Абмеркаваньне:Грунвальдзкая бітва

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дубляваньне артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Прывітаньне! Напісаў я артыкул пра Грунвальдскую бітву, і нечакана заўважыў артыкул гэты. Я пісаў яго, перайшоўшы па спасылцы менавіта з такой назвай... Мабыць Вы ўдакладніце мой артыкул? Я паставіў там малюнак адсюль, але, калі вы супраць, магу зьняць... --Zap 21:04, 19.02.2006 (UTC)

Артыкул трэба заставіць адзін. Згодна слоўніку НН, правільна будзе Грунвальдзкая бітва. Таму, калі ласка, аб'яднайце зьмест артыкулаў Грунвальдзкая бітва і Грунвальдская бітва ў Грунвальдзкая бітва. А потым Грунвальдская бітва зробім перанакіраваньнем на Грунвальдзкая бітва. --EugeneZelenko 22:01, 18.02.2006 (UTC)
Зроблена:) --Zap 10:36, 19.02.2006 (UTC)

Ёсць колькі памылак. Па-першае, трэба дадаць вёску Танэнбэрг (“Ельніцкая гара”), бо менавіта каля яе й адбылася бітва – ўласна немцы завуць бітву Танэнбэргскай. Грунвальдзкай яе назвалі палякі, бо каля гэтай вёскі стаял йх харугвы. Уогуле невядома чаму яны яе назвалі Грунвальдзкай, бо ў рэчаіснасці вёска звалася Грюнэфэльд (“Зялёнае поле”), а бітва абдылася не на фланзе палякаў, а на фланзе ВКЛ. Па-другое, Грунвальд гэта не Дуброўна, гэта два розных паселішчы. Па-трэцяе, ўжо шмат гадоў як даказана, што ніякіх «воўчых ям» на самой справе не было. Па-чацьвертае, Вітаўт з Ягайлам не дамаўляліся збіраць “усіх магчымых сіл”, а толькі неабходныя – ні Карона, ні Княства не выставілі ўсіх войскаў, а толькі частку ад магчымага. --MaximLitvin 17:03, 19.02.2006 (UTC)

На мой погляд, пра «воўчыя ямы» ў артыкуле згадаць трэба, нават калі сучасныя веды гэтаму супярэчаць (лічылася, што...). Адкуль жа ж гэтая вэрсія пайшла? Дый ёсьць яна ў некаторых кнігах (напрыклад у Тарасов. Память о легендах). --EugeneZelenko 17:34, 19.02.2006 (UTC)
Вэрсія аб "воўчых ямах" пайшла ад самого Длугаша - ён як гэта ні смешна схлусіў апавядаючы пра бітву. Зрабіў ён гэта таму, што не жадаў казаць аб тым як шмат слаўных рыцыраў загінула ў сутычцы з пяхотай, якая стаяла перад клінамі цяжкай нямецкай кавалерыі. Пяхоту, якая складалася з месцічаў й асоб не рыцарскага стану, Длугаш лічыў нічога ня вартым збродам. Акрамя Длугаша ніхто з сучаснікаў пра ямы не ўзгадваў, а сучасныя археалагічныя даследванні паказалі, што йх не было. Гэта й зразумела, бо выкапаўшы ямы немцы перашкаджалі б ня толькі варожай, але й сваёй кавалерыі. Кніга Тарасава мастацкі твор - там шмат што яшчэ напісана.--MaximLitvin 20:18, 19.02.2006 (UTC)
Мабыць гэта ўсё (акрамя Тарасава :-) варта адлюстраваць у артыкуле. --EugeneZelenko 20:33, 19.02.2006 (UTC)
Дык дапішыце й папраўце, хто вам перашкаджае?:) --Zap 21:04, 19.02.2006 (UTC)
Гэтак і зраблю калі скончу працу над тымі артыкуламі якія зараз пішу. --MaximLitvin 21:20, 19.02.2006 (UTC)


Пытаньне наконт блёку "Інфармацыя пра бітву". На мой погляд, больш правільна было б пісаць "камандовец" (а не "камандуючы"). Вашыя меркаваньні на гэты конт? -- Belamp 09:41, 08.06.2006 (UTC)

Нешта Google гэтага слова не знаходзіць... Дарэчы, трэба зьмяняць Шаблён:Бітва, а не артыкул. --EugeneZelenko 14:58, 08.06.2006 (UTC)

Марка «Белпошты»[рэдагаваць крыніцу]

«Белпошта» ўчора выпусьціла прыгожую марку з нагоды 600-годзьдзя. Яна б цудоўна глядзелася на галоўнай старонцы і ў гэтым артыкуле да месца была б таксама. Ці магу я яе адсканаваць і зьмясьціць у команс (ці хаця б сюды) і пад якой ліцэнзыяй? --Taravyvan Adijene 11:41, 16.07.2010 (UTC)

Так, можна адсканаваць і зьмясьціць у Commons пад ліцэнзіяй commons:Template:PD-BY-exempt. Маркі РБ знаходзяцца ў грамадзкім набытку (commons:Commons:Почтовые марки/Общественное достояние#Беларусь). —zedlik 12:32, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Ух ты, значыцца, і ўсё, што знаходзіцца на бачыне «Белпошты», таксама грамадзкі набытак? І яшчэ пытаньне - як стварыць svg-файл? --Taravyvan Adijene 19:25, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Software and support in applications. Bocianski 19:58, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Так, грамадзкі набытак, але ёсьць адна акалічнасьць. У цяперашнім законе аб аўтарскім праве ёсьць пазнака, што «іншыя дзяржаўныя знакі» не ахоўваюцца аўтарскім правам, а паштовая марка вызначаецца як «дзяржаўны знак». Ці адпавядаюць гэтыя паняткі «дзяржаўных знакаў» адзін адному — пытаньне сьлізкае. Лічыцца, што нібыта адпавядаюць, і маркі не падпадаюць пад ахову, але нідзе пераканаўча пра гэта не сказана. Зь іншага боку, у месяц таму парлямэнт унесены законапраект пра новую рэдакцыю закона, дзе ўжо яўна сказана, што паштовыя маркі знаходзяцца ў грамадзкім набытку. Але новую рэдакцыю гэтую прымуць у лепшым выпадку, калі праз паўгады. То бок, цяпер сытуацыя з маркамі прыблізна як можна, калі асьцярожна :) Пакуль можна загрузіць найбольш цікавыя, а з часам ужо будзе бачна, загружаць рэшту, ці выдаляць існыя. Пра svg Bocianski адказаў, а новых паднабязнасьцяў я ня ведаю :) —zedlik 20:46, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Усім дзякуй за адказы. Тэарэтычна зразумела, практычна - не зразумеў, як і дзе Google Docs можа экспартаваць у svg. Мне прапануе максымум pdf. Буду пампаваць праграмы, пакуль тое-сёе, можа ў выніку спынюся на варыянце «ды ну яго да чорта, прасьцей у png». --Taravyvan Adijene 22:12, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Пра маркі сказана ў законе Аб пошце, здаецца. Спасылка ёсьць у шаблёне commons:Template:PD-BY-exempt. Wizardist г 22:21, 16 ліпеня 2010 (UTC)
Перачытаў фармулёўкі: так, я няправільна іх першапачаткова зразумеў, перапрашаю. Сказана, што дзяржаўныя знакі не ахоўваюцца аўтарскім правам, а паштовая марка зьяўляецца дзяржаўным знакам, таму ўсё сходзіцца: маркі РБ можна дадаваць у Commons у небмежаванай колькасьці пад ліцэнзіяй PD-BY-exempt :) —zedlik 00:57, 17 ліпеня 2010 (UTC)

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць крыніцу]

Дададзеныя спасылкі трэба перарабіць на поўныя ці хаця б зрабіць так, як у ангельскай вікі. --Taravyvan Adijene 14:20, 28 ліпеня 2010 (UTC)

Так, я калі закончу зь перакладам перапрацую спасылкі паводле ангельскай формы --Jauhienij 17:08, 28 ліпеня 2010 (UTC)

Грунвальдзкая бітва ў беларускім жывапісе[рэдагаваць крыніцу]

На жаль, усе выявы ў разьдзеле Грунвальдзкая бітва#Грунвальдзкая бітва ў беларускім жывапісе парушаюць аўтарскія правы, бо ў першую чаргу аўтарам твораў зьяўляецца мастак, і калі ён не ліцэнзаваў сваю працу на ўмовах CC-BY-SA (што малаімаверна), то выкарыстаньне яе ў Вікіпэдыі магчымае толькі на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня: або ў асобным артыкуле пра кожную з карцінаў, або калі ў якім-небудзь артыкуле апісаньню карціны будзе прысьвечаная істотная частка тэксту. Таму я думаю, найлепшым выйсьцем будзе стварыць артыкулы пра кожную з карцінаў, загрузіць усе выявы сюды на ўмовах FairUse, а ў адпаведным разьдзеле артыкула Грунвальдзкая бітва напісаць які-небудзь тэкст з спасылкамі на артыкулы пра карціны. —zedlik 01:47, 29 ліпеня 2010 (UTC)

Адну карціну пакінуць можна. І гэта ні ў якім разе ня будзе парушаць ВП:КДВ. Wizardist г 23:19, 30 ліпеня 2010 (UTC)

Намінаваньне ў добрыя[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную абмеркаваць магчымасьць намінаваньня артыкула ў добрыя. Відавочна, што артыкул збольшага перакладзены, але ў ім прысутнічаюць і колькі беларускіх крыніцаў. --Jauhienij 22:36, 30 ліпеня 2010 (UTC)

Можа й трэба. Але, як вы слушна заўважылі, лепей абапірацца на беларускія крыніцы. Бо тое, што зараз у літаратуры, наўрад ці хто спраўждваў і будзе мець магчымасьць спраўдзіць кольвечы (ну на 90%).
Акрамя таго, варта рыхтавацца да іншых заўвагаў і дапрацовак. Па мажлівасьці буду дапамагаць у канструктыўнай працы. Ну і вось адразу першая заўвага: варта перааформіць усю бібліяграфію па адным прыкладзе, для якога маем шаблён {{Кніга}} --Taravyvan Adijene 10:12, 2 жніўня 2010 (UTC)
Забурыцца бы ў нацыянальную ды пашукаць якіх крыніцаў. У электронным каталёгу адразу выбівае даволі шмат. --Jauhienij 10:52, 2 жніўня 2010 (UTC)

Літоўцы vs ліцьвіны/літвіны[рэдагаваць крыніцу]

Хацеў толькі зазначыць, што ў ЭВКЛ у якасьці найменьня насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага даецца менавіта «літвіны, ліцьвіны (лац. lituani)» + магчыма я памыляюся, але самі жыхары па-беларуску таксама называлі сябе менавіта літвінамі, а не літоўцамі. Адпаведна, ужываньне паняцьця «літовец» як з навуковага, так і з гістарычнага гледзішча выглядае не зусім слушным. --Казімер Ляхновіч 14:10, 31 ліпеня 2010 (UTC)

Пісаць артыкулы пра Беларусь у нашай вікі жахлівы гемарой. Спачатку неабгрунтавана зьмянялі «польска-літоўскія» на «літоўска-польскія» невядома чаму. Цяпер праблема з гэтым. Абгрунтоўваю. Паняцьце «летувіс» наогул штучнае і нідзе не ўжываецца. Давайце дамовімся аб перайменаваньні шэрагу артыкулаў і будзем пісаць «літовец» — для летувісаў, «літвін» — для літоўцаў і я пагаджуся на дадзеныя праўкі. З-за таго, што артыкул зьяўляецца збольшага перакладзеным мной, я пакідаю за сабой права ўжываць «літовец», а не ліцьвін\літвін гэтаксама, як вы ўжываеце ў сваіх артыкулах «рок» і «расеізацыя» (тым больш, што літовец і літвін\ліцьвін у нашай вікі паняцьці тоесныя і ўзаемаперанакіроўваюцца). --Jauhienij 14:19, 31 ліпеня 2010 (UTC)
Калі гэта праява вашага аўтарскага стылю, то асабіста я ня маю нічога супраць. Нейкія аўтарытэтныя крыніцы, якія б сьцьвярдалі пра няслушнасьць менавіта найменьня «літовец» мне невядомыя. --Казімер Ляхновіч 14:38, 31 ліпеня 2010 (UTC)
Дзякуй за паразуменьне. --Jauhienij 14:43, 31 ліпеня 2010 (UTC)

Паняцьце «летувіс» наогул штучнае і нідзе не ўжываецца.

Лухта, якая лёгка абвяргаецца гуглем. Гэта па-першае. Па-другое, спадзяюся, вы ж ня будзеце адвяргаць той факт, што народ у Вялікім Княстве зваўся літвінамі, а не літоўцамі? --Taravyvan Adijene 14:50, 31 ліпеня 2010 (UTC)
Я казаў пра жыхароў Беларусі (носьбітаў мовы), а не інтэрнэт. Вядома не буду. --Jauhienij 15:03, 31 ліпеня 2010 (UTC)
Таксама вымушаны разчараваць. У інтэрнэце і пішуць якраз носьбіты мовы, а не якія робаты. --Taravyvan Adijene 10:28, 2 жніўня 2010 (UTC)
Ну вы проста хранічна неўцямлівы. Я казаў пра 1. Жыхароў Беларусі. 2. Носьбітаў мовы (2.1. жывых народных гаворак). Тое, што пішуць у сеціве гэта нават не дыялект, а непісьменнасьць. «Рок», «расеізацыя», «летува» гэта ўсе сублімацыя комплексу нацыянальнай нікчэмнасьці. У народзе так не кажуць і не казалі. З.Ы. Нічога не маю супраць старабеларусізмаў, накшталт «рок», але зараз аднавіць гэтае слова ўжо не магчыма і не варта таго біцьця галавой аб сьцену.

Пераклад «паразы»[рэдагаваць крыніцу]

У частке «Людзкія страты і ваеннапалонныя» выкарастана слова «параза». Але, падаецца, гэта медыцынскі тэрмін слова «поражение» (скуры, часткі цела). А ў даным выпадке так і будзе «паражэньне». Ці хто дакладна ведае? --Gruszecki (гутаркі) 16:32, 9 верасьня 2012 (FET)

Усё наадварот. «Параза» ўжываецца рыхтык у значэньні вайсковага паражэньня ці правалу вайсковых стратэгій (гл. ужываньне на knihi.com 1), а ў мэдычным кантэксьце, тое, што па-расейску называецца «поражением» (напр. зрокавай нэрвы), часьцей па-беларуску перадаецца словам «пашкоджаньне» (Рус.-бел. словарь, Минск, 1999, С 717). Што да слова «паражэньне», то яно можа ўжывацца ў абодвух сэнсах (вайсковай паразы і пашкоджаньня частак цела). У артыкуле ўсё карэктна. --Jauhienij (гутаркі) 17:02, 9 верасьня 2012 (FET)
Тады добра, дзякуй. --Gruszecki (гутаркі) 23:52, 11 верасьня 2012 (FET)