Абмеркаваньне:Швэды

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Я крыху выправіў зьвесткі, а то абы-што атрымалася: "астатніх 100 000" (зьвесткі са швэдзкага разьдзелу) - і раптам "у ЗША 4,5 млн"! Ну, тут як і датычна Аўстраліі, бачна, што гаворка аб людзях са швэдзкімі каранямі (то бок швэды на чвэрць, на адну восьмую і г.д.), але адкуль такія завышаныя зьвесткі пра Бразылію? У шв.разьдзеле гэтая краіна ўвогуле не згадваецца, у ангельскім пазначана лічба 23 000. У Фінляндыі, наадварот, традыцыйна пражыаюць этнічныя швэды, колькасьць якіх зараз складае 260 000, а ня некалькі соцень.--Lesnas ättling 11:16, 16 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]

Мяркую, што калі зьвесткі не пацьверджаныя крыніцамі, іх можна сьмела замяняць на іншыя, калі, канечне, ёсьць адпаведныя крыніцы. --Red_Winged_Duck 12:49, 16 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Увогуле варта абнавіць зьвесткі паводле ангельскага артыкула. Там амаль усе зьвесткі зацытаваныя. --Jauhienij 15:37, 16 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Зрабіў. Толькі паводле швэдзкага артыкулу. Чамусьці некалькі спасылак не працуюць (напісана чырвоным "шаблён") - калі ласка, дапамажыце выправіць.--Lesnas ättling 17:13, 16 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]
Зрабіў. --Jauhienij 17:27, 16 верасьня 2011 (EEST)[адказаць]