Абмеркаваньне шаблёну:Кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 году

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Па-першае, кандыдат — гэта асоба зарэгістраваная ЦВК. Па-другое, выбары не прызначаныя на 2010 год і згодна з законам могуць адбыцца да 6 лютага 2011 году. Па-трэцяе, прапаную абмеркаваць дзейнасьць удзельніка Alyaksey sh, бо ён дадае непраўдзівую інфармацыю ў артыкулы, што не спрыяе іхняму разьвіцьцю і шкодзіць Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 02:45, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Цалкам згодны. Магчыма, наконт гэтага таксама варта паразмаўляць з самім удзельнікам. Калі зыходзіць з добрых намераў, то ён можа проста ня ведаць, што гэтая інфармацыя зьўляецца недакладнай. —zedlik 03:53, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Шаноўнае спадарства, што датычыцца даты выбараў, дык наконт яе йснуе адмысловае меркаваньне, што яны будуць праведзеныя да 1 студзеня 2011 году, калі пачнецца абвастрэньне газавага канфлікту паміж Расеяй і Беларусьсю. То бок дакладна ў 2010-м годзе. Сьпіс кандыдатаў, дык гэта наўпрост пералік людзей, якія выказалі жаданьне удзельнічаць у выбарах. З часам ён будзе рэдагавацца. --Alyaksey_sh 11:30, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Згодзен, нічога жудасная тутака няма, пажывем — пабачым, што трэба — адрэдагуем. --Ліцьвін 14:24, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]
Хачу зьвярнуць вашую ўвагу на тое, што згодна зь першым слупом Вікіпэдыі ўсе зьвесткі мусяць быць пацьверджаныя спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы. У Вікіпэдыі ня месца чуткам і непацьверджанай інфармацыі. Таму калі згодна з законам выбары могуць прасьці як у 2010, так і ў 2011 годзе, дык нельга дадаваць інфармацыю пра нейкі год як пра адзіную магчымую дату. Адпаведна ўсе заявы прэтэндэнтаў на тое, што яны зьбіраюся ўдзельнічаць у выбарах мусяць быць пацьверджаныя спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы ў саміх артыкулах. Напрыклад, той жа Мілінкевіч ці Лукашэнка не абвяшчалі аб тым, што будуць удзельнічаць у выбарах. Адзінай вартай даверу крыніцай у выпадку з выбарамі можна лічыць падачу заявы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы і тады ўжо варта дадаваць інфармацыю ў артыкулы, бо інакш гэта ня больш чым спэкуляцыя на чутках. Прапаную, перайменаваць шаблён у «Прэтэндэнты ў кандыдаты на бліжэйшых выбарах прэзыдэнта Беларусі», або наогул выдаліць гэты шаблён да зьяўленьня афіцыйнай інфармацыі пра дату выбараў і зарэгістраваных кандыдатаў. --Red_Winged_Duck 15:03, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Добра, назоў выпраўлены. Выбачайце за недакладнасьць, якая зьявілася. --Alyaksey sh 16:26, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]

Цяпер усё добра, на маю думку, дзякуй! Калі пачнецца этап афіцыйнай рэгістрацыі, то і ўдакладнім назву. —zedlik 19:12, 12 верасьня 2010 (EEST)[адказаць]