Абмеркаваньне:Мучанік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Правільна ўжываць "мучанік", а не як вельмі часта НЯПРАВІЛЬНА пішуць "пакутнік". Слова "пакутнік" зьвязана паходжаньнем са словам пакута, пакаяньне. Адпакутаваць - выканаць пакуту, накладзеную сьвятаром. Іншае разуменьне сэнсу гэтага слова зьявілася, пэўна, у савецкія атэістычныя часы. Прынамсі ў хрысьціянскай тэматыцы гэтае слова "пакутнік" трэба ўжываць карэктна.--Ihar Baranouski 17:23, 12 кастрычніка 2011 (FET)

У такіх выпадках трэба зьвяртацца да слоўнікаў і аўтарытэтных крыніцаў. Часопіс Наша Вера падае амаль аднолькавыя вынікі як на слова мучанік, так і на слова пакутнік. Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) падае слова мучанік -ка Гл. пакутнік з прыярэтным выкарыстаньне слова «пакутнік». Слоўнік Байкова-Некрашэвіча падае пераклад слова пакутнік як «кающийся», а Булыкі як «страдалец». Таму, мусіць, вы маеце рацыю наконт адмысловага значэньня лексэмы «пакутнік», аднак варта выслухаць меркаваньні іншых удзельнікаў, бо ў такім выпадку трэба пераносіць катэгорыю Пакутнікі. --Jauhienij 17:30, 12 кастрычніка 2011 (FET)
І ячшэ, ці маеце вы крыніцы, дзе пацьвярджаецца, што пакутнік гэта «няправільнае» слова? --Jauhienij 17:32, 12 кастрычніка 2011 (FET)
Сапраўды, ці ёсьць добрае лінгвістычнае абгрунтаваньне (як, прыкладам, было ў нас з граніцай/мяжой — гл. Абмеркаваньне шаблёну:Граніцы Беларусі) датычна выкарыстаньня менавіта мучаніка. У старых тэкстах (напр. Баркулабаўскі летапіс) ён, сапраўды, ужываецца замест пакутніка, але тамака побач сустракаюцца і відавочныя царкоўна-славянізмы кшталту «священномученик», «благочестивый» і г.д., зусім непрыдатныя для ўжываньня ў сучаснай мове. --Казімер Ляхновіч 18:40, 12 кастрычніка 2011 (FET)

Мне падаецца, тут і так былі прыведзены вельмі важкія аргументы, якіх, на маю думку, цалкам дастаткова: Слоўнік Байкова-Некрашэвіча падае пераклад слова пакутнік як «кающийся». Пры чым тут мучаніцтва? І ў старых тэкстах, сапраўды, нідзе ня знойдзеце іншага, як мучанік. Айцец Аляксандар Надсан (і газета "Царква") у літургічных тэкстах, царкоўных календарах і інш. тэкстах заўсёды ўжываюць толькі мучанік, сьвятамучанік, вялікамучанік і інш. --Ihar Baranouski 22:08, 13 кастрычніка 2011 (FET)

Вырашыў усё ж на вашую просьбу аб дадатковых аргументах глянуць яшчэ і "Словарь Белорусского наречия" Івана Насовіча, 1870 г. і не памыліўся, бо там вельмі добра ўсё напісана што да ўжываньня слова "пакутнік": "Покутникъ - покаянник. Въ монастыръ покутникомъ послали." (гл. с. 460). Пакутнік, вядома, таксама церпіць, але, як правіла, НЕ за сваю веру і адданасьць Богу (!), а як раз наадварот - за царкоўную ПРАВІНУ, за пэўнае адступніцтва ад Бога! Сучасныя філЁлЯгі і маладасьведчаныя ў царкоўным жыцьці дасьледчыкі рэлігійнай гісторыі Беларусі, якія пісалі пра царкоўныя падзеі, усё наблыталі. У выніку ў тэкстах пра мучанікаў за веру цяпер ці ня спрэс адны "пакутнікі". :(

Дарэчы, раю таксама зьвярнуць увагу, што ва ўсіх славянаў у Вікіпэдыі гэтая катэгорыя мае назву, якая выводзіцца з слва "мучанік", а не "пакутнік".--Ihar Baranouski 22:58, 13 кастрычніка 2011 (FET)

Іншая рэч. Перанёс катэгорыю. Дзякуй за выказаныя меркаваньні. --Jauhienij 23:03, 13 кастрычніка 2011 (FET)
Дзякуй за дадатковыя зьвесткі. «Мучанік» у гэтым значэньні, у усяго відаць, слушней. Калі супольнасьць ня супраць, варта пасьлядоўна выкарыстоўваць менавіта гэтую лексэму. --Казімер Ляхновіч 23:08, 13 кастрычніка 2011 (FET)
Выправіў колькі артыкулаў і перанёс артыкул Падляскія пакутнікі ў Падляскія мучанікі‎. Цяпер усё карэктна. --Jauhienij 23:20, 13 кастрычніка 2011 (FET)