Абмеркаваньне:Царква Сьвятога Спаса (Полацак)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рэканструкцыі пачатковага выгляду царквы (як Брунова, так і Рапапорта) даюць завяршэньні, адрозныя ад купала-цыбуліны, таму я скасаваў апошнюю праўку. Нічога спрэчнага тут няма. --Казімер Ляхновіч 09:42, 24 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]

Рэканструкцыі сучасныя. Ці можа Вы ведаеце аўтэнтычную іканаграфію XII-XVII стст., якая б праілюстравала як змянялася форма купала на працягу стагоддзяў? Мяркую, што не. Таму варта ў Вашай фармуліроўцы ўказаць, што меркаванне аб магчымай змене формы купала - гіпатэтычнае. Пытанне гэтае лічу прынцыповым. --Tranzit-by 19:15, 24 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]
Перапрошваю, але для мяне гэтае пытаньне нават больш чым проста прынцыповае, таму прапаную спачатку прывесьці сур’ёзныя крыніцы, дзе б сьцьвярджалася, што купалы-цыбуліны кшталту надбудаванага ў 2-й пал. XIX ст. хаця б «гіпатэтычна» маглі выкарыстоўвацца на той час у Полацкім княстве. Што датычыцца іканаграфіі, то як мінімум існуе прыведзены ў артыкуле малюнак Ю. Азямблоўскага, дзе на царкве маецца іншы купал. Адпаведна, факт замены купала ў выніку перабудоваў — рэч даведзеная, калі не сказаць больш — абсалютна відавочная. --Казімер Ляхновіч 20:19, 24 сакавіка 2011 (EET)[адказаць]