Абмеркаваньне:Місысыпі (рака)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва нейкая крываватая атрымалася. Тады ўжо лепей Мысыпысы. Чаму б не проса Місісіпі. --Alexander Gouk 14:23, 26 кастрычніка 2006 (UTC)

Таму што Місысыпі больш дакладна перадае вымаўленьне. Да таго ж, адкрываем АБС-06, с.1004, два апошніх радкі першай калёнкі:
Mississippi [ˌmısıˈsıpi] штат Місысы́пі
Mississippi [ˌmısıˈsıpi] р. Місысы́пі
І яшчэ. Калі ласка, заглядайце часам сюды, я там праверыў усе назвы, карыстайце імі, калі ласка. Маё меркаваньне – тамтэйшыя беларусы лепей ведаюць, як называюцца штаты, чым мы з Вамі :) --Bełamp 07:11, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
Але залежыць ад таго, каго яны чулі :-) Напэўна, дыялектаў хапае, дый эмігранты сваё ўносяць. Напрыклад, у en:Illinois с у канцы не вымаўляецца. --EugeneZelenko 14:14, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
Ну, я лічу, што ўсё ж такі рэдкалегія папрацавала над дыялектамі перад выданьнем слоўніка, таму... --Bełamp 23:12, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
Наконт en:Illinois:
Illinois [ˌılǝˈnɔı] штат Іліно́й, Іліно́йс
--Bełamp 10:46, 28 кастрычніка 2006 (UTC)
@Belamp: [[Выява:Usa political map belarusian.jpg|150px|||]]--Alexander Gouk 16:28, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
Не ведаю як Беламп, а я схіляю галаву перад Вамі. Калі яшчэ ёсць карты па-беларуску, выкладайце -- 82.209.209.52 22:16, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
Я ведаю пра гэтую мапу. Некалькі пытаньняў. Першае: якога году гэтая мапа? Другое: Санта-Фе – гэта правільна? А Сент-Пол? Грын-Бей? Берлінгтан? А Агайо, Сан-Антоніо? --Bełamp 23:12, 27 кастрычніка 2006 (UTC)
А Лёс-Анджэлес, а Лёндан, а Бэрлін ... Гэта таксама правільна? --Alexander Gouk 00:01, 28 кастрычніка 2006 (UTC)
Па-першае, Лос-Анджэлес, а па-другое, усё астатняе, што Вы пералічылі – правільна. А вось на той мапе – проста запісаныя па-беларуску расейскія трансьлітарацыі ангельска-амэрыканскіх, гішпанска-мэксыканскіх і француска-канадзкіх назваў. Паводле правілаў расейскае мовы, а гэта значыць – амаль што без усялякіх правілаў увогуле. --Bełamp 10:36, 28 кастрычніка 2006 (UTC)