Абмеркаваньне:Linux

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

З http://incubator.wikimedia.org/wiki/Wp/be/Linux. Mienski

Судовыя справы SCO[рэдагаваць крыніцу]

Гэты разьдзел ня вельмі дакладны. Наколькі памятаю:

  • Назва SCO Group гэткая ж уласная назва як і IBM, Novell і іншыя, таму перакладаць ня трэба.
  • SCO судзіла DaimlerChrysler і AutoZone (а не наадварот).
  • Толькі RedHat і Novell судзілі SCO (іншых судовых спраў ня было).
  • Novell аспрэчвае тлумачэньне кантракту, згодна якому SCO лічыць, што ёй належаць правы на код UNIX System V.

Цудоўная старонка на гэтую тэму — http://groklaw.net.

EugeneZelenko 14:05, 12.верасьня.2006 (UTC)

Выправіў:) Можаце ўзяць выпраўленую версію па адпаведнай інкубатарскай спасылцы. 80.94.226.180 20:15, 12.верасьня.2006 (UTC)

На конт аб'яднаньня Linux ды GNU/Linux[рэдагаваць крыніцу]

Я лічу, што трэба зразумець, што такое Linux, і што такое GNU/Linux.

Linux — гэта ўсяго назва ядра. GNU/Linux — гэта менавіта й ёсьць тое, пра што гаворыцца. Я маю на ўвазе сістэму цалкам, з усімі прыладамі. Таму, мяркую, трэба ў GNU/Linux разпавясьці пра сістэму, а ў Linux — пра ядро. --Wizardist 21:26, 5 жніўня 2009 (UTC)

Гэтыя два артыкулы пра адно і тое ж, пэўныя зьвесткі дублююцца. На маю думку, варта перанесьці зьвесткі з абодвух артыкулаў у Linux, а для ядра стварыць асобны артыкул Linux (ядро). —zedlik 22:26, 7 траўня 2009 (UTC)
Мяркую, што Вы паўтараеце пункт гледжаньня FSF. Але над распрацоўкай, распаўсюджаньнем і падтрымкай апэрацыйных сыстэмаў на базе ядра Linux, працуюць і іншыя арганізацыі і кампаніі, якія маюць іншы погляд на гэтае пытаньне. Назва Linux выкарыстоўваецца ў назвах шматлікіх дыстрыбутываў, у якія, дарэчы, уваходзіць шмат чаго, акрамя ядра і праграмнага забесьпячэньня GNU. --EugeneZelenko 13:40, 8 траўня 2009 (UTC)
Тады трэба зрабіць, як прапанаваў zedlik, бо ўжо набрыдла гэта. --Wizardist 21:27, 5 жніўня 2009 (UTC)
PS: і я больш паўтараю гледжаньне Debian на сытуацыю. Debian GNU/Linux... Тым больш, ёсьць GNU/Hurd. Усё ж трэба больш аб'ектыўна глядзець... Я пакуль ня ведаю, як... Дапамажыце хіба што... --Wizardist 21:30, 5 жніўня 2009 (UTC)
Наколькі я памятаю, я сам недзе падглядзеў такую структуру, напэўна ў расейскай Вікіпэдыі. То бок ёсьць Linux (тое самае, што GNU/Linux) — сямейства апэрацыйных сыстэмаў, а ёсьць таксама ядро пад аднайменнай назвай Linux. Два артыкулы, якія ёсьць у нас цяпер, апісваюць адно і тое ж: сямейства апэрацыйных сыстэмаў (прычым, не зусім карэктна, пазначаючы, што Linux — гэта апэрацыйная сыстэма), проста пісаць гэтыя артыкулы пачалі розныя людзі незалежна адзін ад аднога, таму напісалі адно і тое ж. Як назваць гэты агульны артыкул, я вырашаць не вазьмуся, бо не лічу, што валюдаю пытаньнем у дастатковай ступені. Хаця калі рабіць, то я б быў больш схільны да таго, каб назваць артыкул як і ў большасьці іншых Вікіпэдыяў проста «Linux», але з пазначэньнем абодвух варыянтаў назвы і прычынаў спрэчак паміж імі (ru:Спор об именовании GNU/Linux, en:GNU/Linux naming controversy). Ну а далей ужо, калі дойдзе справа да канкрэтных дыстрыбутываў, то ўжо можна ў прыватным парадку вырашаць, назваць артыкул, напрыклад, «Debian GNU/Linux» альбо проста «Debian», бо ў кожным выпадку ёсьць свае асаблівасьці. Я бачу гэта прыблізна так, хаця магчыма недзе і памыліўся. —zedlik 22:28, 5 жніўня 2009 (UTC)
Тады адзіны шлях, які бачу я — пайсьці шляхам іншых Вікіпэдыяў, на прыкладзе расейскай і скончыць гэтае абмеркаваньне. --Wizardist 11:57, 7 жніўня 2009 (UTC)
На мой погляд, калі артыкул будзе перайменаваны ў GNU/Linux, то гэта будзе значыць пункт гледжаньня FSF (пры ўсёй павазе да гэтай арганізацыі). Дарэчы, пра GNU/ FSF пачаў размовы не адразу пасьля стварэньня Linux. На мой погляд, варта пакінуць артыкул Linux, але абавязкова ўзгадаць пра спрэчкі вакол назвы. --EugeneZelenko 13:34, 7 жніўня 2009 (UTC)
Што датычыцца GNU/Hurd — то гэта праект FSF, і FSF мае права называць яго як хоча. --EugeneZelenko 13:40, 7 жніўня 2009 (UTC)
GNU/Hurd, калі гутарка ідзе пра Debian, то гэта праект Debian, а не FSF. А вось Hurd — праект FSF. Wizardist г 02:57, 26 студзеня 2011 (EET)[адказаць]

Чому ви написали, що в Linux`a гібридне ядро, хоча насправді - монолітне?

PS Вибачте, що пишу українською, але білоруської я не знаю. Тарас Чекан

Дзякуй за заўвагу, выправіў памылку. —zedlik 02:58, 30 траўня 2011 (EEST)[адказаць]