Абмеркаваньне:Партыя БНФ

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Абгрунтаваньне перанакіраваньня на КХП БНФ[рэдагаваць крыніцу]

Назоў партыі «Партыя БНФ» (скарочаная назва «ПБНФ») быў зарэгістраваны 24.04.2000 (рэгістрацыйны нумар 0019) з яўнымі парушэньнямі закона «Аб палітычных партыях». Паколькі «название политической партии, союза, в том числе сокращенное(!), и их символика должны отличаться от названий и символики других политических партий, союзов, иных общественных объединений, их союзов (ассоциаций), зарегистрированных в Республике Беларусь» (Закон Республики Беларусь «О политических партиях», гл. 2 ст.14). Бо Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ мае зарэгістраваную раней скарочаную назву «Партыя БНФ» (28.02.2000, рэгістрацыйны нумар 0018). --Vovansystems 09:22, 03.07.2006 (UTC)

Вы падаеце непраўдзівыя зьвесткі. Назва "Партыя БНФ" зарэгістраваная 19 жніўня 1993 г., прайшла перарэгістрацыю ў верасьні 1999 г. КХП-БНФ зарэгістраваная ў якасьці новай партыі ў 2000 г. Я не кранаю вашых асабістых перакананьняў наконт умоўнай "сьпірытуальнай" пераемнасьці, проста канстатую юрыдычны факт: ПБНФ - партыя, створаная ў 1993 г., КХП-БНФ - іншая партыя, утвораная ў 1999 г. За пацьверджаньнем можаце схадзіць сюды 213.184.224.44 18:11, 14 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

ПБНФ, КХП-БНФ, БНФ "Адраджэньне"[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўнае панства, прапаную ўпарадкаваць і нэўтралізаваць артыкулы пра БНФ, каб пазьбегнуць блытаніны. Прапаную наступнае:

  • Партыя БНФ - артыкул пра сучасную ПБНФ на чале зь Янукевічам са спасылкай-неадназначнасьцю на КХП-БНФ
  • КХП-БНФ - артыкул пра КХП-БНФ
  • Асобны гістарычны артыкул пра Беларускі народны фронт пачатку 90-х гадоў, да раскола

Што вы мяркуеце? з павагай, --Czalex 14:35, 30 кастрычніка 2009 (UTC)

Мяркую, што слушна. Толькі БНФ "Адраджэньне" — гэта грамадзкае аб’яднаньне, а ня партыя, што зь ёй рабіць? У асобны артыкул ці ў межах пачатку 90-х? Хаця яно і цяпер існуе, атрымліваецца, трэба чацьверты артыкул, а пра 90-я будзе хутчэй як агляд. Відаць так. Ну і вядома зьверху кожнага спасылкі-неадназначнасьці на іншыя. —zedlik 00:56, 31 кастрычніка 2009 (UTC)
БНФ адпачатку быў грамадзкім аб'яднаньнем - думаю, будзе добра пакінуць пра яе ў рамках артыкула пра гісторыю БНФ. Пасьля падзелу БНФ ГА БНФ Адраджэньне таксама падзялілася надвое, але фактычна ня робяць ніякай дзейнасьці па-за межамі партыі --Czalex 17:15, 6 лістапада 2009 (UTC)
У такім выпадку згодны, ёсьць сэнс. —zedlik 22:42, 6 лістапада 2009 (UTC)
  • Асобны гістарычны артыкул пра Беларускі народны фронт пачатку 90-х гадоў, да раскола

Што вы мяркуеце?

Мяркую, як былы удзельнiк тых падзей, што асобны артыкул "лiшнi" не будзе. Нават сам надрукаваў такiя радкi ў абмеркаваннi адпаведнай старонкi ў Вiкi на беларускай мове: Чаму адсутнiчае адпаведны артыкул? Мо варта сябрaм партый, якiя "адпачкавалiся" ад гэтага руху стварыць такi артыкул. (Няўжо дзесяцiгоддзi, якiя прайшлi пасля заснавання гэтага руху "патрабуюць вынiшчэння" якiх-нiякiх звестак пра яго цi робяць стварэнне такога артыкулу дурной справай?) (подпiс, чамусьцi, атрымаўся такi- кастурбаваты)93.85.27.248 16:37, 16 Люты 2010 (UTC) Ёсць жа арганiзацыi, якiя iснавалi, даўно не iснуюць, але "маюць свае" старонкi? з павагай, Infoliokrat 17:16, 16 лютага 2010 (UTC)