Абмеркаваньне шаблёну:Жыткавіцкі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

А чаму «Млынак»? У нас заўсёды нашу вёску Млынок называлі. --Red_Winged_Duck 13:27, 11 чэрвеня 2008 (UTC)

І я буду называць:) Я не адтуль, і зусім ня ведаю гэтую вёску. --Ліцьвін 13:36, 11 чэрвеня 2008 (UTC)

Абнаўленьне зьвестак[рэдагаваць крыніцу]

Паважаны Red_Winged_Duck, што гэта за такое "абнаўленьне зьвестак"? Чаму Западны, Грабава? Чаму выдалілі Брынёў, Буда (Ленінскі сельсавет), Вадапойла, Нова-Ленін, Старыя Залюцічы, Яміца? --Ліцьвін (гутаркі) 15:38, 5 сакавіка 2012 (FET)

Я ў кожны артыкул дадаў крыніцу: Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf). І тыя ж зьвесткі падае, напрыклад, Дзяржкамітэт па маёмасьці. Так што мяркую, што гэта афіцыйныя назвы на цяперашні момант, але калі ёсьць нейкія іншыя зьвесткі, іх заўсёды можна дадаць з адпаведнымі крыніцамі. --Red_Winged_Duck 16:40, 5 сакавіка 2012 (FET)
Гэта гістарычныя назвы, так як гавораць. Ну ня кажуць Брынёва, кажуць менавіта Брынёў, як і Грабаў.
Крыніцы:
1. Кніга «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на/П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X. Старонка 756 — п. Заходні, в. Буда (Ленінскі сельсавет), в. Н.-Ленін, ст. Брынёў, в. Грабаў, в. Ст. Залюцічы; старонка 757 — в. Яміца.
2. Рэспубліка Беларусь. Атляс аўтамабільных дарог. 1:200 000. Атляс складзены і падрыхтаваны да друку Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам "Белмапаграфія" ў 2007 г. Геаграфічная аснова. Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, 2008. ISBN 978-985-508-010-8. Старонка 114 — Нова-Ленін; старонка 115 — Яміца.
Я лічу, што трэба вярнуць усё як было, акрамя Вадапойла і Чырвоны Бор (Жыткавіцкі раён). Іх думаю можна пазначыць як былыя населеныя пункты. --Ліцьвін (гутаркі) 23:05, 5 сакавіка 2012 (FET)
Дык што будзем рабіць? Я прапаную ў артыкулах пазначыць і гэтыя назвы, але назвы артыкулаў вяртаем. І таксама вяртаем першапачатковы стыль афармленьня шаблёна. --Ліцьвін (гутаркі) 00:24, 6 сакавіка 2012 (FET)
Я ня супраць, абы былі крыніцы і яны адпаведна былі пазначаныя ў артыкулах. У шаблёне ж лічу, варта пакідаць толькі асноўную назву артыкула, для астатняга ёсьць перанакіраваньне і зьвесткі ў самім артыкуле. --Red_Winged_Duck 00:55, 6 сакавіка 2012 (FET)