Абмеркаваньне катэгорыі:Этнічныя групы Расеі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Зьвяртаюся да ўсіх:) Можа лепш ва ўсіх выпадках выкарыстоўваць назвы катэгорый такога віду — Этнічныя групы краіны, а не Народы краіны. Як хто лічыць? --Ліцьвін 10:36, 17 ліпеня 2008 (UTC)

Складанае пытаньне... Можа аб'яднаць у Народы і этнічныя групы краіны?
Дарэчы (па прыкладу Летувісы, ці варта дадаваць ва ўсе катэгорыі?
EugeneZelenko 13:59, 17 ліпеня 2008 (UTC)
На гэты конт я чытаў абмеркаваньне ў расейскай Вікіпэдыі. Такое меркаваньне: так як гэтая этнічная група ў гэтай краіне вялікая і групуецца, не асымілюецца, і захоўвае свае этнічныя звычаі, то яна павінна дадавацца ва ўсе катэгорыі. --Ліцьвін 14:15, 17 ліпеня 2008 (UTC)
Тады не зразумелы крытэры групаваньня/асыміляцыі/захоўваньня звычаяў. Асабліва гэта тычыцца ЗША (эмігрантаў ня першага пакаленьня). --EugeneZelenko 14:18, 17 ліпеня 2008 (UTC)
Я так разумею гэта людзі, якія захоўваюць грамадзянства. У артыкуле Летувісы – гэтыя людзі ня проста летувісы, а яны маюць пашпарт Летувы. --Ліцьвін 14:30, 17 ліпеня 2008 (UTC)