Абмеркаваньне:Славяне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паводле якога крытэрыя славянаў падзяляюць на гэтыя групы? Ці, дакладней, тыя адзінкі, што вылучаюць у групах, гэта народы, плямёны, этнічныя групы? Боб з гарохам намяшалі --Vojt V 15:36, 06.05.2006 (UTC)

Паводле геаграфічнага, што і вынікае з назваў груп. --MaximLitvin 07:20, 07.05.2006 (UTC)


Але палешукоў я б выдаліў, бо йх трэба ўлучаць ці ў склад беларусаў, ці ў склад украінцаў, што звычайна і робіцца зусім слушна паводле геаграфічнага прынцыпу. --MaximLitvin 07:24, 07.05.2006 (UTC)
калі вылучаеце буньеўцаў і шокцаў, чаму тады не мараванаў і сілезцаў? а чаму тады не далмацінцаў, калі геаграфічна? і каго вы маеце на ўвазе пад баснійцамі? гэта усе, хто геаграфічна жыве ў Босніі? тады і герцэгоўцаў трэба, вайвадзінцаў...

Хто гэтыя буньеўцы, шокцы, кашубы? народы? этнічныя групы? Бо калі палешукі геаграфічна беларусы ці ўкраінцы, дык чаму шокцы і буньеўцы не харваты, чаму кашубы не палякі?--Vojt V 22:16, 07.05.2006 (UTC)


Увогуле ня ведаю хто гэтыя сьпісы складаў і па якім прынцыпе, нейкія яны дзіўныя. Нарэшце тутака ж энцыкляпэдыя, таму прапаную больш традыцыйныя сьпісы:
* Заходнія славяне – лужычане, палякі, славакі, чэхі.
* Паўднёвыя славяне – басьнякі (жыхары Босьніі, Герцагавіны і часткі Харватыі, славяне вызнаючыя іслам, карыстаюцца сэрбскахарвацкай мовай), баўгары, македонцы, славенцы, сэрбы, харваты, чарнагорцы.
* Усходнія славяне – беларусы, рускія (мо расейцы?), украінцы.
Як я разумею ідзе размова аб народах як этнасах, а не як аб нацыях. Вялікі этнас можа складацца з некалькіх субэтнасаў, гэтыя субэтнасы у сваю чаргу мо з некалькіх мікраэтнасаў. Але ўсе яны складаюць адзіны вялікі этнас, таму калі пералічваць славянскія народы-этнасы трэба казаць пра вялікія этнасы, а ўжо пасьля распавядаць з якіх суб- і мікраэтнасаў яны складаюцца. Дарэчы фармаваньне этнасаў шмат у чым геапалітычная зьява, напрыклад сёнешнія беларусы і украінцы маглі быць зараз адным народам калі б ВКЛ захавалася у межах якія былі да 1569 года.
Нарэшце лірычны адступ, што датычыць палешукоў, гэта безумоўна субэтнас беларускага і ўкраінскага этнасаў. Увогуле палешукі гэта адзін з продкаў беларусаў поруч з балтамі, толькі тых балтаў ужо няма, а палешукі ёсьць. Таму ніякім чынам нельга вылучаць палешукоў з беларускага этнасу. --MaximLitvin 19:32, 08.05.2006 (UTC)
Ну дзякуй Богу, гэтага я і дамагаўся, каб усё перапісаць, таму што лухта поўная. Згодны з Вашым варыянтам, але з "расейцамі". --Vojt V 10:32, 09.05.2006 (UTC)
Апошняе пытаньне, калі рускія - расейцы, то як зваць увогуле жыхароў Расеі каб ня блытаць іх з этнічнымі расейцамі (рускімі)? --MaximLitvin 11:47, 09.05.2006 (UTC)
Калі надта трэба, можна іх называць расіянамі. А наогул, па-мойму, не такое ўжо вострае пытаньне. Бо як называць жыхароў Беларусі-небеларусаў? Ці ЗША,Канады...--Vojt V 17:32, 10.05.2006 (UTC)