Абмеркаваньне катэгорыі:Дастасоўныя навукі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прабачце, але чаму навукі "дапасавальныя", а не, прыкладам, "дарэмянныя" тады ўжо? Ёсць жа слова дастасоўны -- яго ўжываюць складальнікі "Матэматычнай энцыклапедыі" 2002 г.; гл. таксама http://tbm.org.by/ns/no09/scacko.html

ня трэба блытаць расейскія "применимый" і "прикладной". --Monk 04:01, 22.04.2005 (UTC)

Сапраўды, не трэба. Але што вы тым хацелі сказаць? "...у згаданым “Тэрміналагічным слоўніку па вышэйшай матэматыцы для ВНУ” чытаем: “прыдатны – применимый (с.62), дастасоўны – прикладной і дастасоўваць – применять” (с.108)." Адкуль, увогуле, гэты тэрмін узяўся -- "дапасавальныя"? Які слоўнік яго фіксуе? Якая ягоная этымалогія? -- Zban

Тым, што слова "применимый" тут наагул не да месца. Бо "Дапасавальныя навукі" - гэта "прикладные", яны ж "applied" навукі. Адкуль тэрмін узяўся, я ня ведаю, але сустракаецца нярэдка, на маёй памяці. На самой справе, я не гатовы адстойваць думку, што тэрмін "дапасавальны" лепшы за "дастасоўны", але ж лічу, што слова, якое сэнсу "applied" не нясе, тут ня вельмі падыйшло б. Але вось знайшоў у слоўніку "Беларуска-ангельскі матэматычных тэрмінаў" наступнае: "пакет дастасоўных праграм — package of applied software". таму, думаю, усё ж такі наконт "дастасоўнасьці" ёсьць рацыя. --Monk 11:52, 22.04.2005 (UTC)

Аб тым і гаворка, што "дастасоўны" фіксуецца шмат якімі слоўнікамі ў патрэбным значэнні, а да "дапасавальнага" хто даўмеўся? І з якой прычыны? -- Zban