Абмеркаваньне:Шавінізм

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выказваньні Джахара Дудаева цяпер аснова для стварэньня паняцьця й артыкула пра гэты тэрмін? Вы сур’ёзна? Калі ня зьявіцца Крыніцы, вартай даверу, то інфармацыя пра «рашызм» будзе выдаленая.--Liashko (гутаркі) 21:05, 6 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]

Асновай для стварэньня панятка паслушыла эсэ Карэма Раша. Канцэпцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя ёсьць пісьмовай дзяржаўнай пастановай, зацьверджанай прэзыдэнтам Дудаевым у выглядзе ўказу замест выказваньня. Усе 5 крыніцаў (№2-6) ёсьць вартымі даверу (Вікіпэдыя:Крыніцы, вартыя даверу): "Крыніцы павінны наўпростава перадаваць інфармацыю так, як яна пададзеная ў артыкуле, і павінны фармуляваць адпаведныя сьцьвярджэньні".--Удзельнік:W 1:33, 9 лістапада 2014 (MSK)
Тэрміну «Рашызм» не існуе ў энцыкляпэдыях ці энцыкляпэдычных даведніках. Канцэпцыя нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Ічкерыя не зьяўляецца крыніцай вартай даверу ў дадзеным выпадку.--Liashko (гутаркі) 21:52, 9 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Акрамя таго, варта дадаць, што эсэ Раша й заканадаўства з азначэньнем тэрміналëгіі - тыповыя першасныя крыніцы, выкарыстаньне якіх скрайне непажаданае, бо іх можна трактаваць па-рознаму (пры жаданьні хоць і абсалютна наадварот). Прасьцей і больш лягічна прывесьці другасныя (то бок, трактоўкі спэцыялістаў). --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:15, 9 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
Часопіс "Спадчына" ёсьць другаснай крыніцай, вартай даверу. Заканадаўства ў выглядзе дадзенай Канцэпцыі ЧРІ таксама ёсьць другаснай крыніцай адносна эсэ Раша, таму вартая даверу. Часопіс і Канцэпцыя падаюць якраз трактоўкі спэцыялістаў. Першасныя крыніцы, эсэ Раша і артыкулы А.Іванова, падаў у выглядзе цытатаў, каб якраз пазьбегнуць уласнай трактоўкі. Такім чынам і ўласнае дасьледаваньне адсутнічае, бо цытата ім ня можа быць паводле азначэньня.--Удзельнік:W 0:10, 11 лістапада 2014 (MSK)
Чаму б проста не замяніць на «расейскі шавінізм» (ён сапраўды для беларусаў уяўляе найбольшую цікавасьць), «рашызм» ужываць толькі ў цытатах, калі такія ёсьць і дарэчы. Спраў та.--Mr. Spock абм 23:18, 9 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]
У артыкуле пра расейскі шавінізм было б больш цікава бачыць азначэньні панятакаў і раскрыцьцё тэмаў панславянізму, заходнерусізму, імпэрыялізму, уцісканьня правоў нацменшасьцяў (тых жа крымскіх татар), адмаўленьня ў прызнаньні злачынстваў таталітарызму, г.зв. «асаблівага рускага шляху», ксэнафобіі, неанацыскай рыторыкі апалягетаў, прапаганду праз СМІ, дзейнасьць РНЕ і падобных ёй груповак агрэсіўнанацыяналістычнага толку, ролю царквы ў распаўсюджваньні вялікадзяржаўнікай ідэалёгіі, маразм (па-іншаму не назавеш) у выказваньнях найбольш прадстаўнічых і уплывовых фігур як трэнд і аксіяматычнасьць на сучасным этапе. Калі гэта ўсё зрабіць, то неабходна стварыць асобны артыкул пад мэтавай назвай. Зараз жа навідавоку яўныя хібы ў пункце: незразумела чаму так шмат надзяляецца ўвагі асобе нейкага Раша і тым болей аналізу яго графаманства, адсылка на Іванова таксама спрэчна з гледзішча наяўнасьці вялікай колькасьці больш вядомых і, як пісаў, больш уплывовых асоб (палітычная вярхушка ў Расеі зараз спрэс прасякнкута адэптамі шавінізму,+ дэпутаты дзярждумы, дзеячы іх культуры, стралкі з кулямётаў сярод прадстаўнікоў кінамастацтва, сьпевакі і баксёры і т.п.). Зараз жа, акрамя цытаты Дудаева, нічога вартага разгляду ў энцыкляпэдыі няма, ІМХО.--Mr. Spock абм 11:34, 11 лістапада 2014 (MSK)[адказаць]