Абмеркаваньне катэгорыі:Славутасьці

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную перайменаваць катэгорыю і ейныя даччыныя ў Катэгорыя:Славутасьці. Усё-ткі больш ёмкае слова ды і праект з адпаведнай назвай у нас створаны. --Jauhienij 14:31, 31 студзеня 2012 (FET)

Падтрымліваю. —zedlik 18:22, 31 студзеня 2012 (FET)
У мяне ёсьць сумневы. На жаль, ня маю дастаткова слоўнікаў, каб іх пазбыцца. Паспрабую патлумачыць сваю пазыцыю: на slounik.org для слова славутасць / славутасьць прыводзіцца толькі адзіны расейскі адпаведнік — известность (Байкоў-Некрашэвіч), тым часам у слоўніку Булыкі з дапамогаю славутасьці перакладаюцца расейскія знаменитость — праз коску з выдатнасьцю, а таксама достопримечательность — праз коску з кропкай (!) з выдатнай мясьцінай. Выглядае неяк заблытана. Ідзем далей, у ТСБМ Крапівы ёсьць артыкулы славуты і славутасць. Цытую першы зь іх:
« СЛАВУТЫ, -ая, -ае.


- Такі, пра якога ўсе ведаюць; агульнавядомы; праслаўлены. Славутыя дняпроўскія парогі. Шэдэўр сусветнай лірыкі, славуты «Ветразь» напісаў шаснаццацігадовы Лермантаў, дваццацігадовы Пушкін быў ужо аўтарам «Руслана і Людмілы». Грахоўскі. Яўген і Аляксееў чулі пра славуты Ніжагародскі адхон над Волгай. Карпаў.
- Які прыкметны чым-н., карыстаецца славай у якіх-н. адносінах. Мікола, падкасаўшы вышэй калень штаны, палез у славутую чырванапёркамі затоку. Ляўданскі. Хлопцы любяць мястэчка — нічым яно асабліва не славутае, няма ў ім ні рэчкі, не забрукавана пакуль што ніводнай вуліцы, але ўсё адно здаецца, што лепшай мясціны на свеце няма. Навуменка. Полацк жа славуты перш за ўсё сваёй шматвяковай гісторыяй. Хадкевіч.
- Які набыў славу або дастойны яе; слаўны. Ніколі не забыць пам гэты дзень, Калі ў семнаццатым славутым годзе Аўроры залп, як сонечны прамень, Народам асвятліў шляхі к свабодзе. Астрэйка. Як пост той пакінеш, што з боем Узяты ў паходзе славутым? Калачынскі. Славутыя сцягі ўздымаюцца горда Па грозных напрамках ваенных дарог. Броўка.
- Які дасягнуý шырокай вядомасці, карыстаецца папулярнасцю (пра чалавека). Славуты вучоны. Славуты лётчык. Славуты акцёр.

»
Другі:
« СЛАВУТАСЦЬ, -і, ж,


- Уласцівасць славутага. Слава, шырокая папулярнасць, вядомасць. Горад хутка разросся і набыў славутасць. «Маладосць». Зоя Лагодзіч адразу ўскіпела: — Мы [Толю] ўсыплем. Не паглядзім на славутасць. Асіпенка.
- Вядомы, праслаўлены чалавек. Я адразу пачаў ствараць фантастычпыя праекты, як зраблю навуковае адкрыццё ды стану славутасцю. Карпюк. «Зусім магчыма,— разважала маці,— што хлопчык некалі зробіцца славутасцю. Гучнае імя для яго тады будзе як знаходка!» Арабей.
- Месца ці прадмет, выдатныя чым-н. І яшчэ адна славутасць ёсць у Ігарцы — мярзлотная станцыя. Скрыган.

»
Здаецца, апошні прыклад нібыта пасуе, але можа варта яшчэ ў якіх слоўніках паглядзець? --Казімер Ляхновіч 00:24, 1 лютага 2012 (FET)
У слоўніку Фасмэра таксама достопрімечательності няма. Выкажу гіпотэзу, што слова адносна новае, таму і ў часы Байкова-Некрашэвіча яго магло ня быць. Зь іншых слоўнікаў:
  • БРС Грабчыкава: славутасць — 1. знаменітость; ізвестность; 2. (о месте, предмете) достопрімечательность.
  • РБС Крапівы: достопрімечательн//ость — славутасць, -ці ж; выдатнасць -ці ж, выдатная мясціна; ~ості города — выдатныя мясціны горада, славутасці горада, выдатнасці горада.
Тут, як мне здаецца, асноўная праблема ў тым, што ў нас няма трапнага адпаведніка для достопрімечательность / sight / place of interest. Усе прыведзеныя — усё неяк ня тое, як на мой густ. —zedlik 01:47, 1 лютага 2012 (FET)
Дзякуй за дадатковыя слоўнікавыя зьвесткі. Мне вось «славутасьці» суб'ектыўна гучалі горш за «выдатныя мясьціны» ў значэньні достопрімечательности / die Sehenswürdigkeiten, але слоўнікі сьведчаць пра пераважнасьць менавіту «славутасьцяў». Цяпер перанос выглядае цалкам абгрунтаваным. Цікава, дарэчы, у ангельскай sight і place of interest гэта поўныя сынонімы і чаму адпаведны праект назвалі «Wiki Loves Monuments»? Тым часам у нас, атрымліваецца, ўсё гэта будзе перакладацца як «славутасьці». --Казімер Ляхновіч 02:45, 1 лютага 2012 (FET)
Мне, па вялікім рахунку, ня так істотна, як будзе называцца катэгорыя; проста паглядзеў у гісторыі, хто яе стварыў, і падумаў, што варта адказаць :) Але маё меркаваньне тут хутчэй «ня супраць, калі будзе лепшы варыянт». Таму калі дамовіліся на «Славутасьці», то файна, але на ніводным варыянце настойваць ня буду.
Наконт Wiki Loves Monumens, магу памыляцца, але, здаецца, недзе чытаў, што гэта няўдалая назва і пазьней у праект былі ўключаныя і аб’екты, якія не зьяўляюцца манумэнтамі, але назву зьмяняць ужо ня сталі. А з артыкула w:Monument вынікае, што monument — гэта хутчэй гістарычны архітэктурны помнік, а place of interest ужо, атрымліваецца, і зьяўляецца славутасьцю / выдатнай мясьцінай. —zedlik 03:29, 1 лютага 2012 (FET)
Рэч у тым, што еалі абярэм «Славутасьць», то паўстае пытаньне да артыкулаў пра НП, дзе адпаведная сэкцыя мае назву «Выдатныя мясьціны». Таму я спрабую вызначыцца, ці ёсьць паміж гэтымі варыянтамі нейкія сэнсавыя адрозьненьні (то бок, напрыклад, «славутнасьці» — гэта як напісалі ніжэй — і помнікі, і імпрэзы, а «выдатныя мясьціны» — толькі помнікі). Пра «Вікі кахае помнікі» (даслоўны пераклад, што ні скажы гучыць даволі экзатычна =)) — цікава, відаць, так усё і было. Трохі суцішае, што нават у ангельскай мове з гэтым паняцьцем няма адназначнасьці. --Казімер Ляхновіч 13:57, 1 лютага 2012 (FET)
Я таксама ня вызначыўся, як лепш. Калі даслоўна перакласьці нямецкае Sehenswürdigkeiten (як і швэдзкае Sevärdheter), атрымаем «тое, што варта паглядзець» (тлустым выдзяліў агульны корань). Заўважу толькі, што калі гаворка йдзе, напрыклад аб якім–то фэсьце (напрыклад, Вэнэцыянскім карнавале) — гэта ня можа быць мясьцінай — толькі славутасьцю. Але ў германскіх мовах гэта ўжо будзе хутчэй «Sehenswerte Veranstaltung»--Lesnas ättling 12:50, 1 лютага 2012 (FET)
Дзякуй за цікавыя назіраньні з германскіх моваў (праўда, вывучаў толькі нямецкую, але не перастаю дзівіцца падабенству паміж імі). У нашым выпадку мне б не хацелася з абраньнем толькі «славутасьці» ўвесьці дадатковую аманімію і такім чынам зьбядніць беларускую мову. --Казімер Ляхновіч 13:57, 1 лютага 2012 (FET)
Не, я ж не казаў што ТРЭБА выкарыстоўваць толькі «славутасьці» :) Дарэчы, маю яшчэ прапанову: чаму б не назваць, напрыклад «Мясьціны, вартыя ўвагі/агляду», альбо «мясьціны, якія варта пабачыць»?--Lesnas ättling 22:45, 1 лютага 2012 (FET)