Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Будзьце рашучымі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа варта вынесьці на разгляд і пазьней на галасаваньне ў якасьці патэнцыйнай рэкамэндацыі? —zedlik 00:28, 9 красавіка 2009 (UTC)

Ва ўкраінскім разьдзеле гэтая старонка называецца «будзьце рашучымі», што зьяўляецца дастаткова ўдалым перакладам арыгінальнага «be bold». Можа і нам так пераназваць, бо цяперашняя назва, на маю думку, выглядае неяк нягегла? —zedlik 23:13, 20 лютага 2010 (UTC)

Цяперашняя назва зьяўляецца нахабным перакладам расейскага варыянту правіла. :) Але, як па мне, зварот у множным ліку не прынцыповы, а «Будзь рашучым» было б яшчэ карацей і чытальней. Wizardist г 12:57, 21 лютага 2010 (UTC)
Зразумела, што пераклад з расейскай, проста прамы пераклад для «be bold» знайсьці цяжка, таму і зьяўляюцца мастацкія пераклады. «Будзь рашучым» згодны, фраза ярчэйшая, але тут засада з жаночым родам :) Я ня супраць ні «будзьце», ні «будзь». —zedlik 18:37, 21 лютага 2010 (UTC)
Я заўважыў, што тут усе баяцца быць абвінавачанымі ў сэксызме ці нейкай дыскрымінацыі (асабліва гэта зыходзіць ад аднаго спадара :)). Занадта шмат гемарою. Дзе навогул гэта абмяркоўвалася? Wizardist г 20:59, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Чаму абвінавачанымі? Я, напрыклад, не баюся :) Але, як па мне, то будзе крута, калі для ўсіх будуць аднолькавыя магчымасьці. Галасаваньне на падобную тэму было ў Вікіпэдыя:Галасаваньні/Гендэрныя канчаткі ў назвах катэгорыяў, хоць і не адзін-у-адзін. Дарэчы, нездарма ангельцы, калі кажуць пра асобу ў адзіночным ліку, выкарыстоўваюць для яе займеньнік they, бо невядома, he гэта або she — нешта ў гэтым ёсьць ;) —zedlik 21:55, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Ну глядзі, калі катэгарызаваць, як у Вікіпэдыях "загніваюшчэга капіталізьму", то, напрыклад Кат:Гандураскія акторы і Кат:Гандураскія акторкі - гэта аднолькавыя паводле зьместу (не фактычнага, а.. ну зразумелі), таму мусяць быць абагульненыя ў вышэйшую падкатэгорыю. То-бок, Кат:Гандураскія акторы? Дзеячы кіно? Дык гэта абсурд. Бо туды трэба будзе і рэжысэраў дадаваць, а гэта ўжо не аднолькавыя катэгорыі. Тут мусіць быць пасьлядоўная гіерархія. Ну і тое, што ў тым галасаваньні абмяркоўвалася: недахоп жаночых гендэрных канчаткаў у славаформах і т.д.т.п.
Наконт ангельскае, буду шчыра ўдзячны, калі падзелішся спасылкай, дзе можна пра гэта прачытаць. :) Wizardist г 22:04, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Ды ўсё нашмат прасьцей: ствараецца агульная катэгорыя Гандураскія акторы і акторкі замест проста актораў і ўся справа. Можна дзяліць і далей, укласьці ў яе падкатэгорыі і актораў, і акторак, але гэта як варыянт. Канчаткаў жа няма ў літаральна некалькіх новых словаў, у пераважнай большасьці прафэсіяў яны ёсьць, як характэрныя беларускай мове.
З ангельскай ня ведаю, проста пэрыядычна сустракаў. Але як знайду, то, вядома, дам спасылку. —zedlik 22:13, 1 сакавіка 2010 (UTC)
Знайшоў прыклад, той жа ЖЖ: «You are viewing bradfitz's journal. Add them as a friend». [1]. У іншых месцах таксама бачыў, але ўжо напэўна не знайду. Хаця сустракаўся з гэтым толькі ў практычным ужываньні, у граматыках нідзе ня бачыў. —zedlik 22:40, 1 сакавіка 2010 (UTC)

Добра, дык на якім варыянце спынімся, «будзьце рашучымі» альбо «будзь рашучым»? :) —zedlik 00:36, 2 сакавіка 2010 (UTC)

Зварот да чалавека. :) Таму "будзь". Выказваемся ;) Wizardist г 00:47, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Я за «будзьце», бо ў перакладах інтэрфэйсу ўсе звароты ў нас «на Вы», таму цалкам лягічна было б прытрымлівацца гэтага і тут. --Red_Winged_Duck 10:37, 2 сакавіка 2010 (UTC)
Ну і я за «будзьце» ў мэтах пасьлядоўнасьці. Хто-небудзь яшчэ? :) —zedlik 13:00, 1 чэрвеня 2010 (UTC)

Перанёс па выніках абмеркаваньня. —zedlik 23:09, 6 чэрвеня 2010 (UTC)