Абмеркаваньне:Ледавік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Магчыма я памыляюсь, але мяркую не "ляднік" а "лядоўня". Jim 06:14, 7 лютага 2007 (UTC)

Ледавік? --Alexander Gouk 06:24, 7 лютага 2007 (UTC)

Што не лядоўня, дык дакладна, бо лядоўня - гэта па-расейску: морозилка Unomano 06:59, 7 лютага 2007 (UTC)

Морозілка мае пэўныя падобнасьці з (ледавіком, лядніком...) :-) Jim 08:32, 7 лютага 2007 (UTC)
Па-мойму, усё ж такі ледавік. Што пра гэта гаворыцца ў папяровых слоўніках? Скажам, у тлумачальным? А лядоўня - гэта "холодильник" :)--Vojt V 07:24, 7 лютага 2007 (UTC)
Не, ляднік таксама. Прапаную пакінуць.Гляньце на гугль: і ў мастацкіх творах вядомых аўтараў, і ў тэкстах Радыё Свабода, і інш. Можна ў дужках напісаць "ледавік" --Vojt V 07:31, 7 лютага 2007 (UTC)
Цытую АБС-06:
glacier ['gleɪʃər] 1. ледавік -а́ m. 2. ляднік ледніка́ m., гле́тчар -а m. (паўзучы лёд у гара́х)
Так што першай формай лепш зрабіць ледавік. А наконт гуглю, дык вось вынікі пошуку:
  • [1]: Вынікі ад 1 да 10 з прыблізна 209 па запыце ледавік.
  • [2]: Вынікі ад 1 да 10 з прыблізна 63 па запыце ляднік.
--Bełamp 21:50, 7 лютага 2007 (UTC)
І яшчэ: ляднік – гэта сховішча лёду:
Уладзімер Караткевіч. Кніганошы Цытата:
— Каляндар, — сказаў Вольке, — заметка, як трэба яшчэ з зімы рабіць ляднік, запасячы на лета лёд. Па-польску. Нашто гэтым дзікунам ляднік? Хіба што п'яным адсыпацца? «Казачка пра трох братоў, нявесту і яблычка...» Культурнае чціва... Яшчэ адзін каляндар, жамойцкі. А тут... «Пакуты беднай сялянкі і багатага лорда»... Гэта па вашай часці... А вось псалтыр... Тутэйшай гаворкай... І малітоўнік, таксама тутэйшы.
м. Варняны. Парк пры былой сядзібе Абрамовічаў. Ляднік
Мяркую, яшчэ шмат чаго можна знайсьці пра ледавік, ляднік і лядоўню. Але гэты артыкул мусіць мець назву ледавік. --Bełamp 22:09, 7 лютага 2007 (UTC)
"Лядоўню" вы ў гэтым значэньні наўрад ці знойдзеце (за выключэньнем створаных гэтым жа аўтарам артыкулаў у Вікіпэдыі). Чаму артыкул "мусіць" мець назву "ледавік", калі ў слоўніках (афіцыйных і неафіцыйных) унармаваныя абодва словы ("ледавік" і "ляднік"), дый у мастацкай літаратуры (і гэта ў творах аўтарытэтных аўтараў) таксама сустракаюцца абодва словы. Звычайная сынанімія. Прапаную зрабіць дадатковую старонку-перанакіраваньне з "ледавіка" і не мучыцца тым, якое слова лепшае :) --Vojt V 08:54, 8 лютага 2007 (UTC)

Калі ледавік – першасная форма, то выходзіць і пэрыяд не ледніковы, а ледавіковы? Unomano 06:55, 8 лютага 2007 (UTC)

"Ледавік" - ня першасная форма, а адно з словаў, якія ўжываюцца ў беларускай мове з гэтым значэньнем. Значыць: ад "ледавік" - "ледавіковы", ад "ляднік" - "ледніковы".--Vojt V 08:54, 8 лютага 2007 (UTC)
Так, пэрыяд – ледавіковы:
ice age, Geol. ледавіко́вы пэры́яд