Абмеркаваньне шаблёну:Ігуменскі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дзіўна, Рудня ў Жыткавіцкім раёне ў Рудненскім сельсавеце і Рудня ў Гарадоцкім раёне таксама ў Рудненскім сельсавеце, але Рудня ў Ігуменскім раёне ўжо ў Руднянскім сельсавеце. --Ліцьвін 17:50, 1 лютага 2009 (UTC)

У мяне такое адчуваньне, што Рудненскі гэта з расейскай мовы. Ды і ў гугле сустракаецца толькі ў нашым разьдзеле і ў люстрах. Руднянскі таксама ня часта, але пару згадак ёсьць. Іншая справа, што без спасылак так сьцьвярджаць неяк ня вельмі... —zedlik 18:09, 1 лютага 2009 (UTC)
Рудненскі ў Памяці. А можа і праўду трэба пісаць Руднянскі. --Ліцьвін 18:15, 1 лютага 2009 (UTC)
Калі ў Памяці ёсьць, то маё меркаваньне аўтаматычна здымаецца. Магчыма, тая ж гісторыя, што і з Нарацкім/Нарачанскім. Можа, ёсьць сэнс аб’яднаць усё ў адно, а для тах назваў, для якіх даступныя альтэрнатыўныя, прыводзіць гэтыя альтэрнатыўныя (з надзеяй, што ў будучыні зьявіцца магчымасьць усё гэта ўдакладніць). —zedlik 18:20, 1 лютага 2009 (UTC)
Мяркую, лепшым выйсьцем будзе пісаць Руднянскі, напрыклад пад такой назвай ёсьць раён на Смаленшчыне. --Ліцьвін 18:27, 1 лютага 2009 (UTC)
Згодны, я б таксама аддаў перавагу гэтай назьве. —zedlik 18:32, 1 лютага 2009 (UTC)