Абмеркаваньне шаблёну:Вуліцы Менску

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А ці ведаеце вы, што ў Менску больш за тысячу вуліц? --Red_Winged_Duck 14:40, 16 лістапада 2009 (UTC)

Я браў адсюль --Jauhienij 14:42, 16 лістапада 2009 (UTC)
Ага, CityInfo кажа пра 1273 вуліцы-праспэкты-завулкі і 18 пляцаў. Калі зьбіраць вуліцы ў шаблёны, то напэўна толькі самыя асноўныя, каб было ня больш за 200-400 штук. А для ўсіх вуліц напэўна лепей за ўсё будзе сьпіс у асобным артыкуле-старонцы замест шаблёну. —zedlik 15:24, 16 лістапада 2009 (UTC)
Можна падумаць, ці ня варта часам рабіць шаблёны для кожнага раёну гораду. Артыкулы пра вуліц таксама варта азначаць катэгорыямі раёнаў. Bocianski 19:17, 16 лістапада 2009 (UTC)
У расейскай Вікі менавіта так. І шаблён:Вуліца таксама ёсьць. --Jauhienij 19:41, 16 лістапада 2009 (UTC)
Тут праблема ў тым, што вуліцы маюць крыху апасродкавае дачыненьне да раёнаў (такое ж пытаньне ўзьнікала раней у шаблёнах пра вёскі: рабіць адным сьпісам ці па сельсаветах). Справа ў тым, што нават шараговы менчук наўрад ці зможа ўсе раёны пералічыць (а іх толькі 9), а калі яшчэ і вуліцы па гэтых раёнах раскідваць, дык увогуле забойства будзе. Калі вуліца ў межах гораду (вёска ў межах раёну) — гэта яшчэ больш-менш акрэсьлены панятак, то вуліца ў межах раёну (вёска ў межах сельсавету) — бяз шанцаў, то такое разьбіцьцё будзе зразумелым і зручным патэнцыяльным чытачам. Але, відаць, для вуліц толькі гэта і застаецца (з агульным сьпісам), бо як зрабіць іначай, у мяне пакуль ідэяў няма. —zedlik 21:16, 16 лістапада 2009 (UTC)
Можна ўзяць за аснову Template:Streets_of_Manhattan. Там якраз вуліцы раськіданыя па раёнах. А калі вуліца праходзіць праз некалькі раёнаў, то няхай у некалькіх разьдзелах шаблёну і будзе. --Jan Marozaŭ (гутаркі) 12:32, 5 ліпеня 2013 (FET)

Дык паводле якога прынцыпу ў шаблён дадаюцца вуліцы? І ў якім парадку? Можа, варта па альфабэце адсартаваць? --Renessaince 20:06, 29 лістапада 2013 (FET)

Вуліца Ўладзімера Караткевіча[рэдагаваць крыніцу]

У Менску няма такой вуліцы, «вуліца Караткевіча» названая ў гонар падпольшчыка Дзьмітрыя Караткевіча. --Red_Winged_Duck 12:59, 20 траўня 2010 (UTC)

Сапраўды. Калі мэханічна правіў шаблён, не зьвярнуў увагі на недакладнасьць. --Казімер Ляхновіч 13:01, 20 траўня 2010 (UTC)
Так, вось гэтага. --Renessaince 20:06, 29 лістапада 2013 (FET)