Абмеркаваньне:Падкарэнная залоза

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лексыкаграфічныя выданьні, зьмешчаныя на slounik.org ня ведаюць слова «прастата» ў дачыненьні да апісанай залозы, а падаюць яго ў сваім стандартным значэньні й без аманіміі [1]. У сваю чаргу, слоўнікі мэдычных тэрмінаў і кароткі фармакалягічны падаюць адпаведныя тэрміны для азначэньня гэтае залозы. Прапаную перанесьці артыкул у Падкарэнная залоза і зьмяніць прэамбулу на: Падкарэнная залоза, падкарэньніца, таксама — чалясьніца з адпаведнымі спасылкамі. --Jauhienij 16:28, 22 кастрычніка 2011 (FET)

Падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 16:50, 22 кастрычніка 2011 (FET)
  • Зроблена. --Jauhienij 21:18, 22 кастрычніка 2011 (FET)
Добра. Але ж заходнеэўрапейскія тэрміны, тым болей мэдыцынскага паходжаньня маюць права на жыцьцё ў беларускай мове. Тым болей, артыкул на "прастату" нават карэктней будзе, бо "падкарэньніца" гэта больш бытавое, а прастата — мэдыцынскае.
Дадаў у пералік назваў «прастату». --Jauhienij 21:19, 12 студзеня 2012 (FET)
Дадаў спасылку на БелЭн. — Wizardist г 20:46, 27 чэрвеня 2013 (FET)