Абмеркаваньне:Севераданецк

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чаму назва Паўночнаданецк памылковая? Гэтая назва ўзьнікла ў савецкія часы. Пры гэтым у нас дзейнічае правіла ВП:УН, паводле якога ўкраінскія назвы падаюцца паводле беларускіх нормаў словаўтварэньня, а не прамой трансьлітарацыі. У беларускай мове север перакладаецца як поўнач. Таму ўсё слушна. Пры гэтым я нічога ня маю супраць назвы Сівераданецк. --Ліцьвін (гутаркі) 15:37, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, а па-ўкраінску поўнач як раз uk:Північ. Таму атрымліваецца, што ва ўкраінскай мове пад уплывам расейскай мовы зьявіўся тапонім зь нехарактэрнай для ўкраінскай мовы назвай. А цяпер вы прапануеце гэтую назву як асноўную яшчэ перанесьці і ў беларускую мову. Таму тутака толькі два варыянты: Паўночнаданецк або Сівераданецк. --Ліцьвін (гутаркі) 15:50, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Дарэчы, я прапаную і раку перанесьці ў Сіверскі Данец або Паўночны Данец. --Ліцьвін (гутаркі) 15:55, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Населенага пункту Паўночнаданецк не існуе.
Ва ўкраінскай мове ён называецца Сєвєродонецьк.
Тапонімы не перакладаюцца, таму па-беларуску пішам Севераданецк. -- Renessaince 17:44, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Вінцук Вячорка з вамі згодны: «Ва Ўкраіне адна дзяржаўная мова, зь яе назвы і павінны трансьлітаравацца на іншыя мовы». --Red_Winged_Duck 17:47, 15 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Нагадаю вам, што ў нас дзейнічае правіла ВП:УН. Супольнасьць вырашыла, што ў нас назвы не трансьлітаруюцца. Дарэчы, вы актыўна ўдзельнічалі ў галасаваньні і прагаласавалі супраць гэтага правіла. Таму вы ня можаце ведаць, што ўсё ж у выніку правіла было прынятае. Нагадаю, правілы Вікіпэдыі павінны выконваць усе ўдзельнікі. --Ліцьвін (гутаркі) 18:03, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
У гэтым правіле ні слова няма пра тое, што тапонімы могуць перакладацца. А калі правіла супярэчыць аўтарытэтным крыніцам, значыць, яно супярэчыць базавым правілам Вікіпэдыі і мае быць скасаванае. --Red_Winged_Duck 18:12, 15 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]
Чытаем разам правіла Вікіпэдыя:Перадача ўкраінскіх назваў на беларускую мову: «Тэхнічны кодэкс устанаўлівае асноўныя спосабы і правілы перадачы на беларускую мову геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны... Згодна зь ім усе назвы Ўкраіны павінны трансьлітаравацца на беларускую мову з украінскай мовы з улікам украінскага вымаўленьня.... З мэтай зрабіць найменьне артыкулаў больш лягічным і пасьлядоўным пра геаграфічныя і іншыя аб’екты і зьявы, якія разьмешчаныя на тэрыторыі сучаснай Украіны, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць у беларускай мове назвы для геаграфічных і іншых аб’ектаў і зьяваў Украіны згодна зь беларускім традыцыйным вымаўленьнем і напісаньнем («традыцыйныя формы назваў»)». Далей чытайце тутака. Я ведаю вашую пазыцыю: вы супраць гістарычных і традыцыйных назваў. Вы маеце на гэтае права. Таксама вы маеце прама ўдзельнічаць у галасаваньнях. Канкрэтна ў гэтым галасаваньні вы прагаласавалі супраць. Пры гэтым правіла ўсё ж прынялі. Гэтае правіла не супярэчыць аўтарытэтным крыніцам і не парушае базавыя правілы Вікіпэдыі, таму вы зараз прама перакручваеце рэчаіснасьць і ўжо парушаеце ня толькі гэтае правіла. Дарэчы, нагадаю вам, вы і дагэтуль зьяўляецеся адміністратарам гэтага разьдзелу, таму вы павінны быць прыкладам для ўсіх, менавіта вы павінны бараніць правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі. Яшчэ нагадаю вам вашыя словы: «Цяпер вы хочаце акрамя гэтага ўвесьці практыку ўжываньня гістарычных назваў, а гэта значыць, вы хочаце зьмяніць кансэнсус, які склаўся ў Вікіпэдыі, для гэтага і трэба зрабіць як мінімум абмеркаваньне пытаньня з супольнасьцю і выніку такога абмеркаваньня распрацаваць крытэры, што зьяўляецца гістарычнай назвай, а што не, у якім выпадку мы ўжываем сучасную назву, а ў якім гістарычную. Калі вы гэта зробіце і супольнасьць вас падтрымае, то я тым жа самым чынам буду бараніць новы кансэнсус, як абараняю цяперашні». У выніку я напісаў два правілы і яны зараз дзейнічаюць. А вы зараз дэманстратыўна адмаўляецеся бараніць новыя кансэнсусы. Вось так вы і «адказалі» за свае словы. Таму, калі ласка, выконваеце правілы і рэкамэндацыі Вікіпэдыі і не вытрымлівайце іх дзейнасьць на трываласьць. --Ліцьвін (гутаркі) 18:50, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Яшчэ раз. Калі вы жадаеце трансьлітараваць назву з украінскай мовы, то атрымаем назву Севераданэцк. Але ў нас дзейнічае правіла ВП:УН. Згодна зь ім у нас тапонімы перакладаюцца. Дніпро — гэты вынятак, бо новы тапонім, які раней не сустракаўся. А вось Паўночнаданецк або Сівераданецк — гэта тапонім савецкага часу і ён як раз і дагэтуль існуе. Нагадаю вам, што правілы Вікіпэдыі павінны выконваць усе. Нават калі вы не галасавалі або прагаласавалі супраць іх. --Ліцьвін (гутаркі) 17:56, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
Зь якога пераляку ты вырашыў, што тапонімы перакладаюцца? У гэтым разьдзеле зь нядаўняй пары стала забагата маразму і адмаўленьня аб’ектыўнай рэальнасьці, але дзякуй Богу, правіла пра пераклады тапонімаў яшчэ няма. Калі ўкраінцы пераймянуюць Сєвєродонецьк, дык сьледам і мы зробім такім чынам, як зрабілі з тым жа Днепрапятроўскам, напрыклад. Але паперад бацькі ў пекла лезьці ня будзем.
Паводле тваёй лёгікі, калі б у беларускай Вікіпэдыі было правіла пра пераклад тапонімаў, дык толькі што створаную мной катэгорыю Катэгорыя:Выпускнікі Крайст Чэрчу трэба перайменаваць у Катэгорыя:Выпускнікі Хрыстовай Царквы? Супакойся і падумай. -- Renessaince 10:10, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
У нас дзейнічае правіла ВП:УН. Паводле яго пры абраньні традыцыйных назваў мы павінны арыентавацца на крыніцы, вартыя даверу. Напрыклад згодна з БЭ ў Адэскай вобласьці існуе толькі места Паўднёвае. Падабаецца вам гэтае ці не падабаецца, але гэтае менавіта так. Правілы Вікіпэдыі ня толькі я абіраў, ня толькі я за іх галасаваў, усе ўдзельнікі мелі права галасаваць як за, так і супраць. Таму вы якраз супакойцеся, падумайце, а пасьля бездакорна выконвайце палажэньні правілаў Вікіпэдыі. --Ліцьвін (гутаркі) 12:41, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]
І яшчэ раз пра «правіла пра пераклады тапонімаў яшчэ няма». А яно нам і непатрэбнае. Афіцыйныя ўлады Беларусі і дагэтуль перакладаюць беларускія тапонімы на расейскую мову паводле расейскага вымаўленьня. Не трансьлітаруюць, а менавіта перакладаюць. Я неаднаразова прыводзіў прыклады. Дык вы яшчэ будзеце спрачацца і з агульнапрынятай афіцыйнай практыкай? Таксама яшчэ раз нагадаю вам, што ў нас дзейнічае правіла ВП:УН. Згодна зь ім мы павінны выкарыстоўваць толькі традыцыйныя назвы, якія згадваюцца ў крыніцах, вартых даверу. Вы ня можаце зараз сказаць, што мне больш падабаюцца Вышнэвэ і Южнэ і таму я буду менавіта так і пісаць, бо паводле правілу ВП:УН у Вікіпэдыі такія назвы забароненыя, а трэба ўжываць толькі традыцыйныя формы гэтых назваў, а менавіта Вішнёвае і Паўднёвае. А вось прыклады «забагата маразму і адмаўленьня аб’ектыўнай рэальнасьці» хацелася бы пабачыць. --Ліцьвін (гутаркі) 13:29, 16 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Этымалагічна назва Севераданецк ідзе не ад поўначы, а ад ракі Северскі Данец, якая ў сваю чаргу атрымала назву не ад поўначы, а ад Севершчыны.--Artsiom91 (гутаркі) 20:19, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]

Я ведаю пра Севершчыну. Напрыклад у Жыткавіцкім раёне ёсьць возера Сіверскае. Я больш дасканала пра гэты рэгіён даведаўся менавіта тады, калі ствараў артыкул пра гэтае возера. Цікавая была этымалёгія назвы. Што тычыцца гэтага гораду, то ён ужо ўзьнік у савецкія часы. Таму хоць камуністы фактычна і ўзялі назву ад ракі, то ўсё роўна сэнс ужо быў іншым. Тым больш калі б камуністы вельмі жадалі, каб назва гэтага гораду атаясамлівалася менавіта з назвай ракі, то адразу б гэты горад атрымаў бы назву Сівераданецк на ўкраінскай мове. Але гэтага не адбылося і дагэтуль. Таксама пры рэдагаваньні артыкула я пакінуў і варыянт Севераданецк. Шчыра кажучы, мне падабаецца і апошні варыянт — як менавіта атаясьненьне зь Севершчынай. Дарэчы, калі разважаць пра тое, што назва менавіта паходзіць ад Севершчыны, то назва Севераданецк нашмат слушней за Паўночнаданецк. І ў такім разе яна і адпавядае правілу ВП:УН. Добра, я зараз адрэдагую артыкул. --Ліцьвін (гутаркі) 20:54, 15 ліпеня 2019 (MSK)[адказаць]