тае прычыны, што як і ў выпадку з архівамі БНР толькі нязначная колькасьць папяровых твораў/дакумэнтаў і інш. дасяжная ў зручным для пошуку эл. выглядзе. --Казімер Ляхновіч 19:39, 21 студзеня 2010 (UTC)
  • Прыклады ўжываньня слова «рок» у тэкстах Нашай Нівы [36], у дакумэнтах БСГ [37] + адна зь першых кніжак зь літарай «ў», апублікаваная А. Ельскім, — «Сынокъ! Разсказъ зъ праўдзиваго здарэння... 1895 року» [38]. --Казімер Ляхновіч 14:04, 22 студзеня 2010 (UTC)

Увогуле, вышэй ці ніжэй я ўжо выказаў агульную думку. Так, скрайне рэдка слова гэта сустракалася ў выглядзе выключэньня, у падаўляльнай большасьці выпадкаў (спадзяюся, хоць гэта ня выкліча пярэчаньняў?) заўсёды выкарыстоўвалася слова "год", прычым як да, так і пасьля 1933-га году. Масава ўжываць слова "рок" у сучасных энцыклапедычных артыкулах нагэтулькі ж недарэчна, як выкарыстоўваць слова "перст" замест "палец" у расейскай Вікіпэдыі ў артыкулах па анатоміі, хаця вы б маглі і такое зрабіць, фармальна спаслаўшыся на наяўнасьць слова "перст" у сучасных слоўніках (а слова "рок" у сучасных слоўніках увогуле няма) і тое, што яно ўжывалася Пушкіным і Лермантавым і дагэтуль ужываецца ў нейкіх тэкстах.--Bacian 12:19, 21 студзеня 2010 (UTC)


Няпоўны сьпіс дакумэнтаў Беларускай Народнай Рэспублікі, у якіх ужываецца выключна слова «рок» замест «году». Крыніца — Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі: Фонд N 582 Дзяржаўнага Архіву Літвы («Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі») / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства «Наша ніва»; Уклад.: Сяргей Шупа (уклад., падрыхтоўка тэксту, камент., пер.).- Вільня, Нью-Ёрк, Менск, Прага, 1998. Т.1, кн. 1. — 1998:

  1. [I-я] Ўстаўная грамата да народаў Беларусі Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 21.02.1918 [39]
  2. II-я Ўстаўная грамата Выканаўчага Камітэту Рады Першага Ўсебеларускага Зьезду за 9.03.1918 [40].
  3. ТРЭЦЯЯ ЎСТАЎНАЯ ГРАМАТА РАДЫ БЕЛАРУСКАЕ НАРОДНАЕ РЭСПУБЛІКІ [41]
  4. Пастанова Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі за 27.03.1918 [42]
  5. Абвестка №17 Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі за 24.04.1918 [43]
  6. Абвестка Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі за 23.02.1918. — С. 48-49
  7. Пратакол №3 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 4.04.1918. — С. 75-76
  8. Ліст Язэпа Варонкі (Менск) Івану й Антону Луцкевічам (Вільня). 5.04.1918.
  9. Пратакол №5 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 14.04.1918. — С. 94-97
  10. Ліст Народнага Сакратарыяту БНР Менскаму Казначэйству за 14.04.1918 (вых. №206). — С. 97
  11. Абвестка Народнага Сакратарыяту Беларусі за 19.04.1918. — С. 107
  12. Пратакол №6 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 20.04.1918. — С. 108—113
  13. Абвестка Народнага Сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі за 24.04.1918. — С. 124—125
  14. Пасьведчаньне сябром Дэлегацыі БНР у справах перамоваў на Украіне за 25.04.1918 (вых. №276) у справе заключэньня пазыкі і атрыманьня грошай. — С. 128
  15. Упаўнаважаньне сябром Дэлегацыі НС БНР у справах перамоваў на Украіне за 25.04.1918 (вых. №277) у справе заключэньня пазыкі і атрыманьня грошай. — С. 129
  16. Паведамленьне канцылярыі НС Дэлегацыі НС БНР у справах перамоваў на Украіне. — С. 131
  17. Пратакол №11 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 10.05.1918. — С. 146—148
  18. Пратакол №12 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 15.05.1918. — С. 151—152
  19. Пратакол №13 паседжаньня Дэлегацыі НС БНР у справе перамоваў за 15.05.1918. — С. 154—157
  20. Паведамленьне канцылярыі НС Васілю Захарку. — С. 161
  21. Паведамленьне канцылярыі НС рэдакцыі газэты «Гоман». — С. 162
  22. Паведамленьне канцылярыі НС выдавецтву Вацлава Ластоўскага. — С. 162
  23. Ліст Аркадзя Смоліча... — С. 191.
  24. Паведамленьне канцылярыі НС рэдакцыі газэты «Вольная Беларусь». — С. 271
  25. Паведамленьне канцылярыі НС І. Луцкевічу. — С. 271
  26. Пасьведчаньне Рады БНР Янку Станкевічу. — С. 286
  27. Рэгістрацыйныя карткі... — С. 313
  28. Пратакол паседжаньня Рады Народных Міністраў БНР 7.12.1918. Старшыня А. Луцкевіч.
  29. Пратакол нарады сяброў Ураду БНР і прадстаўнікоў загранічных місіяў у Коўне 9.07.1919.
  30. Ліст Краўцова Макара Антону Луцкевічу...

Яшчэ раз пакрэсьлю, што сьпіс далёка ня поўны, бо па-першае ў кнізе прадстаўленая толькі частка тэкстаў дакумэнтаў (шмат проста бібліяграфічных спасылак), а па-другое ў мяне не было часу для дэталёвага яе вывучэньня. Аднак дзясяткі прыведзеных тут спасылак красамоўна сьцьвярджаюць, што слова «рок» не зьяўлялася на той час анахранізмам, бо шырока і часта выкарыстоўвалася ў справаводзтве й перапісцы. Адпаведна, менавіта як агульнаўжыванае гэтае слова трапіла ў пазьнейшыя слоўнікі. Што, уласна, і трэба было давесьці =) --Казімер Ляхновіч 18:53, 21 студзеня 2010 (UTC)

Цудоўна: чалавек выдумаў сабе рэальнасьць, паверыў у яе, а зараз навязвае іншым. Тыповая паранойя. Ня бачу сэнсу больш марнаваць час на спрэчкі з неадэкватам. Пачакаем: няхай галасаваньне ўсё вырашыць.--Bacian 23:26, 21 студзеня 2010 (UTC)
Зразумела, аргумэнты скончыліся. А наконт вашых «параноі», «неадэквата», «хамла», «ананізма» і г.д. адкажу дзьвюма прымаўкамі на мове, на якую вы гэтак апантана арыентуецеся, — «на воре и шапка горит» ды «у кого что болит...» =) --Казімер Ляхновіч 13:47, 22 студзеня 2010 (UTC)
Не, аргумэнты ня скончыліся, яны ўсе вышэй і ніжэй. Проста бісера шкада. --Bacian 17:12, 22 студзеня 2010 (UTC)
Асноўныя вашыя аргумэнты — гэта «параноя», «неадэкват», «хамло», «ананізм» =). Спадзяюся, што іншыя ўдзельнікі таксама гэта зразумелі. --Казімер Ляхновіч 17:26, 22 студзеня 2010 (UTC)
Гэта кароткая характарыстыка "апанента", аргументы - зусім іншыя, натуральна.--Bacian 12:37, 23 студзеня 2010 (UTC)

Паводле артыкула «рок» у Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: Акадэмія навук Беларусі. Т. 11. — Мн., 2006.

Рокгод (Нас., Мал., Бес., Сцяшк., Сцяц., Нар. Гом., Байк. і Некр., Скарбы, Сл. ПЗБ; гродз., З нар. сл.), тэрмін (Стан.), тэрмін пасяджэння земскага суда (Гарб.). Укр. рік, рус. дыял. рок тс, рус. разан. непазбежнае няшчасце, лёс, доля, стараж.-рус. рокъ тэрмін, год, узрост, правіла, лёс; польск., н.-луж., чэш., славац. rok год, славен. rök тэрмін, прадвесце, серб. рôк, харв. rôk, rök, ст.-слав. рокъ устаноўлены, дамоўлены тэрмін. Прасл. rokъ дамоўлены час, тэрмін <...> першапачаткова азначала дамоўленасць у прававых адносінах, якая як правіла вызначалася тэрмінам у 12 месяцаў <...> і такім чынам атрымала значэньне «год» [далей ідуць прыклады са старабеларускай, дзе рок разам з прыметнікамі выступае ў якасьці тэрміна — напр. рокъ завитый] <...> Таму неабавязкова выходзіць з меркавання аб запазычанні ст.-бел. рокъ з польск. rok. (гл. Булыка, Лекс. запаз., 186). <...> Праслав. *rokъ генетычна звязваецца з ст.-інд. racanam распарадак, гоц. ragin думка, розум, rahnjan разлічваць, тахар. A rake, B reke слова, алб. rok тэрмін, рашэнне.

Спадзяюся, што «аргумэнтаў» кшталту рок — польскае слова тут больш ня будзе. --Казімер Ляхновіч 17:21, 22 студзеня 2010 (UTC)

1. Зьвяртае ўвагу, што Bacian некалькі разоў, як мантру, паўтарыў сьцьверджаньне, што ў Беларускае мове слова рок — палянізм. Аднак, ня даў гэтаму аніводнага пацьверджаньня. З таго вынікае, што гэтае сьцьверджаньне ёсьць ягоным (Bacian) асабістым эмацыйным, бяздоказным меркаваньнем.
2. Сучасны аўтарытэт, прафэсар Павел Сцяцко: «У народнай мове слова ракавя` бытуе з тым значэннем, што і літаратурнае гадавы. Ракавое сьвята. Утворана ад рок 'год', вядомага старажытнабеларускай, польскай і іншым мовам. Яно фіксуеца і “Беларуска-расійскім слоўнікам” 1926 года.» (Сцяцко Павел. Культура мовы. — Мн.: Тэхналогія, 2002. — Б.215-216. УДК 811.161.3'36, ББК 81.2Бел, ISBN 985-458-062-8)
--Adash 05:06, 3 красавіка 2010 (UTC)

Дзякуй за меркаваньне і дадатковыя зьвесткі. На гэты момант абмеркаваньне ўжо завяршылася і супольнасьць (што праўда пераважна моўчкі) пагадзілася з наяўнасьцю слова рок=год у беларускай мове і, адпаведна, немагчымасьцю забароны ягонага ўжываньня ў вольнай энцыкляпэдыі. --Казімер Ляхновіч 13:45, 3 красавіка 2010 (UTC)

Перанесена са старонкі карыстальніка Bacian[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю! Хачу патлумачыць, у чым справа з маім і вышым скасаваньнямі. Вы выдалілі зьвесткі пра тое, што слова «рок» у значэньні году сустракаецца ў згаданых слоўніках, а таксама пра тое, што Ласкоў піша пра ўжываньне гэтага слова ў эмігранцкай літаратуры. Але наяўнасьць слова «рок» у тых слоўніках зьяўляецца аб’ектыўнай, таму гэты факт мае поўнае права быць згаданым у артыкуле. Заўважце, што я не кажу пра факт поўнага атаясамленьня словаў «год» і «рок», а толькі пра згадку, таму калі б вы зрабілі рэдагаваньне ня шляхам выдаленьня, а зьменай фармулёўкі на кшталту «у слоўніках да 1933 году фіксуецца ўжываньне слова „рок“», то ніякіх прэтэнзіяў да вашай праўкі з пункту гледжаньня правілаў Вікіпэдыі не было б. Выдаленьне спасылкі на Ласкова мне незразумелае зусім, прабачце. Ці маглі б вы яго патлумачыць? —zedlik 13:04, 19 студзеня 2010 (UTC)

Вітаю. Я магу перанесьці інфармацыю пра слоўнікі ў раздзел "Этымалёгія", а з першага сказу артыкула я яе выдаліў, таму што яна прывязаны да выдаленага слова "рок" у якасьці спасылкі. Што датычыцца Ласкова, то на маю думку недастаткова для абгрунтаваньня факту выкарыстаньня слову "рок" эміграцыяй абапірацца толькі на ўскосную згадку нейкага чалавека, патрэбныя простыя доказы (спасылкі на больш ці менш "афіцыйныя" тэксты). Бо я ж таксама магу, напрылад, у сваім ЖЖ напісаць нейкую не зусім даставерную інфармацыю, а потым даваць спасылку на яе ў якасьці доказу, але пагадзіцеся, што гэта будзе зусім не аргумэнтавана.--Bacian 14:01, 19 студзеня 2010 (UTC)
У адрозьненьні ад вас, Ласкоў не абы хто і факт ужываньня эмігрантамі слова «рок» агучыў не ў сваім ЖЖ, а ў друкаваным выданьні. Таму вашая аргумэнтацыя не больш чым звычайнае трызьненьне. --Казімер Ляхновіч 14:05, 19 студзеня 2010 (UTC)
Па-першае, не хаміце, парніша, па-другое, хоць я і цікаўлюся беларускай культурай, але прозьвішча Ласкоў упершыню пачуў ад вас, як, упэўнены, і большасьць людзей тут. Вы, дарэчы, што зь яго творчасьці чыталі? Паглядзеўшы яго біяграфію, магу пры ўсёй маёй павазе да чалавека, сказаць, што ён не такі вялікі аўтарытэт, якому варта верыць на слова ў менавіта гэтым пытаньні. Чаму ж вы ігнаруеце маю прапанову прывесьці хоць пару-тройку эмігранцкіх тэкстаў (больш-менш вартых, толькі не часопіс "Літва", калі ласка :)) з гэтым словам.--Bacian 14:21, 19 студзеня 2010 (UTC)
Вікіпэдыя працуе з другаснымі крыніцамі, друкаваны артыкул пісьменьніка Ласкова такой аб'ектыўна зьяўляецца. --Казімер Ляхновіч 14:33, 19 студзеня 2010 (UTC)
Я магу вам знайсьці дзесяткі друкаваных артыкулаў, паводле якіх беларускі этнас не існуе, ці бел-чырвона-белы сьцяг з'яўляецца нацысцкім, але ці ж гэта будзе лічыцца вартым доказам, калі аб'ектыўна гэта не адпавядае рэальнасьці? Тое ж і ў вашым выпадку. Факты, калі ласка ў студыю. :) --Bacian 14:37, 19 студзеня 2010 (UTC)
Аднак на тыя артыкулы ды сьцьвярджэньні існуе аўтарытэтная крытыка, якая іх зьняпраўджвае. Ніякай крытыкі на артыкул Ласкова (апрача вашага раздражненьня) вы так і не прывялі. --Казімер Ляхновіч 14:39, 19 студзеня 2010 (UTC)
Мая крытыка ў тым, што гэта сьцверджаньне галаслоўнае, бо ані вы, ані пісьменьнік Ласкоў (для каго гэта наўрад ці ўвогуле было прынцыпова) не прыводзіце спасылкі на канкрэтныя крыніцы, дзе можна пабачыць гэтае міфічнае ўжываньне слова "рок", бо іх не існуе. Апрача сценгазэты псыханеўрадыспансэра "Літва", канечне. :) А вось найбольш аўтарытэтныя арганізацыі беларускіх эмігрантаў гэтае слова не выкарыстоўваюць: http://www.radabnr.org/, http://zbsb.org/--Bacian 14:46, 19 студзеня 2010 (UTC)
Вось таму што для Ласкова гэта было непрынцыпова і робіць зь яго прынамсі нэўтральную крыніцу. Па першай спасылцы ў разьдзеле Архівы Рады БНР усё выкарыстоўваецца, па другой увогуле наркамаўскі правапіс. У любым выпадку, як я ўжо зазначыў, невыкарыстаньне кімсьці слова «рок» яшчэ ня значыць невыкарыстаньне гэтага слова увогуле. Беларускіх эмігранцкіх выданьняў цэлая процьма і вы, відавочна ня той, хто можа даваць нейкія «экспэртныя» заключэньні па ўжыванай у іх лексыцы. --Казімер Ляхновіч 16:42, 19 студзеня 2010 (UTC)
Зноў я "ня той"! Ну дык вы ж у нас "той", хоць парачку прыкладаў прывядзіце, каліласачка, бо невыкарыстаньне кімсьці слова «рок» тым больш ня значыць выкарыстаньне гэтага слова увогуле. Я б вам з радасьцю дапамог, але праглядзеўшы з пяток асноўных эмігранцкіх сайтаў, такога слова не сустрэў. На сайце Рады БНР "рок" прысутнічае толькі ў граматах БНР 1918-га году, але мы пра гэта ўжо гаварылі: тады нармаванай беларускай мовы не было, да таго ж у гэтых паперах ёсьць маса іншых неўжываных цяпер словаў, напрыклад "незачэпнасьць" (недатыкальнасьць), у "рубяжох" (у межах), "даложым усіх сілаў" (прыкладзем усе сілы), "Спаўняючы Камітэт" (выканаўчы камітэт) і шмат чаго яшчэ. Што, будзем зараз і гэтыя словы ўводзіць ва ўжытак? Упэўнены, што шмат зь іх у слоўніку Байкова і Некрашэвіча прысутнічаюць, дык чаго ж пан чакае, чаму яшчэ не карыстаецца гэтымі словамі, фармальная зачэпка ж ёсьць?--Bacian 17:06, 19 студзеня 2010 (UTC)
Ды выкарыстоўвайце наздароўечкі, пакуль што ніхто вам гэтага не забараняе =) Толькі спачатку знайдзіце патрэбную лексыку ў такой жа колькасьці крыніцаў, у якіх гэта зрабіў я. Увогуле, я за справядлівасьць ды пасьлядоўнасьць. --Казімер Ляхновіч 17:18, 19 студзеня 2010 (UTC)
Колькасьць (а галоўнае якасьць!) крыніц, канечне ўражвае: «Праўнік» [44] і «Літва» [45]. А асабліва падабаецца, як пан сыходзіць ад прапановы прывесьці спасылкі на эмігрантаў. Проста дастаўляе :))--Bacian 17:36, 19 студзеня 2010 (UTC)
«Пану» проста шкада ўласнага часу корпацца ў эмігранцкай літаратуры, бо «пан» ня бачыць у гэтым ніякай надзённай неабходнасьці =) --Казімер Ляхновіч 17:42, 19 студзеня 2010 (UTC)
Відаць, вы зусім малады, бо логіку ў вну, здаецца, праходзяць на першым курсе, а вы зь яе правіламі зусім не знаёмыя. Калі вы намагаецеся навязаць неўжыванае слова, то вы і павінны даводзіць, што яно існуе. Бо ў адваротным выпадку я паводле вядомага прынцыпу з такім жа посьпехам магу сказаць, што вы вярблюд і прапанаваць вам даказаць адваротнае.--Bacian 17:50, 19 студзеня 2010 (UTC)
Слоўнікі 1920-х аўтарства Байкова, братоў Гарэцкіх, Некрашэвіча + граматы БНР + другасная крыніца па ўжываньні ў беларускай эміграцыі + «Праўнік» + «Літва» (да гурту пойдзе) + асобныя беларускія пісьменьнікі (Багушэвіч, З. Бядуля [46], Балахонаў) + іншае [47]. Парадак выключэньня краевугольных АК з дадзенага сьпісу я ўжо апісаў. Ад гэтага моманту шукайце боб у гаросе самі, а ў мяне ёсьць і больш важныя справы. --Казімер Ляхновіч 18:09, 19 студзеня 2010 (UTC)
Адным словам, роўна нічога сур'ёзнага: безнадзейна састарэлы слоўнік, граматы часоў неўнармаванай беларускай мовы, галаслоўная спасылка на неіснуючую з'яву малавядомага пісьменьніка (дык чыталі вы яго?), чатыры артыкулы з тысячы на неафіцыйным сайце, сценгазэта польскай вар'ятні (для вашага гурту, вядома, пойдзе), асобныя беларускія пісьменьнікі (адзін выпадак з тысячы, калі пакорпацца ў творчасьці этых двух, да таго ж пісалі яны ў часы, калі нават тарашкевіца не існавала; Балахонаў - ага, гэта аўтарытэт) і, нарэшце, ўвогуле пустая спасылка. Да вы проста банкрут, паніч, з чым вас і віншую. Сапраўды, займіцеся больш важнымі справамі. :))--Bacian 18:41, 19 студзеня 2010 (UTC)
Мяркую, што тут вы знойдзеце «сучасную» беларускую мову зь неімаверна «аўтарытэтным», «вечна маладым» і калі не лічыць «слоўніка» нікому невядомага пісьменьніка Александровіча — першым безь нянавіснага вамі року слоўнікам аўтарства К. Крапівы (1953) ды ўніфікаванай у духу расейскай мовы лексыкай. Шчыра запрашаю =) --Казімер Ляхновіч 18:51, 19 студзеня 2010 (UTC)
Вашага меркаваньня наконт таго, дзе і што мне рабіць, я не пытаў. Я ж вам не прапаную перайсьці ў польскую Вікіпэдыю, дзе слова "рок" у пашане. --Bacian 16:00, 20 студзеня 2010 (UTC)
Даволі арыгінальная пазыцыя — не вызнаваць граматычны бок рэформы-1933, але пры гэтым падтрымліваць тагачасныя лексычныя маніпуляцыі. Мяркую, што праблемы зь лёгікай усё ж такі не ў мяне. --Казімер Ляхновіч 17:31, 20 студзеня 2010 (UTC)
Якія маніпуляцыі? Слова не выкарыстоўвалася як да 1933-га , гэтак і пасьля. Хоць вы са скуры лезьце, але факт застаецца фактам. :)) Так што зноў няправіляна мяркуеце.--Bacian 18:01, 20 студзеня 2010 (UTC)
Факт у тым, што прынамсі да 1933 слова «рок» лічылася за агульнаўжыванае, што пацьвярджае шэраг тагачасных навуковых слоўнікаў. Вашыя жа тэзы засноўваюцца выключна на неаўтарытэтных уласных назіраньнях. --Казімер Ляхновіч 19:08, 20 студзеня 2010 (UTC)
Вы ведаеце значэньне слова "агульнаўжыванае"? Гэта значыць "ужыванае, прынятае, выкарыстоўваемае ўсімі" Слова "рок" пад гэта вызначэньне яўна не падпадае і не падпадала ніколі.--Bacian 12:59, 21 студзеня 2010 (UTC)
Агульнаўжыванымі зьяўляюцца ўсе слоўнікавыя словы, якія ў гэтым самых слоўніках ня маюць пазнак саст., паэт., кніжн. і г.д., улюбёныя вамі «око» і «перст» у расейска-ангельскім эл. слоўніку ABBYY Lingvo як раз-такі маюць падобныя пазнакі, не кажучы ўжо пра тое што ў менш поўных слоўніках (як прыклад, расейска-ўкраінскі) гэтыя словы ўвогуле адсутнічаюць =) --Казімер Ляхновіч 20:20, 21 студзеня 2010 (UTC)

Фармулёўка галасаваньня — 3[рэдагаваць крыніцу]

Вось тут я напісаў, навошта спатрэбіўся яшчэ адзін варыянт фармулёўкі. Калі сьцісла, то сэнс у тым, каб падзяліць асобна саму ідэю галасаваньня і пытаньне ўключэньня ў сьпіс пары «год — рок», вакол якой узьнікла спрэчка. Таксама я дадаў спасылкі на гэтую старонку і на абгрунтаваньне. Абгрутнаваньне іншага боку ў такім абагульняючым выглядзе таксама можна дадаць.

Прадмова[рэдагаваць крыніцу]

У беларускай мове існуюць словы, якія зьяўляюцца сынонімамі і маюць аб’ектыўныя падставы ўжываньня ў беларускай мове ўвогуле і ў Вікіпэдыі ў прыватнасьці. Гэта такія пары словаў як горадместа, плошча — пляц і іншыя. Для аднастайнасьці стылю тэксту вельмі пажадана ў межах аднаго артыкула выкарыстоўваць адзін набор лексыкі, то бок, напрыклад, пераважна толькі горад альбо толькі места. Гэтае галасаваньне прызначанае рэглямэнтаваць спосаб ужываньня такіх словаў у Вікіпэдыі для ейнага разьвіцьця і прадухіленьня войнаў рэдагаваньняў на гэтай глебе.

Сутнасьць[рэдагаваць крыніцу]

У межах аднаго артыкула рэкамэндуецца прытрымлівацца аднаго набору словаў. Пры гэтым калі ў артыкуле ўжо выкарыстоўваецца адзін з варыянтаў, то пажадана, каб удзельнік, які дапаўняе артыкул, выкарыстоўваў такія самыя формы словаў. Удзельнік можа зьмяніць набор словаў артыкула на той, які яму даспадобы, калі аб’ём тэксту, які ён дадае ў артыкул, перавышае існы памер артыкула. У спрэчных выпадках, калі аб’ём ацаніць немагчыма, удзельнік мусіць спачатку зрабіць сваё дапаўненьне з выкарыстаньнем існага набору лексыкі для падліку аб’ёму. Аб’ём падлічваецца паводле значэньня памеру ў гісторыі правак артыкула. У выпадку ўжываньня ў дапаўненьні, меншым за аб’ём артыкула, адрозных формаў словаў аўтару большай часткі артыкула або любому іншаму ўдзельніку дазваляецца ўніфікаваць гэтую лексыку ў адпаведнасьці з наяўнай.

Аўтар новага артыкула вольны выбраць набор лексыкі на ўласны густ.

Гэтае правіла дзейнічае толькі для сынонімаў, яўна прыведзеных ніжэй. Дадаць новыя словы ў гэты сьпіс альбо выключыць зь яго існыя можна шляхам абмеркаванья ў выпадку адсутнасьці пярэчаньняў суполкі або галасаваньня. Пры гэтым на кожнае слова сьпісу накладаецца ўмова дапушчальнасьці ягонага ўжываньня ў Вікіпэдыі, то бок слова мусіць быць дастаткова распаўсюджаным, прысутнічаць у слоўніках, мець гістарычныя падставы ўжываньня, альбо іншую падставу паводле ўзгадненьня з удзельнікамі суполкі.

Сьпіс сынонімаў[рэдагаваць крыніцу]

  • горад — места
  • свабода — воля
  • плошча — пляц
  • гарадзкі пасёлак/пасёлак гарадзкога тыпу — мястэчка

«пасёлак гарадзкога тыпу» — не сыноным да ўласнабеларускага “мястэчка”, а відавочны барбарызм, малпунак з Маскальскае (Расейскае) нягеглае савецка-чыноўнае мовы. Навошта цягнуць ў Мову гэткія «обшчэпанятные» вычварэнствы? --Adash 05:18, 3 красавіка 2010 (UTC)

Пара год — рок[рэдагаваць крыніцу]

Вакол пары «год — рок», якую таксама першапачаткова было прапанавана ўключыць у сьпіс, пачалася значная дыскусія, таму яе ўключэньне ў вышэйпрыведзены сьпіс сынонімаў прапануецца вырашыць асобным пунктам галасаваньня. Цалкам дыскусія з аргумэнтамі бакоў знаходзіцца на старонцы Абмеркаваньне:Год; аргумэнтацыя бакоў у сьціслым выглядзе за і супраць выкарыстаньня слова «рок» у Вікіпэдыі выкладзеная па спасылках [1] і [2] адпаведна.

Галасаваньне па прапанове ўвогуле
<...>

Галасаваньне па ўключэньні ў сьпіс сынонімаў пары «год — рок»
<...>

zedlik 23:57, 22 студзеня 2010 (UTC) UPD. —zedlik 15:19, 23 студзеня 2010 (UTC)

Рок — слова беларускае. Для забароны прычынаў няма. Аргумантацыя Казімера Ляхновіча выглядае слушнай, нашмат грунтоўней за аргумантацыю Bacian. --Adash 04:34, 03 Красавіка 2010 (UTC)