Абмеркаваньне:Крынічны код

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Што за крынічны такі? Самапрыдуманы тэрмін? Dliauchuk 17:41, 23 сакавіка 2010 (UTC)

Палякі, бачу, падобны тэрмін выкарыстоўваюць. Dliauchuk 17:46, 23 сакавіка 2010 (UTC)

Source code - гэта не абавязкова файлы. Код можа захоўвацца і ў базе зьвестак і ў нейкім рэпазыторыі. Dliauchuk 17:42, 23 сакавіка 2010 (UTC)

Гэта код праграмы, прыдатны для інтэрпрытацыі/кампіляцыі і наступнага выкананьня. А што ў базах зьвестак... дык распавядзіце :) Wizardist г 18:22, 23 сакавіка 2010 (UTC)
Не, я наконт "Крынічны код зьяўялецца зборам файлаў" - тут памылка. Код - гэта не заўсёды файлы. Файл - сродак захаваньня і адрасацыі тэксту коду. Такіх сродкаў можа быць шмат.
Так, сапраўды. Можа павінна быць напрыклад: формулаў? Bocianski 20:46, 23 сакавіка 2010 (UTC)

Тэрмін нестабільны і незамацаваны ў беларускай мове. Калі ёсьць хоць адзін слоўнік, дзе існаваў бы пераклад для «Source code», адразу варта было б перанесьці пад гэтую назву. —zedlik 01:16, 24 сакавіка 2010 (UTC)

У Савіцкага ўвогуле «зыходная праграма», але слоўнік мае сумнеўную папулярнасьць, таму не прапаную. Wizardist г 01:22, 24 сакавіка 2010 (UTC)
Зыходная праграма — нешта дзіўнае, як на мой погляд... —zedlik 01:45, 24 сакавіка 2010 (UTC)