Абмеркаваньне:Стаксэль

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шчыра кажучы, не зразумеў рэдагаваньняў.

а) Слова «ветразь» слоўнікі (Булыка, Крапіва) маркіруюць як паэтычны сінонім да слова парус; наколькі мне вядома, у тэхнічнай марской тэрміналёгіі па-беларуску заўсёды ўжвалася «парус». Ім жа карыстаюцца ў сваіх творах, да прыкладу, Ластоўскі і Танк.

б) У слове «косы» націск у скрайнім выпадку варыятыўны. Не толькі тыя ж стандартныя Крапіва і Булыка, але і Байкоў зь Некрашэвічам даюць адназначна націск на "о". "Касы" зьяўляецца толькі ў частцы нядаўніх слоўнікаў, дык у іх чаго толькі не зьяўляецца.

AntonBryl 20:36, 19 жніўня 2008 (UTC)

Адказ на гэта будзе нейкі? AntonBryl 10:29, 20 жніўня 2008 (UTC)
Мяркую, што пра адсутнасьці аргумэнтаваных адказаў можна вяртаць папярэдні варыянт. --EugeneZelenko 13:44, 20 жніўня 2008 (UTC)
Так і раблю. AntonBryl 10:45, 21 жніўня 2008 (UTC)