Абмеркаваньне:Кампутарнае праграмаваньне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму «Кампутарнае праграмаваньне»? Бывае таксама некампутарнае? Прапаную перанесьці ў проста «праграмаваньне». --zedlik 12:47, 27 красавіка 2008 (UTC)

Глядзіце англамоўны і рускамоўны варыянты (абмеркаваньне апошняга).
Сапраўды. Гэта вельмі маленькі артыкул, спачатку трэба вызначыцца што ў ім пісаць. А пакуль хай застаецца так як ёсьць. --Ліцьвін 22:10, 27 красавіка 2008 (UTC)
Ага, дзякуй, я ня ведаў. У спасылках на іншыя мовы стаіць проста «праграмаваньне». --zedlik 22:38, 27 красавіка 2008 (UTC)
Увогуле ёсьць нейра-лінгвістычнае праграмаваньне Jim 11:13, 30 красавіка 2008 (UTC)
На маю думку, у гэтым канкрэтным выпадку можна стварыць асобную старонку пра нэўра-лінгвістычнае праграмаваньне, асобную пра капмутарнае праграмаваньне (з назвай праграмаваньне, як значэньне, якое надаецца гэтаму панятку абсалютнай большасьцю людзей), і старонку-неадназначнасьць, бо гэтыя 2 віды праграмаваньня ня маюць практычна ніякага дачыненьня адно да аднаго. Але з улікам вышэйпрыведзеных зьвестак гэта не зусім карэктна будзе зараз. --zedlik 11:35, 30 красавіка 2008 (UTC)