Абмеркаваньне:Людвіг Міс ван дэр Роэ

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пытаньне наконт перакладу прозьвішча архітэктара: ці ўпэўнены аўтар артыкула ў правільнасьці пастаноўкі націскуЮ а значыфцца і перакладзе прозьвішча (Раэ а ня Роэ)? --Мікола Волкаў 21:00, 20 кастрычніка 2009 (UTC)

На конт націску, я няўпэўнены, верагодна дакладней будзе і Роэ.--Jim 05:25, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
я таксама маю няўпэўненасьць у гэтым пытаньні!!! ня маючы архітэктурнай ці скончанай мастацкай адукацыі прызвычаіўся ужываць менавіта Роэ, але гэта можа быць памылковым. трэ ўдакладніць гэтае пытаньне!!! --Мікола Волкаў 15:50, 21 кастрычніка 2009 (UTC)
На мой погляд у адпаведнасьці зь нямецкім прачытаньнем тут адназначнае «Роэ», слова нават ёсьць «roh» (сыры) → зь якога атрымліваецца «rohe» пры скланенені, у ім ужо відавочна, што націск на першы склад. Вядома, што можа быць і наадварот, але на маю думку імавенасьць націску на другі склад занізкая, каб не перанесьці :) —zedlik 01:19, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
не магу не пагадзіцца з такімі развагамі, бо сам больш-менш ведаю нямецкую мову і калісьці аўтаматычна настроіўся на прачытаньне гэтага прозьвішча, менавіта, як Роэ, аднак думаю ў дадзеным выпадку слушна будзе знайсьці крыніцу, дзе б дакладна быў прастаўлены націск, бо цалкам магчыма, што мы памыляемся --Мікола Волкаў 19:03, 23 кастрычніка 2009 (UTC)