Абмеркаваньне шаблёну:Крыніцы

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Пасьля зьменаў памер шрыфту зносак зрабіўся 100%, варта вярнуць 75%, як было да апошніх правак. --Red_Winged_Duck 16:02, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Трэба вярнуць 75%. Шкодніцкая дзейнасьць аматараў дробных правах дайшла і дасюль. --Jauhienij 16:06, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Зноскі → Крыніцы[рэдагаваць крыніцу]

Было б добра абмяркоўваць падобныя зьмены папулярных шаблёнаў з супольнасьцю, бо яны ўплываюць у прыватнасьці і на пагадненьні. --Red_Winged_Duck 23:53, 25 сьнежня 2012 (FET)

Не разумею, што тут чаму супярэчыць. Па-першае, я ў тлумачэньні пераносу напісаў, што раблю гэта для сэнсавага разьмежаваньня з шаблёнам {{заўвагі}}. То бок, {{Крыніцы}} выкарыстоўваецца для даданьня асноўнага блёку зносак, у які трапляюць звычайныя ref’ы і {{зноска}} — спасылкі на крыніцы, а {{Заўвагі}} — блёк проста для зносак з тлумачэньнямі і г. д. — праз шаблён {{заўвага}}. ВП:СТРАЗ яно ўвогуле ніяк не кранае. — Wizardist г 00:06, 26 сьнежня 2012 (FET)
Я заўсёды меркаваў, што Вікіпэдыя — гэта супольная праца, і пра дзеяньні, якія закранаюць літаральна ўсе артыкулы, а таксама мяняюць сэнс пагадненьняў варта інфармаваць загадзя. --Red_Winged_Duck 01:18, 26 сьнежня 2012 (FET)
Пакуль я дачакаюся хоць аднаго «за» ці «супраць», галіна-бланка ўжо ўся выкіпіць у рондалі, таму Be bold FTW. Мае праўкі ніякім чынам не зьмянілі сэнсу ВП:СТРАЗ, а толькі ўдасканалілі яго. Па сутнасьці: што я кепскага зрабіў? Толькі канкрэтна. — Wizardist г 01:21, 26 сьнежня 2012 (FET)
Калі што, я яшчэ нармальна так па значнасьці зьмяніў {{Навігацыйная табліца}} і {{Дакумэнтацыя}}. — Wizardist г 01:24, 26 сьнежня 2012 (FET)
Я не пішу, што я супраць зьменаў, наадварот толькі за, калі яны ідуць на карысьць. Але хацелася б, каб пра значныя зьмены ўсё ж інфармавалася загадзя, каб было зразумела, што і для чаго зьмяняецца, і каб пазьбегнуць непаразуменьняў і магчымых памылак. Напрыклад, у {{Менскі раён}}, які выкарыстоўвае {{Навігацыйная табліца}}, усе назвы групаў расьцягнутыя па шырыні самай вялікай назвы («Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню») і не залежаць ад значэньня «width: 200px» у полі «стыль_групаў». --Red_Winged_Duck 01:30, 26 сьнежня 2012 (FET)
Той шаблён зроблены няправільна. Правільна трэба так, як у {{Сузор’і}}. У мяне яшчэ не дайшлі рукі, каб абнавіць дакумэнтацыю {{Навігацыйная табліца}}, але хутка засяду. Парамэтры там не зьмяніліся, проста новыя фічы і як старыя лепей выкарыстоўваць трэба напісаць. :) — Wizardist г 01:34, 26 сьнежня 2012 (FET)