Абмеркаваньне катэгорыі:Он-лайн энцыкляпэдыі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Згодна з БКП-2005 трэба пісаць «он-лайн», таму прапаную зьмяніць назву на «Он-лайн энцыкляпэдыі». --Red_Winged_Duck 11:37, 8 лістапада 2008 (UTC)

Згодзен. --Ліцьвін 14:48, 8 лістапада 2008 (UTC)
Калі 2 словы, якія маюць самастойнае значэньне, удвараюць новае слова з сваім уласным значэньнем, то ўся гэтая справа мусіць пісацца праз злучок. Таму 2 варыянты:
  • Он-лайн-энцыкляпэдыі;
  • Он-лайнавыя энцыкляпэдыі.
zedlik 20:39, 8 лістапада 2008 (UTC)
Дарма што пасьпяшаўся :( Трэба зноў зьмяняць. --Ліцьвін 21:57, 8 лістапада 2008 (UTC)
Ну так, часу шкада. —zedlik 23:00, 8 лістапада 2008 (UTC)

Праблема тут у тым, што беларуская форма заціснутая між злучком і націскам. Прыметнік ад «он-лайн» у форме «он-лайнавы» — гэта нейкі трэш, калі ўжо рабіць форму, то без злучка: онлайнавы. Але ў гэтым выпадку атрымлівам, што перастае выконвацца пункт 22д (пра тое, што ў словах з случком націск захоўваеца на асобных частках), таму атрымліваем «анлайнавы». Відаць, у правапісе проста не прадуманае засваеньне слова «он-лайн» у беларускую мову і не пралічаная магчымасьць стварэньня прыметнікаў. У ангельскай on-line і online — сынонімы, у расейскай, напрыклад, таксама. А ў беларускай усё нейкія мыліцы. Што будзем рабіць? —zedlik 23:00, 8 лістапада 2008 (UTC)

Я за анлайнавыя. --Ліцьвін 23:03, 8 лістапада 2008 (UTC)
Ня бачу пакуль у гэтай форме нічога супярэчлівага правапісу. Я, напэўна, таксама пагаджуся. Пачакаем тады пакуль іншых меркаваньняў. —zedlik 00:15, 9 лістапада 2008 (UTC)