Абмеркаваньне катэгорыі:Часопісы ЗША

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На мой погляд лепш назва: Часопісы ЗША, бо Амэрыка гэта нешта большае, чым Злучаныя Штаты....

Згодны, «Часопісы ЗША» болей адпавядае сэнсу.--Jim 05:24, 8 верасьня 2009 (UTC)
Але тады трэба будзе зьмяніць усе падобныя катэгорыі ў Катэгорыя:Сродкі масавай інфармацыі. --EugeneZelenko 13:37, 8 верасьня 2009 (UTC)
Калі ўсё атрымаецца, перанясу сёньня ўвечары. —zedlik 15:50, 8 верасьня 2009 (UTC)
Так, усяго пад 80 катэгорыяў, названых падобным чынам: [1]. Па сутнасьці, мне толькі ў робат іх забіць. Пераносіць усе? —zedlik 21:46, 8 верасьня 2009 (UTC)
Думаю што ўсе. Калі Віка гэта энцыкляпэдыя, то будова катэгорый атрыкулаў павінна набліжацца да энцыкляпэдычнай. --Jim 08:58, 9 верасьня 2009 (UTC)
Так, таксама так мяркую. Тады прапаную пачакаць да вечара, калі нічога ня зьменіцца, то пачну пераносіць. —zedlik 09:54, 9 верасьня 2009 (UTC)
Трэба будзе толькі ўважліва праглядзець катэгорыі пра беларускія сродкі масавай інфармацыі, бо там ёсьць і замежныя выданьні. --EugeneZelenko 13:40, 9 верасьня 2009 (UTC)
Па ідэі, «беларускія СМІ» і «СМІ Беларусі» — розныя рэчы, бо напрыклад, газэта «Ніва», якая выдаецца ў польшчы па-беларуску, зьяўляецца беларускім СМІ, але не зьяўляецца СМІ Беларусі. Справа з ЗША на маю думку ў тым, што ў беларускай мове не існуе прыметніка да слова ЗША. Існуе прыметнік «амэрыканскі», але ён неадназначны, адсюль і праблема. Хаця цікава, ці будзе, напрыклад, газэта польскай мешнасьці ў Беларусі «Głos znad Niemna» лічыцца «беларускім СМІ»? —zedlik 14:11, 9 верасьня 2009 (UTC)
Я розьніцу між «беларускія СМІ» і «СМІ Беларусі» і меў на ўвазе. Дарэчы ёсьць Катэгорыя:Выданьні беларускай дыяспары, куды можна зьмяшчаць ўсе беларускамоўныя выданьні па-за межамі Беларусі. --EugeneZelenko 13:47, 10 верасьня 2009 (UTC)
Можа тады ёсьць сэнс абмеркаваць замену назваў усіх катэгорыяў названых па прынцыпе этнічны прыметнік + назоўнік на назонік + назва краіны? Фактычна, першае ў нас цяпер ужываецца ў значэньні другога (што не зусім карэктна, але як ёсьць), але другое дазволіць зрабіць больш строгую катэгарызацыю, бо прыналежнасьць да этнасу ці нацыі — нашмат больш спрэчнае пытаньне, чым прыналежнасьць да краіны (тобо тое самае, што і з нацыянальнасьцю асобы). —zedlik 20:32, 10 верасьня 2009 (UTC)
Было падобнае абмеркаваньне пра асобы. --EugeneZelenko 13:42, 11 верасьня 2009 (UTC)
Так, рацыя. Перачытаў яшчэ раз тое абмеркаваньне. На маю думку, па сутнасьці, кірунак, куды рухацца, слушны, але варта вырашаць пытаньні, з-за якіх усё заглохла. —zedlik 22:13, 11 верасьня 2009 (UTC)