Абмеркаваньне:Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Самая вялікая па плошчы краіна сусьветнай гісторыі? Гэта дакладна? А што наконт імпэрыі Чынгізхана? Bacian 14:14, 3.верасьня.2006 (UTC)

Назва[рэдагаваць крыніцу]

Чаму СССР калі павінна быць ЗССР(Зьвяз), напрыклад ЭЗ, а не ЭС. Лёкса

Таму што «саюз» — цалкам дапушчальны варыянт назвы. Акрамя таго ў слоўніку НН ужываецца менавіта такі варыянт. --Red_Winged_Duck 10:01, 17 ліпеня 2009 (UTC)

Пытаньне наконт другога слова "Савецкіх". Чаму не "Радзянскіх", тож у рускага слова "советский" вытокавае "совет", што аналягічна беларускаму "рада". Прыклады: "Прасіць рады...", "Мне параілі...", Рада Вялікага княства Літоўскага - вышэйшы орган дзяржаўнай ўлады ВКЛ. Дзяніс Паляшук, 21:21, 15 сьнежня 2011

У дадзеным выпадку «Савецкі» — гэта фактычна ўласная назва, якая прыйшла ў беларускую мову з Расеі разам з самімі «Саветамі» (гл. артыкул на Радыё Свабода) Паглядзіце артыкулах на іншых мовах: у большасьці зь іх гэтае слова таксама не перакладаецца. Асабіста я таксама ня бачу сэнсу зьбеларушчваць чужынскую і, як засьведчыла гісторыя, пагатоў даволі дэструктыўную зьяву. --Казімер Ляхновіч 18:06, 16 сьнежня 2011 (FET)
У некаторых публікцыях пэрыяду беларусізацыі і ў эмігранцкім асяродку часам ужывалася назва «радавы» (Радавая Беларусь), але гэтае найменьне не прыжылося. --Jauhienij 18:15, 16 сьнежня 2011 (FET)
Спадары рэдактары, азнаёміўшыся з вашымі меркаваньнямі, я лічу што ўсёж - такі ёсьць сэнс ў зьмяненьні назвы гэтага артыкула. Я паглядзеў гэты артыкул ў некалькіх славянскіх варыянтах, і галоўнае што адзначыў - "радзянскім" названы толькі ў польскай ды й ўкраінскай вэрсіях, дзе гэтыя народы гістарычна збліжаны з Расеяй і пераклад "Советский" ў "Radzieckich" і "Радянських" аналягічна ня выклікаў цяжкасцей. Астатнія хоць і таксама славяне, але гістарычна амаль ня звязаны з Расеяй, таму чужынскае "советский" запісалі транскрыпцыяй. Гэта што датычыцца ўласнай назвы. Што наконт эмігранцкай назвы "Радавая Беларусь", то не толькі яна не прыжылася, але і самі эмігранты растварыліся ў бэзлічы народаў сьвету. -Дзяніс Паляшук, 19:46, 19 сьнежня 2011
Слоўнік «Нашай Нівы» падае для СССР выключна «савецкіх», да таго ж слова «радзянскі» ў ім наогул няма. Каб мець хоць мінімальныя падставы для пераносу адпаведная назва мусіць фіксавацца ў аўтарытэтных крыніцах клясычным правапісам, а таксама быць больш распаўсюджанай за сынанімічныя назвы. На цяперашні момант падставаў для пераносу артыкула няма. --Red_Winged_Duck 20:51, 19 сьнежня 2011 (FET)