Абмеркаваньне:Доўгія заручыны (карціна)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Як вынікае са зьместу і тэксту, і самой карціны, вядзецца не пра заручыны, а пра спатканьне. Прапаную назваць артыкул «Працяглае спатканьне (карціна)». --Renessaince 07:54, 15 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]

Вы няслушна зразумелі сэнс карціны. Назва «Доўгія заручыны», як вынікае з ангельскага артыкулу, азначае сацыяльную ўмоўнасьць таго часу, калі бацькі дзяўчыны, заручонай на бедным вікарыі, як правіла, не бласлаўлялі іхні плянаваны шлюб да моманту, пакуль малады чалавек не займаў больш годную пасаду. Сэнс у тым, што гэты стан «заручонасьці» будзе цягнуцца вельмі доўга (нявызначаны тэрмін), што вынікае з заклапочанага выразу твару маладога вікарыя. Што да слова «працяглы», то асабіста я супраць, бо слова «доўгі», калі вы камплексуеце, не расейскага, а славянскага паходжаньня, але калі іншыя выкажуцца за працяглы, то настойваць ня буду. --Jauhienij 08:10, 15 ліпеня 2011 (EEST)[адказаць]