Абмеркаваньне:Джон Мэйнард Кейнз

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Джон Кэйнс»)

Паважаны EugeneZelenko, што я такога няправільнага зрабіў? Я толькі дадаў катэгорый і выправіў памылкі. Няўжо і катэгорыі не па-беларуску? Альбо калі яны ёсьць у іншых віках, то ў беларускай яны не павінны быць? --Ліцьвін 18:50, 7 траўня 2008 (UTC)

Прашу прабачэнья. Хацей адмяніць толькі апошнюю зьмену (peace па-ангельску значыць мір). Магчыма зачапіў іншыя. Артаграфію пераправерыў, а катэгорыі не заўважыў. Мая памылка. --EugeneZelenko 15:35, 7 траўня 2008 (UTC)
Ясна! --Ліцьвін 18:50, 7 траўня 2008 (UTC)


Заўвагі да тэксту[рэдагаваць крыніцу]

У падзеле Адукацыя на мой погляд наступныя недарэчнасьці:

  1. Perse School Kindergarten
    • Па-першае, гэта хутчэй ня школа, а прышкольны дзіцячы садок, мяркуючы па назьве.
    • Па-другое, ангельскае Perse гучыць хутчэй як Пёрс ці Пірс, на горшы выпадак як Пэрс, але зусім не Пэрсэ (гэта хутчэй францускае вымаўленьне).
      • 1) адпаведна інфармацыі з інтэрнэту у гэтую школу прымаюць з 7 гадоў. Мяркую, што гэтая школа - менавіта школа, а не дзіцячы садок. --BluScorpio 11:52, 20 траўня 2008 (UTC)
      • 2) на конт вымаўленьня - дакладна не ведаю. Лічу, што гэтая назва - імя засноўніка альбо нешта накшталт таго. Не бачу прычыны не выправіць, але мяркую, што лепш удакладниць дзесьці, напрыклад у ангельскай вікі, як трэба перакладаць--BluScorpio 11:52, 20 траўня 2008 (UTC)
  2. St Faith's preparatory school
    • Можа я нешта ня ведаю, але здаецца ангельскага імя Faith не існуе. Гэта слова вера (вера ў Бога). Такім чынам больш слушны пераклад, на мой погляд — Падрыхтоўчая школа сьвятой Веры.
    • Сказ «Малады студэнт Кэйнс быў вельмі зацікаўлены ў новым прадмеце вывучэньня.» гучыць ня вельмі добра. Прапаную «Малады студэнт Кэйнс быў вельмі зацікаўлены ў вывучэньні новага прадмету.»
      • 1)У ангельскай Вики ёсьць артыкул пра гэтую школу. У ім напісана: "the school now forms the junior division of the Leys and St Faith's Foundation". Інфармацыі пра гэты фоннд я не знайшоў, таму не ведаю, гэта "Святы Дух" альбо "святы Фэйт". Вырашыў напісаць "Фэйт"--BluScorpio 12:35, 20 траўня 2008 (UTC)
      • 2)Прапанову зьмяніць сказ падтрымліваю. Зараз выпраўлю--BluScorpio 12:35, 20 траўня 2008 (UTC)

У падзеле Кар'ера:

  1. Мяркую лепш усё ж такі кошт, а не цана.
    • Ня згодзен. Кошт - гэта "стоимость", "cost". Адносна да тавару - гэта затраты. А сказ ідзе менавіта аб рынкавай цане.--BluScorpio 12:44, 20 траўня 2008 (UTC)
Зразумеў, заўвагу здымаю. --yurtsevich 20:30, 24 траўня 2008 (UTC)

Пачну па новай, інакш цяжка чытаць.

  1. Perse School Kindergarten
    У сёньняшняй назьве гэтай школы адсутнічае слова Kindergarten, якое ня можа азначаць ну абсалютна нічога акрамя дзіцячага садка. Адкуль яно зьявілася тут? Гэта памылка, ці можа яна раней так звалася? Сапраўды, хутчэй за ўсё гэта пачатковая школа, аб чым гаворыць і ўзрост, з якога адбываецца набор.
    Адпаведна афіцыйнай біяграфіі, Кэйнс пайшоў у гэтую школу з 7 годоў. І менавіта так "the Perse School Kindergarten" гэтая школа там названа. Гэта факты з сайту афіцыйнай біяграфіі. Мяркую, што адукацыйная сістэма ў Брытаніі і тады, і цяпер адрозьніваецца ад нашай, ці савецкай. Можа тады, сапраўды, пачатковую школу назвалі "дзіцячы садок". Прапаную пакінуць, як ёсьць. --BluScorpio 06:09, 26 траўня 2008 (UTC)
    Так у тым жа і справа, што перакладаць Perse ня трэба, таму што гэта сапраўды ўласнае імя. Трэба яго напісаць па-беларуску так, як яно прамаўляецца ў ангельскай мове, а прамаўляецца яно як Пёрс ці Пэрс. Такога кшталту канцавая е у ангельскай мове ўвогуле ніяк не чытаецца. Дарэчы ж вы напісалі «...ён быў абраны ў «Каледж поп» (па-ангельску: College Pop)», а не «...КаледжЭ...».
    Такім чынам, прапаную: «...у пачатковую школу Пёрс...»

№:: Згадзіўся, выправіў. --BluScorpio 06:42, 26 траўня 2008 (UTC)

  1. St Faith's preparatory school
    Тут усё ж такі я аказаўся не правы. Сапраўды быў сьвяты з такім імем - en:Saint Faith. Такім чынам, гэтую заўвагу здымаю.

--yurtsevich 20:24, 24 траўня 2008 (UTC)

Дзякуй за ўвагу да маіх заўваг. Асноўнае выпраўлена, па астатняму дасягнулі пагадненьня і паразуменьня. --yurtsevich 07:19, 26 траўня 2008 (UTC)

Ці не павінна было б быць Кейнс, а ня Кэйнс? У арыгінале ж Keynes... --Czalex 19:59, 14 чэрвеня 2008 (UTC)

Цікава атрымліваецца... Гляньце, калі ласка, Абмеркаваньне:Мюнхэн. Там мы як раз абмяркоўвалі падобную сытуацыю. І ў тым, і ў гэтым выпадку вымаўленьне ідзе на мяжы э і е. Але, хаця я напрыканцы і пагадзіўся з меркаваньнямі zedlik, мне ўсё ж такі не падабаецца ні Мюнхэн, ні Кэйнс. Проста я ня вельмі пераканана сябе адчуваю ў пытаньнях беларускага правапісу, таму ў тым выпадку саступіў. Але думаю, што варыянты з е гучаць шмат бліжэй да арыгінальнага вымаўленьня (ведаю даволі добра ангельскую, а ў Мюнхэне нават жыву і чую гэтую назву ад немцаў ледзь не кожны дзень). Ніяк больш не магу абгрунтаваць, зразумела гэта не навукова, проста маё меркаваньне. --yurtsevich 22:26, 14 чэрвеня 2008 (UTC)
Наколькі ведаю, паводле правілаў у такіх выпадках (запазычанае слова, пасьля "к", "г" ці "х") дапускаецца як "е", так і "э". Хаця, сапраўды, у арыгінале "Muenchen", і "Keynes" вымаўляюцца хутчэй праз "е", чым праз "э"--Czalex 09:08, 15 чэрвеня 2008 (UTC)
Дык усё ж такі вырашылі пісаць праз "е"? Трэба выпраўляць увесь артыкул? І артыкул пра ягонага бацьку... да рэчы. Мне спадабащся варыянт з "э". Можа трэба было б прагаласаваць? --BluScorpio 10:45, 24 жніўня 2008 (UTC)

Паводле БКП, пункт 86, заўвага А: пасьля [g], [k] гук [e] перадаецца празь «е». Пункт 79: спалучэньне «санорны + s» перадаецца як «санорны + з» (Кўінз). Такім чынам слушным варыянтам імя паводле БКП будзе «Кейнз». —zedlik 02:24, 7 лютага 2010 (UTC)

Падтрымліваю --Dymitr 10:25, 2 красавіка 2011 (EEST)