Абмеркаваньне:Зыгмунт Глёгэр

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мо Зыгмунт Глогер/Глёгэр? Bocianski 21:28, 23 сакавіка 2009 (UTC)

Так Зыгмунт, толькі з прозьвішчам ня ўпэўнены, альбо Глёгер, альбо Глёгэр. Трэба ўдакладніць. —zedlik 21:41, 23 сакавіка 2009 (UTC)
У сеціве Глогер, але там неканечна правільна, таму пытаў. Bocianski 21:45, 23 сакавіка 2009 (UTC)
Такім чынам. -лё- будзе мяккі (п.55.1б: L перадаецца мякка ў словах заходнеэўрапейскага паходжаньня, апроч англіцызмаў на пачатку і ў сярэдзіне словаў перад [а], [o], [у]). Наконт ге дакладна не напісана. Тобо ёсьць, што «63. Ува ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня пасьля г (з h), х і ў вытворных ад іх словах пішацца э», але тут g. Зь іншага боку спалучэньне гукаў ґэ таксама дапушчальнае (напрыклад, пры асваеньні англіцызмаў). Таму я б прапанаваў перадаць бліжэй да гучаньня: Глёгэр (Ґлёґэр), але адназначнага адказу ў Правапісе я не знайшоў. А Глогер — гэта, відаць, наркамаўкай. —zedlik 22:05, 23 сакавіка 2009 (UTC)
Тады пад Ґлёґэр? Bocianski 10:43, 28 сакавіка 2009 (UTC)
Калі пярэчаньняў няма, то я б прапанаваў гэты варыянт. Тым больш, ён у найбольшай ступені адлюстроўвае арыгінальнае гучаньне. —zedlik 19:21, 28 сакавіка 2009 (UTC)