Абмеркаваньне:Цаля

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Паважаны Zedlik, я спачатку ўсюды напісаў цаля, але затым паглядзеў у СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, Наша Ніва, 2001. Там ёсьць дзюйм, а вось цалі няма, і я ўсё перачытаў і практычна ўсюды выправіў цалю на дзюйм, акрамя дзе пра Літву (Беларусь). Супраць цалі нічога ня маю. --Ліцьвін 23:10, 7 чэрвеня 2008 (UTC)

Цікава. Гэта адзіная крыніца, дзе сустракаецца дзюйм. Я глядзеў у трохтомным РБС, 1993 — толькі цаля, slounik.org — цаля. Зараз яшчэ паглядзеў у Беларускі клясычны прывапіс 2005: цаля ёсьць, дзюйма — няма. І да таго ж яшчэ вось яшчэ што высьветлілася: [1] і [2]. Таму мяркую, што адзіна правільным варыянтам у беларускай мове зьяўляецца цаля. Таму ўсё ж прыйдзецца, напэўна, правіць назад... --zedlik 23:21, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Абсалютна выпадкова нагугліў цікавы артыкул [3]. Магчыма, вам будзе цікава. Думаю, што ў пляне тэрміналёгіі можна арыентавацца на яго. --zedlik 23:36, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Яшчэ. Беларуска-расейскі слоўнік Грабчыкава: цаля — ёсьць, дзюйма няма. Спадзяюся, што пераканаўча :) --zedlik 23:47, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Я згодзен!:) Толькі цаля. --Ліцьвін 23:51, 7 чэрвеня 2008 (UTC)
Файна, што вырашылася :) --zedlik 00:24, 8 чэрвеня 2008 (UTC)