Абмеркаваньне:Каралявец

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Калінінград»)

Калі па-беларуску: Каралявец, дык трэба і артыкул так назваць, ці як? --Vasyl` Babych 10:05, 10 студзеня 2010 (UTC)

Ужываюцца насамрэч некалькі варыянтаў, хаця на маю думку «Калінінград» усё ж больш распаўсюджаны. У слоўніку НН гэта наступным чынам адлюстравана: «Калінінград (бел. Каралевец ням. Konigsberg)» [1]. Напэўна, варта падаць абедзьве назвы побач. Наконт назвы артыкула, напэўна, варта пакінуць як ёсьць, бо «Калініград» нашмат больш цяпер распаўсюджаны за Каралявец, нават у крыніцах, якія выкарыстоўваюць Тарашкевіцу. —zedlik 21:37, 10 студзеня 2010 (UTC)
А як больш правільна - Каралевец ці Каралявец? --Ліцьвін 22:07, 10 студзеня 2010 (UTC)
Каралевец, Каралявец было б слушна ў выпадку націску на апошнюю літару. --Jauhienij 22:09, 10 студзеня 2010 (UTC)
Атрымліваецца трэба пісаць Каралевец. --Ліцьвін 22:15, 10 студзеня 2010 (UTC)
О, сапраўды, дзякуй. У слоўніку празь «е», але я ніколі не сустракаў такога варыянту, таму і ўвагі не зьвярнуў, ён больш набліжаны да польскага вымаўленьня. Пашукаў толькі што на сайце НН: 8 выпадкаў празь «е», 1130 — празь «я», у Свабоды — 5 і 2 адпаведна. Пошук дае, што ў беларускамоўных крыніцах «Каралявец» сустракаецца прынамсі ў 2 разы часьцей за «Каралевец». Ня ведаю, што тут рабіць, тры назвы падаваць? —zedlik 22:25, 10 студзеня 2010 (UTC)
Можа ў беларускамоўнай традыцыі націск падае на апошнюю літару? Альбо проста блытаюць націск )--Jauhienij 22:29, 10 студзеня 2010 (UTC)
Чаго ня ведаю, таго ня ведаю :) Магу толькі па сабе сказаць, што заўжды сутыкаўся толькі з варынятам «караля́вец», а тое, што можа быць іначай нават і падумаць ня мог. Цікавая сытуацыя атрымліваецца. —zedlik 22:38, 10 студзеня 2010 (UTC)

Здаецца ж Кёніґзбэрґ, бо «с» асымілюецца па звонкасьці паміж звонкімі выбухнымі літарамі --Jauhienij 21:46, 10 студзеня 2010 (UTC)

Магчыма, хаця ў слоўніку НН праз «с», але сапраўды, варыянт праз «з» выкарыстоўваецца, хоць і на 2 парадкі радзей за «Кёнігсбэрг». Не магу гэта патлумачыць, але перанакіраваньне стварыць прынамсі варта. Як кволая вэрсія, чаму праз «с», можа быць варыянт, што нямецкая назва ўтвораная шляхам аб’яднаньня двух словаў Königs і Berg, а таму паасобна азванчэньня ня будзе. Але гэта за вушы прыцягнута, бо якое дачыненьне мае нямецкая да беларускай. Ня ведаю, карацей, трэба шукаць. —zedlik 21:55, 10 студзеня 2010 (UTC)
Мяркую, што ў беларускамоўнай прасторы блытаніна назваў існуе з-за таго, што выбуховая «ґ» не заўсёды пазначаецца, таму, пасьля глухога зычнага сапраўды пішацца «с», але, калі ўзгадняць з арыгіналам, то існы варыянт будзе сапраўдны слушным, бо ў нямецкай мове няма рэдукцыі, і слова павінна вымаўляцца праз «с». Але тут узьнікае другое пытаньне: калі гэткае слова вымаўляецца на беларускай мове, у якой існуе рэдукцыя, і ў дадатак, якая пабудавана па фанэтычнаму прынцыпу, то «з» павінна адлюстроўвацца. Мяркую, што перанакіраваньняў у гэтым выпадку сапраўды дастаткова. --Jauhienij 22:17, 10 студзеня 2010 (UTC)
У БКП знайшоў адмысловы разьдзел пра прадаваньне «s» германскіх моваў (пункт 79), там ёсьць прыклад Аўґсбурґ — ад Augsburg. Падобна, што такія камбінацыі ўсё ж перадаюцца праз «с», а праз «з» — толькі калі яму папярэднічае санорны гук. —zedlik 22:31, 10 студзеня 2010 (UTC)