Абмеркаваньне катэгорыі:Парыскі ўнівэрсытэт

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Які канкрэтна? Сарбона? Яна праіснавала да 1793 (у сэнсе будынак і дагэтуль існуе, і адразу 4 ўн-ты маюць там свае факультэты). Адноўлены ў 1896 Парыскі ўн-т быў падзелены ў 1971 на 13 ун-таў. Прапаную пераназваць Унівэрсытэты Парыжу (параўнайце, напрыклад з de, там, даслоўна «Унівэрсытэт(ы) ў Парыжы»). Fr-катэгорыя «Парыскі унівэрсытэт» уключае падкатэгорыі, у т.л. «Унівэрсытэт(ы) ў Парыжы».--Lesnas ättling (гутаркі) 11:35, 10 красавіка 2013 (FET)

Ствараў з ангельскай вікі, там менавіта пра той і вядзецца, які быў падзелены на 13 унівэрсытэтаў. --Renessaince 20:23, 10 красавіка 2013 (FET)
Дык можа стварыць зь яго падкатэгорыю, а асноўнай зрабіць Унівэрсытэты Парыжу?--Lesnas ättling (гутаркі) 20:27, 10 красавіка 2013 (FET)
Я ня супраць, толькі зь інтэрвікамі разьбярыцеся тады, калі ласка. --Renessaince 20:31, 10 красавіка 2013 (FET)
Разабрацца не атрымаецца, бо адныя (напр., cs, de, fr) пішуць "Унівэрсытэты ў Парыжы", іншыя (en): "Парыскі ўн-т", трэція (ru)- "Сарбона". Але я мяркую, што ня варта арыентавацца на другіх і трэціх, бо цяпер у Парыжы 13 ун-таў. Пераношу.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:43, 10 красавіка 2013 (FET)
Упс! Няма гузіку для пераносу.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:45, 10 красавіка 2013 (FET)
Вікіпэдыя тэхнічна не падтрымлівае перанос катэгорыяў. Для пераносу трэба альбо ўручную стварыць новую катэгорыю і перанесьці туды ўвесь зьмест з папярэдняй, або пакінуць запыт на перанос, напрыклад, на старонцы Гутаркі ўдзельніка:ZedlikBot/Пераносы — тады адзін з адміністратараў зможа дадаць запыт на аўтаматычны перанос катэгорыі робатам.
Я перанясу катэгорыю заўтра ў «Унівэрсытэты ў Парыжы», калі ня будзе пярэчаньняў. —zedlik 21:45, 10 красавіка 2013 (FET)
Дзякуй. Цяпер памятаю, што я ўжо сутыкаўся з падобнай праблемай.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:51, 10 красавіка 2013 (FET)
Невялікае паведамленьне. Перанясу ня заўтра, а крыху пазьней (можа цягам тыдня): хачу адаптаваць робата, каб ён выпраўляў спасылку на новую назву катэгорыі таксама ў Вікізьвестках. Для гэтага мне патрэбныя катэгорыі, на якіх можна было б папрактыкавацца, але да заўтра я не пасьпею. Таму катэгорыю перанясу, але крыху пазьней. —zedlik 23:28, 10 красавіка 2013 (FET)