Абмеркаваньне:Канарскі архіпэляг

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Думаю, што ілюстрацыя месцазнаходжаньня архіпэлягу ня вельмі ўдалая, бо адлегласьць яго ад берагоў Афрыкі меншая за 115 км, а ад Ібэрыйскае паўвыспы (кантынентальнае Гішпаніі) больш за 1.000 км. Гэта на ўрэзцы не адлюстроўваецца. --Andrei 11:17, 08.05.2005 (UTC)

Сапраўды, гэтая выява пра адміністрацыйны падзел Гішпаніі. Калі Вы лічыце яе не дакладнай — выдаляйце. Вы таксама можаце дадаць штосьці іншае з ВікіСховішча. --EugeneZelenko 14:06, 08.05.2005 (UTC)

Я тут навічок, і яшчэ не навучэўся дадаваць выявы з Вікісховішча. навучэце, калі ласка. --Andrei 15:26, 08.05.2005 (UTC)

Калі Вы заўважылі, я часам дадаю ў артыкулы спасылкі на адпаведную старонку ці катэгорыю ў ВікіСховішчы. ВікіСховішча зьмяшчае агульныя для ўсіх Вікіпэдый файлы Ня толькі выявы, Вам, мабыць, будзе цікавае вымаўленьне (напрыклад: commons:Category:Spanish pronunciation).
Дадаваць выяву ў артыкул проста. Пішацца: [[Выява:<назва файла>|міні|<памер>пкс|Подпіс да выявы]].
Напрыклад: [[Выява:Locator map of Canary.png|міні|200пкс|Месцазнаходжаньне Канарскага архіпэлягу]].
Увага! 100пкс чамусьці не працуюць. Замест іх трэба пісаць 100px (арыгінальны ангельскі тэкст)
EugeneZelenko 15:46, 08.05.2005 (UTC)

А чаму такая назва? Ва ўсіх мовах яны «выспы». Прапаную перанесьці ў «Канарскія выспы». —zedlik 00:01, 16 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]