Абмеркаваньне:Лякальная вылічальная сетка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ня думаў, што архаічная назва «Лякальная вылічальная сетка» яшчэ недзе захавалася, а аказваецца ў Савіцкага ёсьць. Пры нагодзе, думаю, варта было б перанесьці ў «Лякальную сетку», бо і кампутар мы называем кампутарам, а не ЭВМ. —zedlik 20:02, 14 сакавіка 2010 (UTC)

Так, а яшчэ не апэратыўка, а Памяць з адвольным доступам. Можна стварыць перанакіраваньне Лякальная сетка, а пераносіць... Па аналёгіі можна перанесьці ЗША ў Амэрыку. :/ Wizardist г 20:14, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Дык размова з улікам наяўнасьці крыніцаў, гэта зразумела. Параўнаньне з штатамі — гэта іншае :) —zedlik 20:25, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Можна перанесьці ў Лякальную сетку, але ў прэамбуле пакінуць поўную назву + перанакіраваньне з Лякальная вылічальная сетка --Jauhienij 20:28, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Толькі пасьля таго, калі перанесяце Памяць з адвольным доступам у Апэратыўная памяць. Чаму, калі ёсьць беларускамоўны тэрмін, замяняць яго на нешта недакладнае. Лякальнай сеткай можна назваць і тэлевізійную сетку на кааксыяле, у якой хлопец dvb-s раздае ўсёй хаце. Але яна не вылічальная. Тое самае і з адвольным доступам. Тэрмін ёсьць, і выкарыстоўваецца ў якасьці назвы артыкулу ва ўсіх энцыкляпэдыях, дзе гэты тэрмін замацаваны ў слоўніках (баўгарская, напрыклад). Wizardist г 20:36, 14 сакавіка 2010 (UTC)
Справа ў тым, што ён не беларускі, а савецкі :) Памяць з адвольным доступам — гэта літаральны пераклад назвы RAM (хаця я б яе таксама замяніў на апэратыўную), але ў ангельскай назьве local area network няма нічога пра вылічальныя сеткі. Уся розьніца толькі ў тым, зь якога боку глядзець: калі з боку гледжаньня савецкай тэрміналёгіі, то будзе ЛВС, калі з боку заходняй — проста лякальная сетка. А савецкая тэрміналёгія ўжо практычна сышла ў нябыт. Цікава, колькі людзей бачылі клявіятуры з кнопкамі «ВЫХ» замест Esc і «УПР» замест «Ctrl»? :) Гэта ўсё ўжо гісторыя. Іншая справа, што Савіцкі выбраў ЛВС. Ну выбраў і выбраў, я спрачацца з гэтым ня буду, пакуль няма іншых слоўнікаў/крыніцаў з супрацьлеглым тэрмінам. —zedlik 20:50, 14 сакавіка 2010 (UTC)