Абмеркаваньне:Зянон Пазьняк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Няма часу самому асабіста перапісваць, таму ўляпіў лэйбу "неаб'ектыўна". У цяперашнім выглядзе ў артыкуле прадстаўлены выключна адзін бок. Я лічу, трэба расказаць і пра раскол у БНФ, і пра імідж "фашыста", і пра рэзкае падзеньне ўплыву партыі. Інакш гэта выглядае, як рэклямны памфлет-агітка. --Rydel 23:04, 26 .01. 2005 (UTC)

Баюсь, што твая лэйба застанецца надоўга :( Каму б хацелася атрымаць лэйбу "гэбня" альбо нешта падобна непрыгожага? --b0rmann 21:39, 19.01.2006 (UTC)

Магчымыя парушэньні аўтарскіх правоў[рэдагаваць крыніцу]

Гэты артыкул – копія http://www.bielarus.net/archives/2004/12/03/84/

Нэўтральнасьць[рэдагаваць крыніцу]

Пасьля сёньняшніх зьменаў артыкул ізноў вярнуўся да першакрыніцы. Папярэднія рэдакцыі, на мой погляд, выглядалі менш суб'ектыўнымі. --EugeneZelenko 02:57, 05.08.2005 (UTC)

Неяк не магу зразумець, якія з прыведзеных ў артыкуле зьвестак застарэлі. Можа, варта прыбраць шаблён? --Казімер Ляхновіч 22:45, 9 красавіка 2010 (UTC)

Прапаганда або СМІ[рэдагаваць крыніцу]

У разьдзеле "Крытыка й вобраз Пазьняка ў афіцыйных СМІ" ня згадваецца ніводны сродак вяшчаньня толькі "прапаганда". Чаму тады ў загалоўку мае быць "СМІ"?Удзельнік:W 23:59, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

Паспрабую патлумачыць. Гэта ўсе ідзе ад правіла нэўтральнага пункту гледжаньня. Справа ў тым, што Вікіпэдыя пры апісаньні любой падзеі мусіць падаваць зьвесткі, аднак даваць ацэнкі нельга. Выразы кшталту «цкаваньне» або «прапаганда» зьяўляюцца выяўленьнем пункту гледжаньня той ці іншай асобы і не адпавядаюць нэўтральнай перадачы матэрыялаў, таму іх лепей пазьбягаць. Што тычыцца разыходжаньня загалоўку і тэксту, то вашая праўда, але тут справа ў тым, што сам тэкст разьдзела напісаны з эмацыйнай пазыцыі і трэба перапрацоўваць сам гэты тэкст, каб ён адпавядаў патрабаваньням Вікіпэдыі. Вось у гэтым справа. —zedlik 00:14, 10 чэрвеня 2010 (UTC)

Абарона ад ананімных рэдагаваньняў[рэдагаваць крыніцу]

З-за разьвязанай вайны правак мяркую, што трэба ўвесьці абарону ад ананімных рэдагаваньняў на артыкул. Wizardist г 13:29, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Зроблена. Для пачатку на 2 тыдні. --Red_Winged_Duck 13:44, 8 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]

Z! HomielLitwin (гутаркі) 14:09, 3 чэрвеня 2013 (FET)