Абмеркаваньне:Расея

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нацыянальны дэвіз[рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць дэвіз "Слава России!", яго ўжываюць нацыяналісты (ня ўпэўнены, ці ў войску таксама)

Гэта фактычна, але афіцыйна дэвізу няма. З павагай, Аляксей.

Беларусяй[рэдагаваць крыніцу]

>>мяжуе з Украінаю, Беларусяй>> Дык з Беларусяй ці з Беларуссю?

З Белай Руссю! :P

Расія або Расея? Чаму? --Atitarev 11:03, 18 верасьня 2009 (UTC)

«Расея», бо гэты варыянт прыведзены ў слоўніку НН [1] і выкарыстоўваецца ў прэсе, якая друкуецца тарашкевіцай. —zedlik 11:47, 18 верасьня 2009 (UTC)
Дзякую. Если я правильно понял, Тарашкевица признаёт только написание "Расея", но по-белорусски обыхно пишут "Расія". Я пока не очень понимаю разницу между Тарашкевицей и обычной белорусской орфографией и почему существуют две белорусские Википедии. --Atitarev 03:35, 19 верасьня 2009 (UTC)
На маю думку, такое меркаваньне крыху перабольшанае. Проста гістарычна/нарматыўна склалася, што ў тарашкевіцы выкарыстоўваецца адзін варыянт назвы (пераважна гістарычны), а ў афіцыйным правапісе — іншы. Але гэта ня значыць, што будзе абсалютна нясправільна выкарыстоўваць, напрыклад, назву «Расія» ў тэксьце тарашкевіцай, а варыянт «Расея» ў тэксьце афіцыйным правапісам, што часам здараецца. Тое самае з назвамі Мінск-Менск. Я неаднаразова бачыў, як варыянт «Менск» нават выкарыстоўваецца пры напісаньні па-расейску, але ж гэта ня значыць, што гэты варыянт недапушчальны, калі ў слоўніках расейскай мовы толькі «Мінск». Проста ёсьць асноўны/традыцыйны/нармаваны варыянт назвы, а ёсьць пабочныя. Розьніца прыблізна такая ж, як калі замест «Санкт-Пецярбург» пісаць «Ленінград» (ня ў тым сэнсе, што трэба выкарыстоўваць старыя назвы, а ў тым, што дапушчальнасьць варыянтаў прыблізна такая ж).
Пра розьніцу ў правапісах глядзіце, напрыклад артыкул Тарашкевіца. Але розьніца нязначная, мова ж адна і тая ж. На слых розьніца бычныя толькі ў спосабе вымаўленьня запазычаных небеларускіх словаў (афіцыйны правапіс бярэ пазычаньні пераважна з расейскай мовы, для тарашкевіцы характэрная тэндэнцыя пазычаньня з мовы-арыгіналу).
Пра дзьве беларускія вікіпэдыі — асобная гісторыя, калі сьцісла, то прыхільнікі афіцыйнага правапісу аддзяліліся ад супольнага праекту з двума правапісамі і стварылі свой разьдзел. Гэты разьдзел мусіў быць выдалены, але з-за значнай колькасьці матэрыялу было прынятае рашэньне яго пакінуць. Падрабязьней глядзіце [2], [3], [4]. —zedlik 12:50, 19 верасьня 2009 (UTC)
Большое спасибо за разъяснения и ссылки. --Atitarev 05:19, 20 верасьня 2009 (UTC)


Прапаную перайменаваць артыкул у Расія. Ужыванне назвы краіны ў форме "Расея", адсылае да простага гаворцы, у 19-пач. 20 стст. была ў расійскіх адукаваных пластах спосабам выказвання пагарды да "гэтай краіне ". Форма была перанятая ў беларускай газеце Наша ніва 1900-х гг. і ў яе асяроддзі, за што дзеячы былі крытыкаваць, напрыклад, акадэмікам Карскім. Нават у 1920-я гг. назва ужывалася ў форме "Расія" - і "рускі (мова)" быў "расійскі". Petrohan 20:38, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

У нарматыве для гэтага правапіснага праекту — БКП-2005 — толькі «расейскі», тое ж самае ў артаграфічным слоўніку выдавецтва «Наша Ніва». Пагатоў, у слоўніках 1920-х былі і «Расея», і «расейскі»: Расея, Расейшчына, расейскі. Таму пытаньне гэтае закрытае. Наўздагон заўважу, што пазыцыя Я. Карскага датычна беларускай мовы і беларусаў, увогуле, зь сёньняшніх пазыцыяў была прынамсі супярэчлівай, хоць ніхто і не зьбіраецца адмаўляць ягонага ўнёску. --Казімер Ляхновіч 21:06, 9 красавіка 2011 (EEST)[адказаць]

А я навогул за "Раесссіііія" у якасці назвы - як адказ на парнаграфічнае "б**я" у назве іхняга артыкула пра Беларусь.:) Ну а навогул, нават нягледзячы на гісторыю паходжання гэтага слова, няхай як мінімум "Расея" будзе вісець і раздражняць маскалёў.

На сучасным этапе Расея ажыцьцяўляе пераход ... Куды-куды?[рэдагаваць крыніцу]

«На сучасным этапе Расея ажыцьцяўляе пераход ад камуністычнага таталітарызму і камандна-плянавай эканомікі да дэмакратыі і рынкавай эканомікі.»

Беспадстаўнае, высмактанае з пальца сьцьверджаньне! Дзе пруфлінк? --46.53.182.207 01:29, 4 сьнежня 2017 (MSK)[адказаць]