Абмеркаваньне:Новая Зэляндыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лічу, што назвы выспаў/астравоў трэба пісаць менавіта ўжываючы слова "выспа", каб не было блытаніны. А ўжо назвы краін, разьмешчаных на выспах, можна пісаць як "астраўная краіна". Merc.by 09:56, 1 ліпеня 2010 (UTC)

Якія менавіта назвы? Новая Зэляндыя — гэта ж назва крыіны, якая разьмяшчаецца на двух выспах: Паўночны востраў (Новая Зэляндыя) і Паўднёвы востраў (Новая Зэляндыя) — іх назвы ўжо будуць з словам востраў/выспа ў назьве. Ці я ня так зразумеў? —zedlik 10:36, 1 ліпеня 2010 (UTC)
Напрыклад, у артыкуле Выспа ўжываюцца ўжо назвы Паўднёвая выспа, Паўночная выспа. Лічу, што трэба выкарыстоўваць нешта адно. Merc.by 10:44, 1 ліпеня 2010 (UTC)
А, зразумеў. Проста гэта тэма, шырэйшая за Новую Зэляндыю. Тут, відаць, трэба дамаўляцца ўжо агульнымі пагадненьнямі, але слова варыятыўнае, ёсьць у слоўніках, таму кожны можа выкарысоўваць той варыянт, які яму больш даспадобы. Наконт зьмены лексыкі можна карыстацца правілам, як для іншых выпадкаў: напрыклад, калі нехта дадае ў артыкул больш зьместу, чым там ёсьць, ён можа зьмяніць лексыку (востраў на выспу ці наадварот); а калі стварае новы артыкул — выбраць лексыку па ўласным жаданьні. Тут хутчэй важна, каб у межах аднаго артыкула не было разнабою, як на маю думку. —zedlik 12:22, 1 ліпеня 2010 (UTC)