Абмеркаваньне катэгорыі:Філялёгія

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Можа мае сэнс замяніць гэтую катэгорыю на Мовазнаўства, а Філёлягі адпаведна на Мовазнаўцы? --EugeneZelenko 13:55, 01.08.2005 (UTC)

Ну вы даёце. Гэта ж зусім розныя рэчы. Філялёгія вывучае мову, літаратуру і тэксты, асабліва старыя; праводзіць аналіз тэкстаў, вывучае пытаньне аўтэнтычнасьці і г.д.. Мовазнаўства вывучае мову, яе структуру, узаемаадносіны паміж іншымі мовамі, гісторыю разьвіцьця мовы, пабудову мову (фанэтыку, марфалёгію, сэмантыку і г.д.) і г.д. --Rydel 14:37, 01.08.2005 (UTC)
Амаль усе гуманітарныя навукі вывучаў у школе :-) Interwikis зараз адпавядаюць Мовазнаўству. Тады Мовазнаўства павінна быць падкатэгорыяй Філялёгіі? --EugeneZelenko 14:48, 01.08.2005 (UTC)
Гіерархічна яны, на маю думку, на адным узроўні. У маім уяўленьні, гэта два падмноствы, якія часткова перасякаюцца. Скажам, дасьледаваньне аўтэнтычнасьці "Слова пра паход Ігара" або мэлёдыкі рыфмаў Пушкіна - гэта філялёгія, дасьледаваньне фанэтычных асаблівасьцяў паўночна-заходніх дыялектаў беларускай мовы або марфалягічных асаблівасьцяў старабеларускай (рускай) - гэта мовазнаўства, а вось трактат пра моўныя асаблівасьці сярэднявечнага "Трыстану" гэта, імхо, падпадае і ў катэгорыю філялёгію, і ў катэгорыю лінгвістыка. Я лічу, што трэба мець дзьве асобныя катэгорыі. І некаторыя артыкулы будуць трапляць у абедзьве катэгорыі. --Rydel 15:17, 01.08.2005 (UTC)