Абмеркаваньне:Грамадзкая ўласнасьць

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

О, аказваецца ўжо ёсьць артыкул. Прапаную вызначыцца з тэрміналёгіяй. РБС АН прапануе 2 варыянты: грамадзкая маёмасьць і грамадзкі набытак. Адкуль увогуле пайшла ўласнасьць? —zedlik 21:50, 7 ліпеня 2010 (UTC)

Я нават ня ведаю, адкуль. Але ёсьць як грамадзкая маёмасць, як набытак, гэтак і ўласнасьць. Што з гэтага да інтэлектуальнай маёмасьці датычыцца? Wizardist г 21:57, 7 ліпеня 2010 (UTC)
А ў чым розьніца тады паміж грамадзкай маёмасьцю, набыткам і ўласнасьцю? Патрэбны проста пераклад панятку public domain або общественное достояніе. На апошняе слоўнік падае маёмасьць і набытак, ніякай уласнасьці. —zedlik 22:05, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Так, «грамадзкую ўласнасьць» знайшоў толькі ў Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў. Што будзем рабіць? —zedlik 22:15, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Пабачыўшы public domain менавіта ў сэнсе аўтарскае права не ахоўваецца нешта зьнікла жаданьне штосьці зьмяняць. Тым болей, што выкарыстоўваецца менавіта ў гэтым сэнсе па сеціве (напрыклад, пераклад Бібліі Сёмухі: «...Не зьяўляецца грамадзкай уласнасьцю»). Wizardist г 22:20, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Усё, я зразумеў. Калі загугліць «грамадзкую ўласнасьць» усё робіцца відавочным: [1]. Грамадзкая ўласнасьць — гэта общественная собственность, яна ж ru:Общественная собственность, en:Public property — паркі, сквэры і іншы камунізм. Суспільна власність в Україні — [2]. Пасьля камусьці было ўлом лезьці ў слоўнік за перакладам «общественного достоянія» і ён ужыў «грамадзкую ўласнасьць» — слова нібыта блізкае па значэньні і пасьля панеслаля. РБС Крапівы таксама падае што грамадзкая ўласнасьць — гэта общественная собственность, а ніякае не достояніе. Толькі вось «грамадзкая ўласнасьць» — панятак эканамічнай тэорыі, а «грамадзкі набытак» — панятак аўтарскага права. Усё празрыста. Але трэба ўсё выпраўляць, бо «грамадзкай уласнасьці» ў нас сустракаецца нямерана. —zedlik 22:48, 7 ліпеня 2010 (UTC)
Так што, у слоўніку выдавецкіх тэрмінаў памылка? «Ня можа быць!» :) У Commons таксама шмат трэба выпраўляць. І ў translatewiki. Wizardist г 23:06, 7 ліпеня 2010 (UTC)
А, на яго я забыўся. Але ў Крапівы ў любым выпадку аўтарытэту больш. Мне здаецца, варта прыйсьці да адзінага варыянту і паўсюль яго выкарыстоўваць. Былое выпраўляць сэнсу няма, а калі будуць новыя пераклады, дык можна будзе ўлічваць. Толькі трэба з самім паняткам вызначыцца. —zedlik 23:11, 7 ліпеня 2010 (UTC)