Абмеркаваньне:Хаўмэя (карлікавая плянэта)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную перанесьці ў Хаўмэа (карлікавая плянэта). --Red_Winged_Duck 15:50, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

У мяне ёсьць меркаваньне, што мусіць быць Хаўмэя. Першапачаткова гэта гавайская багіня. — Wizardist г 16:38, 4 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Калі гэта багіня і плянэта ў гонар яе, дык безумноўна Хаўмэя. --Red_Winged_Duck 13:04, 5 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Ангельская Вікіпэдыя сьведчыць, што названы ў гонар багіні. Але, напрыклад, па-расейску і багіня Хаумеа, хаця ангельскае вымаўленьне больш паходзіць на ўстаўку ётавага гуку паміж галоснымі, што вельмі суадносіцца зь беларускай артаэпіяй. Таму, думаю, варта ў Хаўмэя (карлікавая плянэта) пераносіць. — Wizardist г 13:14, 5 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
У п. 51 БКП-2005 наўпрост пазначана, што «ўстаўны [й] узьнікае пасьля [э], [у] на канцы скланяльных назоўнікаў жаночага роду», і ў якасьці прыкладу прыводзіцца тая ж «Касіяпэя» (Cassiepea). Думаю, тут той жа выпадак. --Red_Winged_Duck 13:47, 5 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Можа проста Хаўмэя (плянэта)? --Taravyvan Adijene 12:57, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Я калі пісаў гэты артыул думаў можа не Хаўмеа, а Хаўмэя--Зьмітрок 21:45, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Падтрымліваю перанос у Хаўмэя. Наконт ключа — мне здаецца, што будзе слушна пакінуць «карлікавая плянэта», бо ў адпаведнасьці з вызначэньнем у карлікавая плянэта «карлікавая плянэта» — самастойная назва нябеснага цела, якое ў сваю чаргу не зьяўляецца плянэтай (то бок «карлікавая» — частка назвы, а не вызначэньне). —zedlik 23:15, 6 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Я ўсё перайменаваў, як шта абмеркаваньне без сэнса!--Зьмітрок 19:48, 10 сакавіка 2011 (EET)--Зьмітрок 19:47, 10 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]